Перайсьці да зьместу

Бэйб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэйб
па-ангельску: Babe
Жанр кінакамэдыя, экранізацыя літаратурнага твору[d] і драматычны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на The Sheep-Pig[d][1]
Прадусар
У ролях
Дыктар Роска Лі Браўн[d]
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Маркус Д’Арсі[d]
Вытворчасьць Kennedy Miller Mitchell[d]
Распаўсюд Universal Pictures
Дата выхаду 1995 і 7 сьнежня 1995[3]
Працягласьць 92 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Прыбытак 254 100 000 $[4] і 36 776 544 A$[5]
Наступны Babe: Pig in the City[d]
Старонка на IMDb

«Бэйб» (па-ангельску: Babe) — сямейны камэдыйна-драматычны фільм 1995 году рэжысэра Крыса Нунана. Прадусарам фільму выступіў Джордж Мілер, а сцэнар стварылі рэжысэр і прадусар ўдваёх. Галоўныя ролі выканалі Джэймз Кромўэл і Магда Шубанскі. Фільм ёсьць адаптацыяй раману Дыка Кінга-Сьміта «Пастухоўская сьвіньня» 1983 году, які распавядае гісторыю пра сьвіньню, якую вырошчваюць як жывёлу, якая хоча выконваць працу аўчаркі. Галоўныя пэрсанажы жывёлаў былі як сапраўдныя, гэтак і анімацыяваныя сьвіньні і бордэр-кольлі[6].

Пасьля сямі гадоў распрацоўкі\, фільм быў зьняты ў Робэртсане, Новы Паўднёвы Ўэйлз, Аўстралія[7]. Візуальныя эфэкты, як то жывёлы, якія размаўляюць, былі зроблены студыямі Rhythm & Hues Studios і Jim Henson's Creature Shop. Фільм меў і пракатны і крытычны посьпех. У сьвеце ён зарабіў 254 мільёны даляраў і атрымаў сем намінацыяў на «Оскар», у тым ліку перамогу за найлепшыя візуальныя эфэкты. У 1998 годзе выйшаў працяг фільму працы рэжысэра Мілера «Бэйб: Сьвіньня ў горадзе».

Маленькае асірацелае парася, было абраные дзеля ўдзелу ў конкурсе «адгадай вагу» на вясковым кірмашы. Фэрмэр, які перамог у конкурсе, Артур Гогет, прыводзіць меленькую сьвіньню дадому і дазваляе яму знаходзіцца ў хляве разам з бордэр-кольлі Флай, а таксама ейным партнэрам Рэксам і іхнымі шчанюкамі.

Качка па імені Фэрдынанд, якая галасіць пеўнем кожную раніцу, каб разбудзіць людзей, каб ён лічыўся карысным і пазбавіўся ад рызыкі быць зьедзеным, угаворвае Бэйба дапамагчы яму зьнішчыць будзільнік, які пагражае ягонае місіі. Не зважаючы на ​​посьпех у гэтае задуме, яны будзяць котку Гогетаў, і ў разгубленасьці яна выпадкова перагортвае рэчы ў гасьцёўні. На сустрэчы ў хляве Рэкс строга загадвае Бэйбу трымацца далей ад Фэрдынанда, які ўцёк з фэрмы, і дома. Некалі пазьней, калі шчанюкоў Флай выстаўляюць на продаж, Бэйб пытаецца, ці можа ён назваць яе «мамай».

На Каляды ў госьці да Гогетаў наведваюцца іхныя сваякі. На вячэру гаспадыня плянуе прыгатаваць Бэйба, але замест гэтага яна выбірае качку пасьля таго, як Гогет кажа жонцы Эсьме, што Бэйб можа прынесьці ім прыз за найлепшую вяндліну на наступным вясковым кірмашы. На Каляды Бэйб апраўдвае сваё існаваньне тым, што папярэджвае Гогета пра выкраданьне авечак, якія пасьвілісь на палёх. На наступны дзень Гогет бачыць, як Бэйб сартуе курэй, аддзяляючы карычневых ад белых. Уражаны, ён выводзіць яго на палі і дазваляе паспрабаваць пасьвіць авечак. Падбадзёраны старэйшай авечкай на імя Маа, авечкі супрацоўнічаюць з Бэйбам, але Рэкс разглядае дзеяньні Бэйба як ягоную абразу авечак і спрачаецца з Флай, якая спрабуе дапамагчы парсюку. Рэкс накідваецца на Флай і кусае яе за лапу, але выпадкова кусае руку Гогета, калі той спрабуе ўмяшацца. Пасьля здарэньня Рэкса прыкоўваюць да заканурка, пакідаючы працу Бэйбу.

