Шабекіна
| Шабекіна рас. | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1713 | ||||
| Дата заснаваньня | 1713 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 110 м | ||||
| Часавы пас | UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 50°25′ пн. ш. 36°54′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 47248 | ||||
| Паштовы індэкс | 309290 | ||||
| Сайт | admshebekino.ru (рас.) | ||||
| Шабекіна на мапе Расеі Шабекіна | |||||
Шабе́кіна (па-расейску: Шебекино) — места ў Белгародзкай вобласьці Расеі, адміністрацыйны цэнтар Шабекінскага раёну.
Разьмешчаны на мяжы з братняй Украінай, за 7 км ад ракі Северскі Данец, за 32 км ад Белгараду.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Датай заснаваньня паселішча лічыцца 1713 рок, калі яно ўпершыню пазначана на мапах. Назву слабада Шыбекіна атрымала ад прозьвішча першага земляўласьніка Івана Шыбекі. Пазьней назву перакруцілі на Шабекіна.
У 1792 року ў слабадзе збудаваная драўляная царква Ціхвінскай Божай Маці.
У XIX стагодзьдзі слабада стала цэнтрам воласьці Белгародзкага павету Курскай губэрні[2].
У 1839 року новыя ўласьнікі слабады, Рэбіндары, збудавалі цукровы завод, у 1847 — цагельню, у 1867 — рамонтныя майстэрні для сельскагаспадарчых машынаў, у 1875 — вінакурню і млын з маслабойкай.
У 1896 року да Шабекіна прайшла чыгунка ад станцыі Нежагаль.
На пераломе 1880-х рокаў побач з старой царквою збудаваная новая мураваная.
У 1905 року Рэбіндары збудавалі электрастанцыю дзеля патрэбаў цукровага заводу, але яна забясьпечвала і жылыя дамы. У 1914 року збудаваная гарбарня і бойня. Да рэвалюцыі дзейнічалі таксама сьпіртавы, крэйдавы і цэглавы заводы.
У 1922 року Шабекіна ўвайшло ў склад РСФСР. У 1928 стала цэнтрам Шабекінскага раёну, 16 сьнежня 1938 року атрымала мескі статус.
З 14 чэрвеня 1942 да 9 лютага 1943 року пад нямецкай акупацыяй.
У 1948 року пачалося будаўніцтва першага ў СССР хімічнага заводу, які вырабляў тлушчазаменьнікі ды мыйныя сродкі.
Пасьля нападу расеі на Ўкраіну Шабекіна сталі абстрэльваць у адказ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года) (рас.)
- ↑ Администрация Шебекино — История города Праверана 2013-03-06 г. Архіўная копія ад 2014-09-28 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Овчинников В. В. Шебекино / Гл. редактор В. В. Овчинников // Белгородская энциклопедия. — Белгород: Областная типография, 1998. — С. 338. — ISBN 5-86295-001-X.
- Поспелов Е. М. Географические названия России: Топонимический словарь: Более 4 000 единиц. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — 528 с. — 1500 ас. — ISBN 978-5-17-054966-5