Перайсьці да зьместу

Акадэмфарм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°55′43″ пн. ш. 27°41′32″ у. д. / 53.92861° пн. ш. 27.69222° у. д. / 53.92861; 27.69222

«Акадэмфарм»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 18 лістапада 2009 (15 гадоў таму)[1]
Заснавальнікі Інстытут фармакалёгіі і біяхіміі (Горадня)
Уласьнікі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Першамайскі раён, вул. Купрэвіча, д. 5, корп. 3
Ключавыя фігуры Натальля Сафронава, Міхаіл Гаўрылаў[2]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя вітаміны, лекі
Матчына кампанія Інстытут біяарганічнай хіміі

«Акадэмфарм» — дзяржаўнае фармацэўтычнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 2009 году.

На 2019 год прадпрыемства пераважна выпускала вітамінна-мінэральныя капсулы пад уласным таварным знакам «Унівіт», лекі ад бессані, віруса імунадэфіцыту чалавека, гепатыту, гіпэртаніі і іншых хваробаў сэрца, грыпу, запору, імпатэнцыі, прыдуркаватасьці і хваробы руху і печані, а таксама лекавыя сродкі пры белакроўі, сындроме набытага імунадэфіцыту і цукровым дыябэце.

На 2019 год УП «Акадэмфарм» выпускала:

18 лістапада 2009 году Інстытут фармакалёгіі і біяхіміі (Горадня) НАН Беларусі заснаваў у Менску УП «Акадэмфарм». У 2011 годзе вытворчасьць пераабсталявалі паводле ўмоваў належнай вытворчай практыкі. У 2012 годзе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі перадала прадпрыемства Інстытуту біяарганічнай хіміі. На кастрычніка 2013 году УП «Акадэмфарм» налічвала 11 дасьледнікаў, зь іх 8 — ва ўзросьце да 29 гадоў зь ліку выпускнікоў ВНУ Беларусі. Дзейныя рэчывы закупалі ў Даніі, Ізраілі і Індыі. Прадпрыемства распрацоўвала звыш 20 лекаў, у тым ліку: лекі-аналягі ад гіпэртаніі на аснове валтарсану і кадэсартану, гіпаліпідэмічны лек разувастатын і арлістат ад атлусьценьня. Таксама распрацоўвалі лекі ад бясплоднасьці, вірусных хваробаў, остэапарозу, раку, сардэчна-ссудзіных хваробаў і хваробаў страўнікава-кішачнага тракту. За кошт уласных сродкаў прадпрыемств распрацоўвалі 15 лекаў. Яшчэ 9 распрацоўвалі ў межах дзяржаўных навуковых праграмаў за кошт рэспубліканскага бюджэту. За 2013 год асвоілі выраб 3 лекаў-аналягаў: «Урсаклін» — адпаведнік гепататропных лекаў «Урсафальк» і «Урсасан», «Лазартан» супраць гіпэртаніі — адпаведнік лека «Казаар» і «Д-Фаржэкт» для кішачніка — адпаведнік лека «Фортранс». У справе распрацоўкі лекаў УП «Акадэмфарм» пераважна супрацоўнічала з Цэнтральным батанічным садам і 4 інстытутамі НАН Беларусі: Інстытутам біяарганічнай хіміі, Інстытутам мікрабіялёгіі, Інстытутам фізыка-арганічнай хіміі і Інстытутам фізыкі. Сумесную распрацоўку ажыцьцяўлялі з прадпрыемствамі 3 краінаў Азіі — Ізраілю, Індыі і Казахстану (холдынг «Фітахімія», Караганда), а таксама 7 краінаў Эўропы: Даніі, Летувы, Польшчы, Славаччыны, Украіны, Францыі і Харватыі. «Акадэмфарм» пераважна выпускаў вітамінна-мінэральныя капсулы пад уласным таварным знакам «Унівіт»[3].

  1. ^ Аб прадпрыемстве (рас.) // УП «Акадэмфарм», 2019 г. Праверана 11 чэрвеня 2019 г.
  2. ^ Кіраўніцтва (рас.) // УП «Акадэмфарм», 2019 г. Праверана 11 чэрвеня 2019 г.
  3. ^ а б Сьвятлана Барысенка, Алена Даўжанок. Акадэмічны ўзровень распрацоўкі фармацэўтычных прадуктаў і сучасная вытворчасьць // Зьвязда : газэта. — 15 кастрычніка 2013. — № 194 (27559). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Сьпіс прэпаратаў (рас.) // УП «Акадэмфарм», 2019 г. Праверана 11 чэрвеня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]