Амэрыкана (горад)
| Амэрыкана | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Сан-Паўлу | ||||
| Дата заснаваньня | 1875 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Americana[d] | Chico Sardelli[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 569 ± 0 м | ||||
| Каардынаты | 22°44′19″ пд. ш. 47°19′52″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | americanense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 19 | ||||
| Паштовы індэкс | 13465-000 a 13479-999 | ||||
| Сайт | americana.sp.gov.br (парт.) | ||||
| Амэрыкана на мапе Бразыліі Амэрыкана | |||||
Амэрыка́на (па-партугальску: Americana) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле стану на 2020 году насельніцтва гораду складала каля 229 тысяч чалавек[3]. Места ёсьць часткай аглямэрацыі Кампінасу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню месца сучаснага гораду было калянізавана партугальцамі ў канцы XVIII стагодзьдзя. Вядома, што ў рэгіёне існавала некалькі маёнткаў. У 1866 годзе сюды пачалі прыбываць мігранты з былых Канфэдэрацыйных Штатаў Амэрыкі, які зьбеглі з радзімы пасьля паразы ў Грамадзянскай вайне ў ЗША. Імпэратар Пэдру II быў прыхільнікам Поўдня падчас вайны і адкрыта заклікаў былых канфэдэратаў да міграцыі, прапаноўваючы дармовы транспарт, танную зямлю і просты шлях атрыманьня грамадзянства[4]. Першым пасяленцам стаў праўнік і былы сэнатар штату Алабама Ўільям Гатчынсан Норыс. Канфэдэраты працягнулі вырошчваць бавоўну з дапамогай працы рабоў, як яны гэта рабілі на радзіме. У 1875 годзе тут зьявілася чыгуначная станцыя. Першапачаткова месца мела назву Санта-Барбара, але пазьней было перайменавана ў Амэрыкана, як згадка аб паходжаньні першых жыхароў. З адменай рабства ў Бразыліі места пачало расьці праз італьянскую міграцыю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Prefeito e vereadores de Americana tomam posse; veja lista de eleitos — 2021.
- ↑ https://ftp.ibge.gov.br/Estimativas_de_Populacao/Estimativas_2025/estimativa_dou_2025.ods
- ↑ «Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística».
- ↑ McCoy, Terrence (11.07.2020). «They lost the Civil War and fled to Brazil. Their descendants refuse to take down the Confederate flag». The Washington Post.