Перайсьці да зьместу

Вэлетры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэлетры
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 332 ± 1 м[3][4]
Каардынаты 41°41′12″ пн. ш. 12°46′39″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы veliterini, veliterni і velletrani
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 06
Паштовы індэкс 00049
Нумарны знак ROMA
Сайт comune.velletri.rm.it
Вэлетры на мапе Італіі
Вэлетры
Вэлетры
Вэлетры

Вэле́тры (па-італьянску: Velletri) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Ляцыё. Уваходзіць у склад мэтраполіі Рыму.

Вэлетры быў старажытным горадам племя вольскі. Паводле паданьню ён уступіў у канфлікт з рымлянамі за часам кіраваньня Рымам Анка Марцыюса, то бок чацьвертага караля Рыму. З Вэлетры паходзіў род Актавіяў, да якой належыў першы рымскі імпэратар Актавіян Аўгуст. У Сярэднявеччы гэта быў адзін зь нямногіх вольных гарадоў-камунаў як у Ляцыё, гэтак і ў цэнтральнай Італіі. Аднак, пэўны час падэстамі назначаліся людзі, узгодненыя ў Рыме. У 1408 годзе нэапалітанскі кароль Уладзіслаў заняў Вэлетры падчас сваёй спробы заваяваць Папскую дзяржаву. У 1589 годзе папа рымскі Сыкст V распусьціў грамадзянскі ўрад. У 1591 годзе пры Грыгорыюсу XIV места канчаткова страціла вольны статус.

У вайне за аўстрыйскую спадчыну 1740—1748 гадоў гішпана-нэапальскія войскі Бурбонаў здабылі перамогу ў бітве пры Вэлетры, адолеўшы армію аўстрыйскіх Габсбургаў. На пачатку XIX стагодзьдзя жыхары Вэлетры паўсталі і абвесьцілі аб стварэньні рэспублікі, якая праіснавала да 1814 году[6]. У 1856 годзе ў месьце зьявіўся тэлеграф. У 1866 годзе папа рымскі Піюс IX урачыста адкрыў чыгунку, якая злучыла Вэлетры з Рымам. Гэта была ўжо трэцяя чыгуначная лінія ў Папскай дзяржаве. Пасьля горад трапіў у склад аб’яднанай Італіі. За часам Другой сусьветнай вайны ля Вэлетры былі жорсткія баі паміж нямецкім войскам і хаўрусьнікамі антыгітлераўскай кааліцыі.

  1. Веллетри (рас.) // Варлен — Венглейн (БСЭ1) — 1928. — Т. 9. — С. 796.
  2. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  3. https://www.tuttitalia.it/lazio/29-velletri/
  4. https://www.comune-italia.it/comune-velletri.html
  5. https://demo.istat.it/?l=it
  6. Nibby, Antonio (1829). «Analisi storico-topografico-antiquaria della carta de’ dintorni di Roma». Velletri, Roma.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]