БПС-Сбербанк
Каардынаты: 53°54′48″ пн. ш. 27°35′3″ у. д. / 53.91333° пн. ш. 27.58417° у. д.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Захоўваем традыцыі — ствараем будучыню! |
Заснаваная | верасень 1991 |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск, Савецкі раён, бульв. Мулявіна, д. 6 |
Ключавыя фігуры | Сяргей Інюшын, Пётар Пракаповіч |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Матчына кампанія | Ашчадбанк Расеі (96,73%) |
Даччыныя кампаніі | ЗАТ «БПБ-лізінг» ЗАСТ «ТАСК» УП «Кіпарыс—2» ТАА «Нарачанская Ніва 2004» ТАА «АўтаТрансГарант»[3] |
Аўдытар | «Дэлойт і Туш» |
«БПБ-Ашчадбанк» (рас. «БПС-Сбербанк»)— камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых банкаў краіны. Адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасьці банку ёсьць фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў прадпрыемстваў разнастайных формаў уласнасьці.
Рэквізыты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
БІК — 153001369. S.W.I.F.T. — BPSBBY2X. АКПА — 00040583. УНП — 100219673[4].
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сетка філіяў улучае: 2 прадстаўніцтвы, 7 філіяў, 28 аддзяленьняў, 6 аддзяленьняў філіяў, 74 разьлікова-касавых цэнтраў (РКЦ), 12 цэнтраў банкаўскіх паслугаў (ЦБП), 48 бюро банкаўскіх паслугаў (ББП).
На 1 кастрычніка 2010 актывы банку складалі 7,3 трлн беларускіх рублёў, статутны фонд — 416,5 млрд рублёў[5].
Паслугі банку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Крэдытаваньне
- Фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў
- Гандлёвае фінансаваньне
- Разьлікова-касавае абслугоўваньне
- Электроннае банкаўскае абслугоўваньне
- Міжнародныя разьлікі
- Валютныя апэрацыі
- Паслугі па інкасацыі і дастаўцы гатоўкі і іншых каштоўнасьцяў
- Банкаўскае захоўваньне
- Разьмяшчэньне вольных грашовых сродкаў
- Апэрацыі на рынку каштоўных папераў
- Дэпазытарнае абслугоўваньне
- Паслугі з выкарыстаньнем плястыкавых картак[6]
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У верасьні 1991 году быў заснаваны акцыянэрны камэрцыйны банк «Белпрамбудбанк». У кастрычніку 1999 году перайменаваны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белпрамбудбанк»[7]. У сьнежні 2009 году прададзены расейскаму «Ашчадбанку» (рас. Сбербанк) за 280 млн даляраў і крэдытную лінію ў $2 млрд[8].
У сакавіку 2011 перайменаваны ў «БПБ-Банк» (рас. БПС-Банк), у кастрычніку таго ж году — у «БПБ-Ашчадбанк» (рас. БПС-Сбербанк)[7]. 24 кастрычніка 2017 году «БПБ-Ашчадбанк» ажыцьцявіў першы ў Беларусі міжнародны разьлік з выкарыстаньнем разьмеркаванага рэестра (блёкчэйн) ў выглядзе акрэдытыва[9].
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Справаздача за 2009 год паводле МСФС(анг.). ААТ «Белпрамбудбанк» (24 лютага 2010). Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 7 сьнежня 2010 г.
- ^ Состав банковского холдинга Банка(рас.) О банке. «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
- ^ Реквизиты(рас.) О банке. «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
- ^ Баланс ОАО «БПС-Банк» на 01.10.2010 года(рас.) Бухгалтерский баланс. «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
- ^ О банке. Основные услуги, оказываемые банком(рас.). «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
- ^ а б О банке(рас.). «БПС-Сбербанк». Праверана 24 кастрычніка 2011 г.
- ^ «Белинвестбанк» готовы продать за 530 млн долларов(рас.). TUT.BY (9 сакавіка 2010). Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
- ^ У Беларусі рэалізавана першая міжнародная ўгода па тэхналёгіі блёкчэйн // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 24 кастрычніка 2017 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2017 г. Праверана 14 лістапада 2017 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ЗАТ «БПБ-лізінг»(рас.)