Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ніжэй выказаў заўвагі, некаторыя з іх, магчыма, не да самога тэксту прапановы, але да зместу звязаных з тэмай артыкулаў і катэгорый.--Artsiom91 (гутаркі) 14:04, 20 лістапада 2018 (MSK)

Дата ўтварэння паветаў[рэдагаваць крыніцу]

Большасць паветаў Вялікага Княства Літоўскага ўтворана рэформай 1565—1566 гадоў. Гэта была адна рэформа і адно стварэнне, таму адначасовае існаванне катэгорый Катэгорыя:Паветы, створаныя ў 1565 годзе і Катэгорыя:Паветы, створаныя ў 1566 годзе выглядае нелагічным.--Artsiom91 (гутаркі) 14:04, 20 лістапада 2018 (MSK)

Розныя гады стварэньня і нелягічна? Прабачце, але я не магу гэтае неяк сур’ёзна камэнтаваць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:28, 20 лістапада 2018 (MSK)
Паветы ўтвораныя ў рамках адной рэформы. Рэформа датуецца 1565—1566 гадамі, і даты ўтварэння паветаў могуць у розных крыніцах давацца як 1565 або 1566, але ў Вікіпедыі варта вызначыць адну дату для катэгорый і ўжываць яе. Калі лічыце інакш, то праывядзіце крыніцу, што Мазырскі павет быў утвораны раней, чым Пінскі павет.--Artsiom91 (гутаркі) 14:37, 20 лістапада 2018 (MSK)
Калі ў дакумэнтах гаворыцца, што павет створаны ў 1565 годзе, то дадаецца Катэгорыя:Паветы, створаныя ў 1565 годзе. Калі ў дакумэнтах гаворыцца, што павет створаны ў 1566 годзе, то дадаецца Катэгорыя:Паветы, створаныя ў 1566 годзе. Для мяне не прынцыпова ў якім годзе ствараліся канкрэтныя паветы. Але кожны год павінен пацьвярджацца аўтарытэтнымі крыніцамі. --Ліцьвін (гутаркі) 14:44, 20 лістапада 2018 (MSK)
Баюся, што вызначыць дакладны час утварэньня кожнага з паветаў не атрымаецца. У надзейных крыніцах паўсюль (у тым ліку для паселішчаў) сустракаў менавіта дыяпазон — 1565—1566 гады. Не магу сказаць, чаму так атрымалася, але гэтае пытаньне трэба неяк улічыць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:00, 21 лістапада 2018 (MSK)
Можна вырашыць, калі год дакладна невядомы, то дадаецца Катэгорыя:Паветы, створаныя ў 1565 годзе ці Катэгорыя:Паветы, створаныя ў 1566 годзе (найбольш слушны варыянт) ці зусім не дадаецца. Гэтыя варыянты можна абмяркоўваць. --Ліцьвін (гутаркі) 00:14, 21 лістапада 2018 (MSK)
Symbol support vote.svg Падтрымліваю аб’яднаньне ў адзіную катэгорыю Катэгорыя:Паветы ВКЛ, створаныя ў 1565—1566 гадах. --Red_Winged_Duck 16:36, 20 лістапада 2018 (MSK)
Нейкая лёгіка ў гэтай назьве ёсьць, але я ўсё ж за Катэгорыя:Паветы, створаныя ў 1566 годзе. І апошняя назва лягічная, бо рэформа скончылася ў 1566 годзе, таму лягічна лічыць, што і паветы былі створаныя ў гэтым годзе. Вось як прыклад «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі». У гэтай кнізе ўсюды пазначаецца 1566 год як год стварэньня гэтых паветаў. І ў шаблёне-картцы павету таксама трэба прапісваць 1566 год як год стварэньня павету. --Ліцьвін (гутаркі) 17:52, 20 лістапада 2018 (MSK)
Прабачце, адразу не зразумеў пра што вы кажыце. --Ліцьвін (гутаркі) 01:09, 21 лістапада 2018 (MSK)

Старосты ў Вялікім Княстве Літоўскім[рэдагаваць крыніцу]

