Поўчын
Поўчын | |
трансьліт. Poŭčyn | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Верасьніцкі |
Вышыня: | 125 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 13 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247972 |
СААТА: | 3216808036 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°7′20″ пн. ш. 27°38′11″ у. д. / 52.12222° пн. ш. 27.63639° у. д.Каардынаты: 52°7′20″ пн. ш. 27°38′11″ у. д. / 52.12222° пн. ш. 27.63639° у. д. |
± Поўчын |
По́ўчын[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўнач ад возера Поўчын, за 4 км на паўднёвы ўсход ад Князь-Бору. Поўчын уваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1924 году вёска ўваходзіла ў склад Тураўскай воласьці, а затым Тураўскага раёну, у 1962 годзе ўвайшла ў склад Жыткавіцкага раёну.
Жыткавіцкай Хатыньню можна лічыць вёску Поўчын. 24 красавіка 1944 году карнікі абкружылі вёску, сагналі ўсіх людзей — жанчын і дзяцей, старых і маладых — у адну хату, закідалі гранатамі, расстралялі з кулямёта і падпалілі. 123 чалавекі загінулі ў агні. Толькі чацьвярым удалося вырвацца зь пекла: Матроне Курбан і Пелагеі Курбан, якая, параненая, вынесла з агню дваіх дзяцей — сваю дачку Ніну, немаўля, якому было толькі 6 месяцаў, і чужую чатырохгадовую дзяўчынку Надзею Чыкіду, бацькі якой засталіся ў агні. На месцы трагедыі ў 1955 годзе мясцовыя жыхары М. І. Дарошка і Г. І. Калоська ўзьвялі часовы помнік. А. П. Шчыкатовіч зрабіў мэмарыяльныя дошкі з імёнамі загінуўшых. 9 траўня 1978 году ў вёсцы Поўчын ва ўрачыстай абстаноўцы быў усталяваны помнік ахвярам расправы фашысцкіх карнікаў над мірнымі жыхарамі «Смуткуючая маці».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1940 год — 160 жыхароў, 32 двары[3];
- 1994 год — 36 жыхароў, 17 двароў;
- 1999 год — 31 жыхар;
- 2004 год — 24 жыхары, 15 двароў[3];
- 2009 год — 17 жыхароў[4];
- 2018 год — 13 жыхароў, 8 жылых і 1 нежылы двароў[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Верасьніцкага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 176
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 508
- ^ Перапіс 2009 году
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 508