Траўма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Траўмы»)
Траўма
Спэцыяльнасьць траўматалёгія
Сымптомы парушэньне цэласнасьці тканкі
Ускладненьні непрацаздольнасьць
Віды вывіх, зрушэньне, рана і ўдар
Прычыны парушэньне правілаў бясьпекі і дарожнага руху
Фактары рызыкі злоўжываньне алькаголем, недастатковае асьвятленьне і няспраўнасьць вытворчага абсталяваньня
Лекі аксыкадон[d][1] і дэнасумаб[d][1]
Траўма ў Вікісховішчы

Тра́ўма (грэц. τραῦμαрана) — парушэньне анатамічнай цэласнасьці і функцыі тканкі ў выніку вонкавага ўзьдзеяньня.

Ёсьць грамадзка-гігіенічнай праблемай, што выклікае ўстойлівую і часовую непрацаздольнасьць, а таксама сьмерць, ды вывучаецца ў траўматалёгіі[2].

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найчасьцей траўма бывае мэханічная. Вылучаюць наступныя віды траўмаў:

Прычына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прычынай траўмы бывае: злоўжываньне алькаголем і недастатковае асьвятленьне, няспраўнасьць вытворчага абсталяваньня, парушэньне правілаў бясьпекі і дарожнага руху[2].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2013 годзе ў Беларусі да 60 % траўмаў складалі побытавыя і каля 20 % — вулічныя. Найчасьцей адзначаліся вывіх, пералом і рана. За год траўмы атрымала каля 120 000 дзяцей, сярод якіх 50 % прыпадала на ўзрост 8—14 гадоў і 25 % — на 4—7 гадоў. Пры гэтым 55 % дзяцей траўмаваліся ў двары і 43 % — дома. Найбольшы лік дарожна-транспартных здарэньняў зь цяжкімі траўмамі прыпадаў на чацьвер і пятніцу, а таксама адбываўся а 15—21 гадзіне і з кастрычніка па сьнежань[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Drug Indications Extracted from FAERSdoi:10.5281/ZENODO.1435999
  2. ^ а б в Траўматызм // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 520. — 552 с.
  3. ^ Траўма // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 519. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
  4. ^ Сьвятлана Барысенка. Дзе паслаць саломку // Зьвязда : газэта. — 11 студзеня 2014. — № 4 (278614). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Траўмы // Лекарскі партал «Слушна», 1 студзеня 2021 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.