Староствы і воласці ў Вялікім Княстве Літоўскім не былі адміністрацыйнымі адзінкамі, паветы не падзяляліся на староствы і не складаліся з іх. А тэрыторыі некаторых, як Барысаўскай, увогуле ўваходзілі ў склад некалькіх паветаў.--Artsiom91 (гутаркі) 14:04, 20 лістапада 2018 (MSK)

Я дадаў старосты, бо пра падзел паветаў на старосты я прачытаў у Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам. Пры гэтым я адзначу, што я дасканала ня ведаю адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ, таму хай скажуць спэцыялісты як трэба зрабіць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:40, 20 лістапада 2018 (MSK)
  • Катэгарызацыя або хаця б пералік воласьцяў, старостваў, графстваў і г.д., якія тэрытарыяльна знаходзіліся ў межах пэўнага павету (паветаў), можа мець пэўны сэнс, але вядома, ня варта ставіцца да іх як да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:08, 21 лістапада 2018 (MSK)
Да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца гарадзкія, пасялковыя, местачковыя і сельскія саветы/рады, воласьці, гміны (вяскова-гарадзкія і вясковая), староствы (гродавыя і нягродавыя), графствы, парафіі. — трэба прыбраць з гэтага сказу староствы, графствы і парафіі, гэта не адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Можна згадаць асобна, што яны могуць быць у шаблонах, але не называць сярод адзінак.--Artsiom91 (гутаркі) 15:01, 25 лістапада 2018 (MSK)

Катэгарызацыя паветаў[рэдагаваць крыніцу]

У артыкул пра былы павет ВКЛ дадаецца Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага, а таксама катэгорыя апошняга ваяводзтва, у якое гэты павет уваходзіў. — бачыцца нелагічным, калі Гарадзенскі павет у 1566—1793 гадах уваходзіў у Троцкае ваяводства, а катэгарызаваць прапануецца толькі па Гарадзенскім ваяводстве, у якое ён уваходзіў толькі два гады ў 1793—1795.--Artsiom91 (гутаркі) 14:04, 20 лістапада 2018 (MSK)