Аднойчы раніцай Бэйб абуджаецца праз крыкі авечак і знаходзіць трох сабак, якія нападаюць на іх. Хоць яму ўдаецца іх адпудзіць, Маа сьмяротна траўмаваная і ў выніку памірае. Прыходзіць Гогет і, думаючы, што гэта Бэйб забіў яе, рыхтуецца застрэліць парсючка. Флай хоча даведацца, вінаваты ён ці невінаваты, і замест таго, каб загадаць авечкам сказаць праўду, што ёсьць звычайным для бордэр-кольлі, яна размаўляе зь імі нароўных, каб даведацца, што здарылася. Высьветліўшы праўду, яна брэша, каб адцягнуць увагу Гогета, затрымліваючы яго, пакуль не зьяўляецца Эсма і не згадвае мужу, што паводле словаў паліцыі дзікія сабакі забіюць авечак на суседніх фэрмах і пытаецца ў яго, чаму ён дастаў стрэльбу.

Калі Эсма выпраўляецца ў падарожжа, Гогет запісвае Бэйба на мясцовы конкурс, дзе выяўляюць найлепшага сабаку, што пасьвіць авечак. Напярэдадні ідзе дождж, Гогет запускае Бэйба і Флай у дом. Аднак котка драпае сьвіньню, калі той спрабуе зь ёй паразмаўляць, таму Гогет адразу ж выкідвае котку ў двор. Калі яна зноўку вяртаецца назад, яна помсьціць Бэйбу, раскрываючы, што людзі ядуць сьвіней. У жаху малы парсюк выбягае ў хлеў і даведваецца ад Флай, што гэта праўда. На наступную раніцу Флай выяўляе, што Бэйб зьбег. Яна і Рэкс папярэджваюць Гогета, і ўсе яны выпраўляюца на пошукі парсюка. Рэкс знаходзіць яго на могілках, а Гогет прыносіць яго дадому. Аднак Бэйб усё яшчэ дэмаралізаваны і адмаўляецца есьці. Гогет дае яму выпіць зь дзіцячае бутэлечкі, сьпявае яму песьню і танчыць перад ім. Гэта аднаўляе веру Бэйба ў прыхільнасьць Гогета, і ён зноўку пачынае есьці.

На спаборніцтвах Бэйб сустракае авечак, якіх ён будзе пасьвіць, але яны ігнаруюць ягоныя спробы размаўляць зь імі. Пакуль Гогета крытыкуюць зьдзіўленыя судзьдзі і зьдзекуюцца праз тое, што ён выкарыстаў сьвіньню замест сабакі, Рэкс бяжыць назад на фэрму, каб спытаць авечак, што рабіць Бэйбу. Яны даюць яму сакрэтны пароль, спачатку вымаючы абяцаньне, што з гэтага часу ён будзе ставіцца да іх лепш. Рэкс вяртаецца на кірмаш і перадае Бэйбу пароль, і авечкі цяпер бездакорна выконваюць усе ягоныя ўказаньні. Судзьдзі агалошваюць парсюка пераможцам і Гогет задаволена хваліць Бэйба.

Фільм меў вялікі посьпех у пракаце, зарабіўшы 36,7 мільёнаў даляраў у Аўстраліі[8] і больш за 254 мільёны даляраў па ўсім сьвеце. На сайце агрэгатара аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 97% на аснове 70 водгукаў, пры сярэднім рэйтынгу 8,26/10. На думку крытыкаў, «Бэйб» ёсьць рэдкім сямейным фільмам, які прапануе захапляльную гісторыю, якая падойдзе гледачам усіх узростаў. Metacritic паставіў фільму 83 балы з 100 магчымых на аснове 16 аглядаў, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]