Бэшыкташ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэшыкташ
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпалітэт[d] і раён Турэччыны[d]
Насельніцтва
  • 181 074 чал. (2018)
Плошча
  • 18,04 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Dolmabahçe Palace in Beşiktaş district

Бэшыкта́ш (па-турэцку: Beşiktaş) — раён і муніцыпалітэт Стамбулу ў Турэччыне, разьмешчаны на эўрапейскім беразе праліву Басфор. На поўначы мяжуе з раёнамі Сарыер і Шышлі, на захадзе з Кагытанам, на поўдні з Бэёглу і на ўсходзе з Босфарам. Непасрэдна на другім беразе знаходзіцца акруга Юскюдар. Раён уключае шэраг важных аб’ектаў уздоўж эўрапейскага берагу Басфору, ад палаца Далмабахчэ на поўдні да раёну Бэбэк на поўначы.

Гістарычным камэрцыйны цэнтарам Бэшыкташу зьяўляецца квартал з аднайменнай назвай, а таксама Чаршы[1], які прымыкае да невялікага парку. Праз раён праходзіць бульвар Барбарас, якая злучае заходні бераг праліву з Басфорскім мостам. Зь іншага боку бульвар сканчваецца ў квартале Зінджырлікую ў раёне Шышлі, які ёсьць важным грамадзкім транспартным вузлом гораду. Праз раён таксама праходзіць праспэкт Бююкдэрэ.

Не зважаючы на тое, што раён ёсьць адносна невялікім як паводле колькасьці насельніцтва, гэтак і паводле плошчы, Бэшыкташ, аднак, ёсьць адным з найважнейшых раёнаў гораду дзякуючы сваім бізнэсовым і гандлёвым зонам, гістарычным месцам, унівэрсытэтам, маляўнічым краявідам на праліў Басфор і падводнай дарозе. Раён таксама зьяўляецца вядучым фінансавым цэнтрам Турэччыны[2]. У рэйтынгу 2013 году турэцкіх раёнаў Бэшыкташ заняў першае агульнае месца дзякуючы высокаму ўзроўню жыцьця, росквіту і ўзроўню культуры[3]. У раёне месьціцца футбольны клюб «Бэшыкташ», шматразовы чэмпіён краіны і ўладальнік кубку Турэччыны. Стадыён клюбу месьціцца ля самага палацу Далмабахчэ‎.

У 2016 і 2017 гадох у раёне адбыліся два тэракты. Адзін меў месца ля стадыёну, а другі — у начным клюбе[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэшыкташсховішча мультымэдыйных матэрыялаў