Сапраўды, дадаецца менавіта апошняя адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. Так склалася. --Ліцьвін (гутаркі) 14:46, 20 лістапада 2018 (MSK)
Для сельсаветаў і раёнаў магчыма і склалася. Але артыкул Гарадзенскі павет зараз знаходзіцца ў катэгорыі Катэгорыя:Троцкае ваяводзтва, і гэта цалкам лагічна. Прапануеце гэта перарабіць? Калі так, то хто будзе гэтым займацца? --Artsiom91 (гутаркі) 14:55, 20 лістапада 2018 (MSK)
Я за пасьлядоўнасьць. Трэба перанесьці. Будуць рабіць удзельнікі, якіх цікавіць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ. --Ліцьвін (гутаркі) 15:59, 20 лістапада 2018 (MSK)
Вось тут я лічу і праблема. Правілы і рэкамендацыі распрацоўваюцца калі ёсць некалькі ўдзельнікаў (ці хоць бы адзін), якія актыўна працуюць над тэмай, каб не было канфліктаў і непаразуменняў. Выдумляць правілы "на будучыню" для тэм, якія не бачна каб кагосьці цікавілі, — глупства, бо калі знойдуцца зацікаўленыя людзі, яны ўсё роўна зробяць на свой густ і не будуць звяртаць увагу на нейкія правілы, якія прапісалі незацікаўленыя ўдзельнікі. Ну і пісаць правіла, каб чакаць міфічных удзельнікаў, якія пачнуць яго выконваць і змяняць катэгорыі, таксама не варта. Тое што ёсць хай працуе, пакуль нікому не замінае, калі хто хоча сам можа смела паправіць, і толькі калі ёсць некалькі чалавек, якія лічаць па-рознаму, — варта мець правіла.--Artsiom91 (гутаркі) 16:16, 20 лістапада 2018 (MSK)
Тады варта прыбраць гэты пункт, калі няма ўдзельнікаў, зацікаўленых у ім. Калі такія ўдзельнікі зьявяцца, то яны і выпрацуюць адпаведнае правіла. --Red_Winged_Duck 16:36, 20 лістапада 2018 (MSK)
Як гэта няма зацікаўленых удзельнікаў? А хто тады стварыў 25 артыкулаў пра паветы ВКЛ? Дарэчы, цудоўныя артыкулы. І я пісаў рэкамэндацыю гледзячы на тое, як у гэтых артыкулах вырашаныя гэтыя пытаньні. Пры гэтым я згодзен з тым, што адпаведныя катэгорыі можна зусім прыбраць з артыкулаў. --Ліцьвін (гутаркі) 17:47, 20 лістапада 2018 (MSK)
Не зусім разумею, пра што спрэчка: Гарадзенскае ваяводзтва падзялялася не на паветы, а на землі (як і Браслаўскае зь Мерацкім), таму цяперашнюю катэгарызацыя цалкам адпавядае прапанове рэкамэндацыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:19, 21 лістапада 2018 (MSK)
Адрэдагаваў як зразумеў. Дык трэба артыкулы пра паветы ўключаць у катэгорыі ваяводзтваў? І калі так, то якіх ваяводзтваў? --Ліцьвін (гутаркі) 22:21, 21 лістапада 2018 (MSK)
На маю думку, паветы ВКЛ варта ўлучаць у катэгорыю апошняга ваяводзтва, што адпавядае адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу, створанаму ў выніку рэформы 1565—1566 гадоў, які дарэчы, праіснаваў найдаўжэйшы час за ўсю гісторыю Беларусі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:53, 25 лістапада 2018 (MSK)
Тады «У артыкул пра былы павет ВКЛ дадаецца Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага» замяняем на «У артыкул пра былы павет ВКЛ дадаецца катэгорыя апошняга ваяводзтва (адпаведна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу, створанаму ў выніку рэформы 1565—1566 гадоў), у якое ён ўваходзіў, напрыклад Рэчыцкі павет уключаецца ў Катэгорыя:Паветы Менскага ваяводзтва, а яна ўжо ў Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага». --Ліцьвін (гутаркі) 18:24, 25 лістапада 2018 (MSK)
Слушна. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:37, 25 лістапада 2018 (MSK)

Катэгарызацыя сельсаветаў[рэдагаваць крыніцу]

Таксама артыкул пра існую ПТА ўключаецца ў катэгорыю Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі і Катэгорыі (але не артыкулы) існых ПТА дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Пінскага раёну — бачу тут нейкую супярэчнасць, навошта ў катэгорыі "Сельсаветы Беларусі" збіраць усе артыкулы запар, калі будзе іх размеркаванне па раёнах.--Artsiom91 (гутаркі) 14:04, 20 лістапада 2018 (MSK)

Так, сапраўды, зараз чагосьці прыбіраюць такія катэгорыі з такіх артыкулаў. Асабіста я супраць гэтага. Напрыклад для мяне цікава ведаць колькі існуе і/або колькі існавала гарадзкіх, пасялковых, местачковых і сельскіх саветаў. І менавіта такі прынцып запаўненьня гэтай катэгорыі дазваляе хутка гэтае пабачыць. Вось і атрымліваецца, што для некаторых «пустыя» лічбы патрэбныя, а вось сапраўды актуальныя зьвесткі выдаляюцца. --Ліцьвін (гутаркі) 14:57, 20 лістапада 2018 (MSK)
Вы ж самі супраць розных падыходаў, вось у Катэгорыя:Раёны Беларусі няма артыкулаў пра раёны непасрэдна. Фактычна па сутнасці гэта будзе катэгорыя кшталту "Сельсаветы Беларусі паводле алфавіта", але ад такіх катэгорый у гэтым раздзеле адмовіліся. А на пытанне "колькі існавала гарадзкіх, пасялковых, местачковых і сельскіх саветаў" павінен не змест катэгорый адказваць, а аўтарытэтныя крыніцы, катэгорыі існуюць для зручнасці навігацыі і пошуку, а не падліку.--Artsiom91 (гутаркі) 15:21, 20 лістапада 2018 (MSK)
Паўтаруся, асабіста для мяне такая катэгорыя патрэбная, бо гэта зручна для навігацыі і пошуку. І я толькі за пасьлядоўнасьць усюды, таму і бараню такія катэгорыі. Але калі супольнасьць лічыць, што такія катэгорыя непатрэбныя, то я нічога ўжо з гэтым зрабіць не магу. Спадзяюся я даходліва растлумачыў. --Ліцьвін (гутаркі) 15:55, 20 лістапада 2018 (MSK)
Пакуль у нас няма катэгорыяў кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Жыткавіцкага раёну, але калі яны зьявяцца, то Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі сапраўды будзе непатрэбнай у артыкулах пра сельсаветы, і ў ёй варта пакінуць толькі катэгорыі зь сельсаветамі пэўных раёнаў. Ужо цяпер трэба прыбраць з артыкулаў пра сельсаветы катэгорыі кшталту Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Жыткавіцкага раёну, бо ў яе ўжо ўваходзяць катэгорыі ўсіх сельсаветаў і для ўсіх сельсаветаў гэтыя катэгорыі існуюць, таму такое дубляваньне ня мае сэнсу. --Red_Winged_Duck 16:36, 20 лістапада 2018 (MSK)
Калі рабіць усё пасьлядоўна, то згодзен. Але я ўсё ж лічу, што вельмі дрэнна, што мы выдаляем катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі з артыкулаў. --Ліцьвін (гутаркі) 17:28, 20 лістапада 2018 (MSK)

