Перайсьці да зьместу

Лекі-адпаведнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лекі-аналягі»)

Лекі-адпаведнікі (лекі-аналягі; джэнэрыкі, генэрычныя лекі ад анг. generic — агульнародавы) — танныя адпаведнікі лекаў першаснай распрацоўкі паводле хімічнага складу дзейнага рэчыва, дазаваньня, моцы, спосабу прыёма, якасных уласьцівасьцяў, узьдзеяньня і мэтавага ўжываньня[1]. Ніжэйшы кошт вырабу дасягаецца праз адсутнасьць выдаткаў на распрацоўку і прасоўваньне ды патаньненьне сынтэза складнікаў ад часу стварэньня першаснага лека[2].

У 2011 годзе дзель лекаў-аналягаў на рынках краінаў Усходняй Эўропы дасягала 90%. У Брытаніі, ЗША, Канадзе і Нямеччыне — перавышала 30%[3].

У 2015 годзе ў Беларусі выпускалі звыш 1500 найменьняў лекаў, зь іх 95% былі лекамі-адпаведнікамі. Рэшту (82 найменьні) складалі арыгінальныя лекі першаснай распрацоўкі[4]. За 2015 год на ўлік паставілі 187 найменьняў лекаў, усе зь якіх былі лекамі-адпаведнікамі. За 2016 год дадалося яшчэ 116 найменьняў лекаў-адпаведнікаў[5].

  1. ^ Вольга Данішэвіч. «Оксфам»: Лібэральны гандаль часам шкодзіць // Газэта «Наша ніва», 5 красавіка 2007 г. Праверана 1 чэрвеня 2017 г.
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. Хуткая будучыня нашай фармацэўтыкі // Газэта «Зьвязда», 22 сакавіка 2017 г. Праверана 1 чэрвеня 2017 г.
  3. ^ Надзея Нікалаева. Чым больш лекаў, тым лепш // Зьвязда : газэта. — 21 красавіка 2012. — № 79 (27194). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Марыя Эйсмант. За 4 гады з’явілася 446 новых беларускіх лекаў // Народная воля : газэта. — 26 кастрычніка 2015. — № 81 (4026). — С. 3. — ISSN 2071-9647.
  5. ^ Сьвятлана Барысенка. І сабе, і суседзям // Краіна здароўя. — 13 красавіка 2017. — № 12 (387). — С. 12.