Віленскі павет (Віленская губэрня)
Віленскі павет | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Уваходзіць у | Віленская губэрня |
Адміністрацыйны цэнтар | Вільня |
Дата ўтварэньня | 1795 |
Дата скасаваньня | 1920 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне Віленскага павету | |
![]() | |
![]() |
Віленскі павет (па-расейску: Виленскій уѣздъ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.
Адміністрацыйны цэнтар — Вільня.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1913 годзе ў павеце было 18 валасьцей: Быстрыцкай, Варнянская, Гедройцкая, Гелванская, Ільінская, Маляцкая, Меешагольская, Міцкунская, Мусьніцкая, Неменчынская, Падбярэская, Рудамінская, Рукойнская, Рэшанская, Салечніцкая (цэнтар — мястэчка Малыя Сялечнікі), Шырвінцкая, Шумская, Яніская.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле дадзеных перапісу 1897 году ў павеце пражывала 363,3 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 25,8%; жыды — 21,3%; летувісы — 20,9%; палякі — 20,1%; расейцы — 10,4%. У павятовым горадзе Вільні пражывала 154532 чал.[1]
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Віленскі павет у складзе Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расеі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губэрні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1920 годзе павет адышоў да Летувы, але неўзабаве быў захоплены Польшчай.
Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|