Да спатканьня, люба
Да спатканьня, люба | |
па-ангельску: The Goodbye Girl | |
Жанр | рамантычная камэдыя[d] і камэдыйная драма[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мастак | Albert Brenner[d] |
Вытворчасьць | Мэтра-Голдвін-Маер |
Распаўсюд | Warner Brothers[d] і Netflix |
Дата выхаду | 1977 і 20 красавіка 1978[9] |
Працягласьць | 110 хвіліна і 109 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb |
«Да спатканьня, люба» (па-ангельску: The Goodbye Girl) — амэрыканскі рамантычны камэдыйна-драматычны фільм 1977 году, створаны рэжысэрам Гэрбэртам Росам. Галоўныя ролі выканалі Рычард Дрэйфус, Марша Мэйсан, Кўін Камінгс і Пол Бэнэдыкт. Рычард Дрэйфус атрымаў прэмію «Оскар» у 1977 годзе за найлепшую мужчынскую ролю. На той час ён стаў самым маладым чалавекам, які атрымаў гэтую прэмію ў згаданай катэгорыі. Фільм стаў першай рамантычнай камэдыяй, якая зарабіла ў пракаце 100 мільёнаў даляраў.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Танцорка Пола Макфадэн (Марша Мэйсан) і ейная дзесяцігадовая дачка Люсі (Кўін Камінгс) жывуць у кватэры ў Мангэтане. Зь імі пражывае хлопец Тоні Дэфорэст, які і здымае на сваё імя кватэру. Аднойчы, Тоні зьбягае ў Італію, каб там здымацца ў кіно. Перад тым, як таемна сысьці, Тоні перадаў кватэру ў субарэнду Эліёту Гарфілду (Рычард Дрэйфус), нэўратычнаму, але міламу амбітнаму актору з Чыкага, які зьявіўся пасярод ночы ў чаканьні пераезду. Пола патрабавальная і таксама нэўратычная, ад самага пачатку дае зразумець, што ёй не падабаецца Эліёт, але той дазваляе ёй і Люсі застацца ў кватэры.
Пола прыкладае ўсе высілкі каб вярнуцца ў форму і аднавіць кар’еру танцоўшчыцы. Між тым, Эліёт атрымаў галоўную ролю ў паза-брадўэйскай пастаноўцы Рычарда III, але рэжысэр Марк (Пол Бэнэдыкт) хоча, каб ён сыграў пэрсанажа з ноткамі гомасэксуаліста. Зь неахвотай Эліёт згаджаецца сыграць ролю, не зважаючы на поўнае веданьне таго, што гэта можа азначаць канец ягонай акторскай кар’еры. Шмат тэатральных крытыкаў з тэлевізійных каналаў і газэт Нью-Ёрку наведваюць першую вечаровую пастанову, і ўсе яны люта крытыкуюць пастанову, асабліва вобраз Эліёта. Спэктакль, да ягонай палёгкі, хутка закрываецца.
Не зважаючы на частыя сутычкі і адсутнасьць падзякі з боку Полы за Эліётаву дапамогу, яны з часам пачынаюць кахаць адзін аднаго. Аднак Люсі ўспрымае раман як паўтарэньне таго, што адбылося з Тоні. Эліёт пераконвае Полу, што ён ня будзе такім, і пазьней забірае Люсі са школы і вязе яе на коннай павозцы, падчас якой Люсі прызнаецца, што ёй падабаецца Эліёт, і ён прызнае, што падабаецца ёй і Поле і ня зробіць нічога шкоднага ім.
Эліёт уладкоўваецца на працу ў імправізацыйны тэатар, і неўзабаве яго запрыкмеціў вядомы кінарэжысэр. Яму прапануюць магчымасьць сыграць ролю ў фільме, якую ён ня можа адмовіць, адзіная зачэпка заключаецца ў тым, што праца знаходзіцца ў Сіэтле, і Эліёт зьнікне на чатыры тыдні. Пола дазнаецца пра гэта і баіцца, што Эліёт пакіне яе назаўсёды, як і ўсе астатнія мужчыны ў ейным жыцьці. Пазьней Эліёт тэлефануе Поле з тэлефоннай будкі насупраць кватэры, кажучы ёй, што рэйс затрыманы, і ў апошні момант Эліёт запрашае Полу паляцець зь ім, пакуль ён будзе здымацца ў фільме. Пола адмаўляецца, але рада, бо ведае, што запрашэньне Эліёта сьведчыць пра тое, што ён сапразды кахае яе і вернецца. Перш чым пакласьці слухаўку, Эліёт просіць Полу паклапаціцца пра ягоную гітару, якую ён наўмысна пакінуў у кватэры, і яна разумее, што гэта ёсьць доказам таго, што ён сапраўды вернецца.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Роджэр Эбэрт даў фільму пераважна станоўчы водгук, прысудзіўшы тры зоркі з чатырох магчымых. Ён не ўразіўся выступам Мэйсан і ейным пэрсанажам, назваўшы яе наўрад ці сымпатычным[10]. Аднак ён пахваліў Дрэйфуса і назваў ягонае выкананьне Рычарда III як самым сьмешным выступам у фільме з часоў Мэла Брукса[10]. Паводле агрэгатару крытычных водгукаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 84%, грунтуючыся на 19 аглядах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/dziewczyna-na-pozegnanie-1977
- ^ а б в г д е http://www.imdb.com/title/tt0076095/
- ^ http://www.the-numbers.com/movie/Goodbye-Girl-The
- ^ а б в г д е https://www.filmaffinity.com/en/film881594.html
- ^ а б http://www.adorocinema.com/filmes/filme-45154/
- ^ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=45154.html
- ^ а б в г http://www.imdb.com/title/tt0076095/fullcredits
- ^ а б в г д Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ Lexicon of international films (ням.) — Zweitausendeins.
- ^ а б «The Goodbye Girl». Roger Ebert.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Да спатканьня, люба (анг.) на сайце IMDb.
- Да спатканьня, люба на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Да спатканьня, люба на Metacritic.