Паперпрам Гомель
| Паперпрам | |
![]() | |
| Заснаваны | 2016 |
|---|---|
| Горад | Гомель, Беларусь |
| Стадыён | Гомсельмаш Умяшчальнасьць: 3500 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Першая ліга |
| · 2025 | 6 месца |
«Паперпрам» — беларускі футбольны клюб з Гомлю. У 2018 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У сэзоне 2023 году «Паперпрам» дэбютаваў у розыгрышы Першай лігі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каманда была заснавана ў 2016 годзе і спачатку выступала ў футзале. У 2017 годзе «Паперпрам» заявіўся на чэмпіянат Гомлю і зь першай спробы атрымаў у ім перамогу. У канцы 2017 году стала вядома пра намер клюбу заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, і ў студзені 2018 году «Паперпрам» афіцыйна адправіў дакумэнты дзеля ўдзелу[2]. У Другой лізе клюб стаў аўтсайдэрам і ў сэзоне 2018 году заняў апошні 15 радок, здабыўшы толькі дзьве перамогі, у тым ліку адну тэхнічную, і двойчы згуляўшы ўнічыю.
У студзені 2019 году каманда адмовілася ад удзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі і перайшла ў чэмпіянат Гомельскай вобласьці[3]. Празь перафарматаваньне Другой лігі, якая значна павялічыла колькасьць удзельнікаў і прадстаўніцтва абласьцей, у сэзоне 2020 году «Паперпрам» павярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[4].
У пачатку 2021 году «Паперпрам» абвесьціў аб пераходзе на прафэсійны ўзровень, запрасіў дасьведчаных футбалістаў, многія зь якіх выступалі ў Найвышэйшай лізе. Каманда ставіла мэтай змагацца за выхад у Першую лігу, здолела выйсьці ў плэй-оф Другой лігі, але саступіла там на стадыі 1/8 фіналу. Тым ня менш, праз адмовы некаторых клюбаў «Паперпрам» працягваў прэтэндаваць на павышэньне, аднак у студзені 2022 году АБФФ паміж «Паперпрамам» і «Маладэчнам» абрала дзеля ўдзелу ў Першай лізе маладэчанскі клюб[5]. У лютым 2022 году, пасьля таго як «Крумкачы» адмовіліся ад удзелу ў Першай лізе ў сэзоне 2022 году, гомельскі клюб атрымаў прапанову далучыцца да Першай лігі, але вырашыў застацца ў Другой лізе[6]. Новым галоўным трэнэрам тады быў прызначаны Аляксей Краўчанка. У сэзоне 2022 году дружына паўтарыла выніка папярэдняга сэзону, саступіўшы на стадыі 1/8 фіналу плэй-оф Другой лігі. Тым ня менш, АБФФ запрасіла клюб да ўдзелу ў Першай лізе. Дэбютны сэзон у Першай лізе прынёс камандзе 13-е месца пры 17 удзельніках.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 26 верасьня 2025 году
|
|
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Сэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2018 | Другая | 15 | 28 | 2 | 2 | 24 | 20–93 | 8 | 1/64 |
| 2020 | Другая — група Б | 8 | 20 | 7 | 3 | 10 | 29–51 | 24 | 1/32 |
| Другая — за 15 месца | 16 | 2 | 0 | 1 | 1 | 2–3 | |||
| 2021 | Другая — Гомельскі | 2 | 14 | 11 | 2 | 1 | 41–5 | 35 | 1/128 |
| Другая — плэй-оф | 9—16 | 2 | 0 | 0 | 2 | 1–7 | |||
| 2022 | Другая — Гомельскі | 1 | 18 | 17 | 0 | 1 | 165–11 | 51 | 1/32 |
| Другая — плэй-оф | 9—16 ▲ | 2 | 0 | 0 | 2 | 0–1 | |||
| 2023 | Першая | 13 | 32 | 10 | 8 | 14 | 45–62 | 38 | 1/16 |
Галоўныя трэнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кірыл Яшчанка (2018)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://football.by/news/203215
- ↑ "Бумпром" отправил документы для участия во второй лиге (рас.) Football.by.
- ↑ «Бумпром» в 2019 году не сыграет во второй лиге (рас.)
- ↑ Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге (рас.) Football.by.
- ↑ Что такое "Бумпром"? И почему федерация выбрала не его, а "Молодечно"? (рас.) Football.by.
- ↑ "Бумпром" отказался идти в первую лигу (рас.) Football.by.
