Перайсьці да зьместу

Запамарока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарызантальны оптакінэтычы ністагм

За́марака, запамаро́ка — адчуваньне няўпэўненасьці ў вызначэньні ўласнага прасторавага месцазнаходжаньня, уяўнае вярчэньне вакольных прадметаў або ўласнага цела, адчуваньне няўстойлівасьці, згуба раўнавагі, сыход глебы з-пад ног. У шэрагу выпадкаў запамарока суправаджаецца млосьцю, ванітамі, падвышанай патлівасьцю, зьмяненьнем частасьці пульсу, ваганьнямі артэрыяльнага ціску. Прыступы запамарокі доўжацца ад некалькіх хвілінаў да некалькіх гадзінаў. Апрача суб’ектыўных разладаў, нярэдка здараецца ністагм.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запамарокасховішча мультымэдыйных матэрыялаў