Перайсьці да зьместу

Фэхтаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэхтавальны паядынак на Алімпійскіх гульнях у Атэнах, 2004

Фэхтаваньне (па-нямецку: fechten — фэхтаваць, змагацца) — від спорту, які аб’ядноўвае адзінаборствы з выкарыстаньнем халоднай спартовай зброі (рапіра, шабля, шпага).

Мэта паядынку — нанясеньне суперніку найбольшай колькасьці ўколаў (удараў) за фіксаваны час. Паядынкі адбываюцца на спэцыяльнай дарожцы 14 х 1,5—2 м. Праграмы афіцыйных спаборніцтваў уключаюць асабістыя й камандныя турніры мужчынаў і жанчынаў.

Як від адзінаборстваў узьнікла ў Старажытным Эгіпце (каля 3000 да н. э.). Утылітарнае фэхтаваньне вядомае ў Старажытнай Грэцыі й Рыме. 3 пач. XV ст. найбольш пашырылася ў Гішпаніі, з XVII ст. ў Італіі і з XVII ст. ў Францыі. У нацыянальных відах фэхтаваньня, напрыклад, нанайскім, у якасьці зброі выкарыстоўваюць шост, у грузінскім — меч са шчытом і інш.

Спартовае фэхтаваньне сфармавалася да канца XVII ст. У 2-й пал. XIX ст. вызначаны асноўныя правілы й праграмы афіцыйных спаборніцтваў, стандарты спартовай зброі й ахоўнага рыштунку. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1896 (жанчыны з 1924). Чэмпіянаты Эўропы адбываюцца з 1906, сьвету — з 1937. Фэхтаваньне на шпагах уваходзіць у склад сучаснага пяцібор’я. Міжнародная фэдэрацыя фэхтаваньня заснаваная ў 1913 (Парыж).

  • Конюхава А. Фехтаваньне // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.