Дата ўтварэння валасцей[рэдагаваць крыніцу]

Пра Катэгорыя:Воласьці, створаныя ў 1795 годзе — наколькі мне вядома, воласці пачалі стварацца ў Расійскай імперыі на тэрыторыі Беларусі толькі ў 1861 годзе. Для Жыткавіцкая воласьць не бачу крыніц на стварэнне ў 1795 годзе.--Artsiom91 (гутаркі) 14:04, 20 лістапада 2018 (MSK)

Дык у артыкуле пазначаная крыніца: Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 478. Пры гэтым я прымаю, што гэта можа быць і памылка. Тым больш ГВБ — фактычна адна вялікая памылка. Таму калі ў вас ёсьць іншыя зьвесткі, то можна абмяркоўваць. Асабіста я яшчэ не пачаў дасканала вывучаць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ і Расейскай імпэрыі. Пакуль мяне цікавіць толькі БССР і РБ. --Ліцьвін (гутаркі) 15:38, 20 лістапада 2018 (MSK)
Магчыма я памыляюся, але глядзеў менавіта гэтую крыніцу, і там сказана не зусім так як у артыкуле Вікіпедыі, а штосьці кшталту "Жыткавічы з 1795 у складзе Давыд-Гарадоцкага павета, цэнтр воласці". Няма тут яўнага сцвярджання, што воласць ўтворана менавіта ў 1795 годзе.--Artsiom91 (гутаркі) 15:51, 20 лістапада 2018 (MSK)
Прабачце, але я вас не разумею. Тамака напісана: «З 1795 г. да 17.7.1924 г. Жыткавічы — цэнтар воласаці...». Адназначнае сьцьвярджэньне. Пры гэтым я прымаю, што памылкі ў ГВБ магчымыя. --Ліцьвін (гутаркі) 16:13, 20 лістапада 2018 (MSK)

Дата ўтварэння сельсаветаў[рэдагаваць крыніцу]

Пра Катэгорыя:Сельсаветы, створаныя ў 1922 годзе — наколькі мне вядома, сельсаветы ў Беларусі як адміністрацыйныя адзінкі (а не органы ўлады) пачалі стварацца ў 1924 годзе. Гэта абмяркоўвалася ў вікіпедыі акадэмічным правапісам, надзейных крыніц на існаванне сельсаветаў як адміністрацыйных адзінак у складзе валасцей не знойдзена.--Artsiom91 (гутаркі) 14:04, 20 лістапада 2018 (MSK)

