Цукровы дыябэт
Цукровы дыябэт | |
![]() Сьмяротнасьць на млн жыхароў (2012 г.): ад 28 жоўтым да 1879 чырвоным | |
Спэцыяльнасьць | эндакрыналёгія |
---|---|
Сымптомы | смага, павышанае брулевыдзяленьне, пераяданьне |
Ускладненьні | ныркавая недастатковасьць, інсульт |
Віды | 1-ы, 2-і, цяжарных |
Прычыны | перакормліваньне, траўмы галавы і жывата |
Фактары рызыкі | maternal smoking[d] |
Мэтад дыягностыкі | проба крыві на ўтрыманьне цукру |
Прафіляктыка | пазьбяганьне атлусьценьня, штодзённыя разьмінаньні |
Лячэньне | ужыцьцё крупаў і хлеба грубага памолу, заняткі рухавымі гульнямі |
Лекі | інсулін, мэтфармін |
Сьмяротнасьць | 1,5 млн (2015 г.) |
Цукровы дыябэт у Вікісховішчы |
Цукровы дыябэт (лац. diabetes mellītus) — група эндакрынных захворваньняў, якія разьвіваюцца з прычыны адноснага ці абсалютнага недахопу гармона інсуліна ці парушэньня яго ўзаемадзеяньня з вузамі арганізму, у выніку чаго разьвіваецца гіпэрлікемія — стойкае павялічэньне ўтрыманьня глюкозы ў крыві. Захворваньне характаразуецца хранічным цячэньнем і парушэньнем усіх відаў абмена рэчываў: вугляводнага, тлушчавага, бялковага, мінэральнага і водна-солевага[1][2]. Акрамя чалавека, дадзенаму захворваньню падвергнутыя таксама і некаторыя іншыя жывёлы, напрыклад, кошкі[3].
Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба прадухіляецца праз пазьбяганьне атлусьценьня, ужыцьцё крупаў і хлеба грубага памолу, выключэньне зь ежы маргарына і вырабаў з транстлушчамі, штодзённыя разьмінаньні, заняткі плаваньнем і рухавымі гульнямі.
Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Разьвіцьцю хваробы спрыяюць перакормліваньне, траўмы галавы і жывата, спалох і заразныя хваробы (адзёр, ветраная воспа, гепатыт А, грып, паратыт і шкарлятына).
Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хвароба напачатку выяўляецца праз смагу, павелічэньне брулевыдзяленьня, павышаны апэтыт і пераяданьне пры адначасным худзеньні, сухасьць скуры. Ускладненьне вядзе да цыроза печані, полінэўрыта, катаракты, рэцыніта і дыстрафіі касьцявой тканкі[4].
Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На пачатак 2011 году ў Беларусі было 210 тыс. 742 улічаныя хворыя на цукровы дыябэт (2,2% насельніцтва Беларусі)[5]. На 2012 год працягласьць жыцьця хворых на цукровы дыябэт мужчынаў складала ў сярэднім 67 гадоў, што на 3 гады перавышала працягласьць жыцьця мужчынаў у Беларусі агулам. Такая акалічнасьць вынікала з прытрымліваньня хворымі парадаў лекара датычна ладу жыцьця і лекавай падтрымкі[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Сахарный диабет (краткий обзор)(рас.). Библиотека доктора Соколова. Праверана 14 верасьня 2009 г.
- ^ Клиническая эндокринология. Руководство / Н. Т. Старкова. — 3-е изд., переработанное и дополненное. — Санкт-Петербург: Питер, 2002. — 576 с. — (Спутник врача). — ISBN 5-272-00314-4
- ^ Сахарный диабет у кошек(рас.). Ветеринарка.ру. Праверана 16 верасьня 2009 г.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Дыябэт у дзяцей // Зьвязда : газэта. — 11 студзеня 2014. — № 4 (27614). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Штогод колькасьць хворых на цукровы дыябэт у Беларусі павялічваецца на 7—8% БелаПАН. Радыё «Рацыя» (9 лістапада 2011). Праверана 12 лістапада 2011 г.
- ^ Надзея Нікалаева. «Абараніць і падстрахаваць урача на карысьць пацыента» // Краіна здароўя. — 16 чэрвеня 2012. — № 4 (298). — С. 1, 3.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цукровы дыябэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сьвятлана Барысенка. Як харчавацца хворым на цукровы дыябэт // Зьвязда : газэта. — 30 жніўня 2013. — № 162 (27527). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- Сьвятлана Барысенка. Цукар у парадку // Зьвязда : газэта. — 11 лістапада 2014. — № 213 (27823). — С. 8. — ISSN 1990-763x.