Ашчад Банк
Каардынаты: 53°54′48″ пн. ш. 27°35′3″ у. д. / 53.91333° пн. ш. 27.58417° у. д.
рас. Сбер Банк | |
Тып | ААТ[d] |
---|---|
Дэвіз | Захоўваем традыцыі — ствараем будучыню! |
Заснаваная | 28 сьнежня 1991[1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Савецкі раён, бульв. Мулявіна, д. 6 |
Ключавыя фігуры | Сяргей Інюшын, Пётар Пракаповіч |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | аплатная картка, банкаўскі рахунак, грашовы перавод, пазыка, уклад |
Апэрацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Ашчадбанк Расеі (96,73%) |
Даччыныя кампаніі | ЗАТ «БПБ-лізінг» ЗАСТ «ТАСК» УП «Кіпарыс—2» ТАА «Нарачанская Ніва 2004» ТАА «АўтаТрансГарант»[3] |
Аўдытар | «Дэлойт і Туш» |
«Ашча́д Банк» — камэрцыйны банк Беларусі, заснаваны ў 1991 годзе пад назвай «Белпрамбудбанк»[4].
Адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых банкаў краіны. Адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасьці банку ёсьць фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў прадпрыемстваў разнастайных формаў уласнасьці.
Рэквізыты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]БІК — 153001369. S.W.I.F.T. — BPSBBY2X. АКПА — 00040583. УНП — 100219673[5].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сетка філіяў улучае: 2 прадстаўніцтвы, 7 філіяў, 28 аддзяленьняў, 6 аддзяленьняў філіяў, 74 разьлікова-касавых цэнтраў (РКЦ), 12 цэнтраў банкаўскіх паслугаў (ЦБП), 48 бюро банкаўскіх паслугаў (ББП).
На 1 кастрычніка 2010 актывы банку складалі 7,3 трлн беларускіх рублёў, статутны фонд — 416,5 млрд рублёў[6].
Паслугі банку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крэдытаваньне
- Фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў
- Гандлёвае фінансаваньне
- Разьлікова-касавае абслугоўваньне
- Электроннае банкаўскае абслугоўваньне
- Міжнародныя разьлікі
- Валютныя апэрацыі
- Паслугі па інкасацыі і дастаўцы гатоўкі і іншых каштоўнасьцяў
- Банкаўскае захоўваньне
- Разьмяшчэньне вольных грашовых сродкаў
- Апэрацыі на рынку каштоўных папераў
- Дэпазытарнае абслугоўваньне
- Паслугі з выкарыстаньнем плястыкавых картак[7]
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У верасьні 1991 году быў заснаваны акцыянэрны камэрцыйны банк «Белпрамбудбанк». У кастрычніку 1999 году перайменаваны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белпрамбудбанк»[8]. У сьнежні 2009 году прададзены расейскаму «Ашчадбанку» за 280 млн даляраў і крэдытную лінію ў $2 млрд[9].
У сакавіку 2011 перайменаваны ў «БПБ-Банк», у кастрычніку таго ж году — у «БПБ-Ашчадбанк»[8]. 24 кастрычніка 2017 году «БПБ-Ашчадбанк» ажыцьцявіў першы ў Беларусі міжнародны разьлік з выкарыстаньнем разьмеркаванага рэестра (блёкчэйн) ў выглядзе акрэдытыва[10]. 27 жніўня 2021 году «Белпрамбудбанк-Ашчадбанк» («БПБ-Ашчадбанк») скараціў сваю назву да «Ашчад Банк»(рас. Сбер Банк)[11].
Банк знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў; зь лютага 2022 году)[12], Канады (з красавіка 2023 году)[13], Новай Зэляндыі (са жніўня 2023 году)[12].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.sber-bank.by/page/revealing
- ^ а б https://www.sber-bank.by/files/up/29974/2.pdf
- ^ Состав банковского холдинга Банка (рас.) О банке. «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
- ^ «БПБ-Ашчадбанк» з 1 лютага лімітуе выдачу наяўных сродкаў па картках да бягучых рахункаў у рублях // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 28 студзеня 2016 г. Праверана 31 жніўня 2021 г.
- ^ Реквизиты (рас.) О банке. «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
- ^ Баланс ОАО «БПС-Банк» на 01.10.2010 года (рас.) Бухгалтерский баланс. «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
- ^ О банке. Основные услуги, оказываемые банком (рас.). «Белпрамбудбанк». Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
- ^ а б О банке (рас.). «БПС-Сбербанк». Праверана 24 кастрычніка 2011 г.
- ^ «Белинвестбанк» готовы продать за 530 млн долларов (рас.). TUT.BY (9 сакавіка 2010). Праверана 21 кастрычніка 2010 г.
- ^ У Беларусі рэалізавана першая міжнародная ўгода па тэхналёгіі блёкчэйн // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 24 кастрычніка 2017 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2017 г. Праверана 14 лістапада 2017 г.
- ^ Аб змяненні назвы адкрытага акцыянернага таварыства "БПС-Сбербанк"
- ^ а б Відкрите акціонерне товариство «Сбер Банк»
- ^ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ЗАТ «БПБ-лізінг» (рас.)