Цяжкая атлетыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларускі алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка выконвае рывок.

Цяжкая атлетыка — хуткасна-сілавы від спорту, у аснове якога ляжыць выкананьне практыкаваньняў па падыманьні штангі над галавой. Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы сёньня ўключаюць у сябе два практыкаваньні: рывок і штуршок.

У праграме Алімпійскіх гульняў з 1896 (акрамя 1900, 1908, 1912). Праграма спаборніцтваў і вагавыя катэгорыі спартсмэнаў пастаянна мяняліся. Да стварэньня Міжнароднай фэдэрацыі цяжкаатлетаў (ФІХ) атлеты спаборнічалі ў жыме й штуршку дзьвюма рукамі, часам — у рыўку й штуршку адной рукой;

  • з 1920 — у трохбор’і (рывок і штуршок адной рукой, штуршок дзьвюма рукамі),
  • з 1924 — у пяцібор’е (рывок і штуршок адной рукой, жым, рывок і штуршок дзьвюма рукамі),
  • з 1928 па 1972 — у трохбор’і (жым, рывок і штуршок дзьвюма рукамі),
  • з 1973 — дваябор’і.