Гінкга двухлопасьцевы
Выгляд
| Гінкга двухлопасьцевы | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Група | Судзінкавыя расьліны (Tracheophyta) |
| Аддзел | Насенныя (Spermatophyta) |
| Пададдзел | Голанасенныя (Gymnospermae) |
| Кляса | Гінкгавыя (Ginkgoopsida) |
| Атрад | Гінкгавыя (Ginkgoales) |
| Сямейства | Гінкгавыя (Ginkgoaceae) |
| Род | Гінкга (Ginkgo) |
| Від | Гінкга двухлопасьцевы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Ginkgo biloba L., 1771 | |
Гінкга двухлопасьцевы (Ginkgo biloba) — двухдомнае хвойнае дрэва сямейства гінкгавых. Рэліктавая расьліна.
Вышыня да 30—40 м. Крона сьветлая, пірамідальная. Лісьце чараньковае, з паўкруглай пласьцінкай і характэрным жылкаваньнем, ападае на зіму. Семя вялікае, зь мясістай вонкавай і цьвёрдай унутранай абалонкай.
Радзіма — Паўднёвы Кітай, Японія. На Беларусі гінкга ёсьць у Гомелі, Кобрыні.
Сьветлалюбнае, дэкаратыўнае дрэва, прыдатнае для вырошчваньня ў садах і парках.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Драўніна
- Лісце
- Мужчынскія суквецці
- Жаночыя суквецці
- Плады
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Christopher J. Earle (ed.) Ginkgo biloba (анг.). The Gymnosperm Database. Праверана 26.01.2019 г.