Тамака вы яскрава паказалі, што вы ігнаруеце ўсе зьвесткі з аўтарытэтных крыніцаў. «Хутчэй за ўсё ці проста "савет дэпутатаў" без дакладна акрэсленай тэрыторыі». Як гэтае сьцьвярджэньне можна сур’ёзна ўспрымаць? Ці яшчэ: «А вікіпедыя тарашкевіцай не з’яўляецца аўтарытэтнай крыніцай, там у большасці спасылкі на archives.gov.by, дзе менавіта пра орган улады і ідзе размова». Прабачце, але гэта зусім несур’ёзны падыход. Агульнавядомы факт, што ўжо з 1917 году пачалі стварацца сельсаветы ў РСФСР. --Ліцьвін (гутаркі) 15:48, 20 лістапада 2018 (MSK)
Так, па парадку. Ёсць орган улады — Савет дэпутатаў (сельскі/пасялковы/раённы/...), а ёсць адміністрацыйная адзінка — сельсавет, раён, вобласць. І назвы "сельсавет" і "пассавет" могуць ужывацца і да таго, і да таго, што можа ствараць пэўную блытаніну. Трэба разумець, што орган улады і адміністрацыйная адзінка гэта не адно і тое ж. Так, звычайна з існавання адміністрацыйнай адзінкі вынікае існаванне яе органа ўлады і наадварот, аднак у 1917 годзе было ўсё па іншаму — Саветы дэпутатаў ствараліся стыхійна і несістэмна. Сельсаветы як органы ўлады існавалі з 1917 года, але менавіта ў такім неафіцыйным сэнсе. Ніводнай крыніцы, якія сведчаць пра стварэнне сельсаветаў у Беларусі як адміністрацыйных адзінак у складзе валасцей да 1924 года, я не бачыў, а вось тое што "20 жніўня 1924 года раён падзелены на N сельсаветаў" кажуць шмат крыніц.--Artsiom91 (гутаркі) 16:53, 20 лістапада 2018 (MSK)
Вы мабыць мяне ня чуеце. Я вам нават спасылку даў, але вы яе праігнаравалі. Чытаем разам: «На основании постановления Совнаркома от 24 декабря 1917 года «Об органах местного самоуправления» началась ликвидация низших административных и земских всесословных органов самоуправления Временного правительства — волостных исполкомов и волостных земских управ, — унаследовавших административные, финансовые и хозяйственные функции упразднённых волостных сходов, правлений, судов и старшин. Эти органы практически так и не приступали к работе, а после Октября 1917 года были заменены волисполкомами (исполнительными органами волостных съездов) и сельсоветами. Система сельских Советов была закреплена Конституцией РСФСР 1918 года...». --Ліцьвін (гутаркі) 17:25, 20 лістапада 2018 (MSK)
Я патлумаў, што гэта датычыцца органаў улады, а не адміністрацыйных адзінак. Ды і пачатае ў 1917 годзе магло на Беларусь прыйсці толькі ў 1924 годзе. Калі ж так паважаеце рускую вікіпедыю, то вось ru:Сельсоветы Белоруссии: Впервые сельсоветы на территории Белоруссии образованы в 1924 году.--Artsiom91 (гутаркі) 17:37, 20 лістапада 2018 (MSK)
Мабыць органы ўлады ствараліся на Марсе, бо не хапіла ім зямлі савецкай. І вядома, што органы ўлады проста так ствараліся пачынаючы з 1917 году, але яны чакалі 1924 год, бо толькі тады можна было высадзіцца на савецкай зямлі і ўжо пачынаць праз гэтыя органы ўлады ажыцьцяўляць адміністраваньне тэрыторыяў. Вось вы гэтае пішыце. Я ўсё ж спадзяюся, што вы так жартуеце. Аўтарытэтная крыніца Архівы Беларусі кажа нам, што Рычоўскі сельсавет быў ужо створаны ў 1922 годзе. Што тычыцца 1924 году ў дачыненьні да БССР, то сапраўды была канчаткова зацьверджаная сетка сельсаветаў — тыя, што ўжо пасьпелі створыць і тыя, што толькі стварылі. Пры гэтым былі скасаваныя воласьці і паветы. Вось вы кажыце, калі яны не былі зацьверджаныя, то іх і не існавала. А гарады існавалі? А мястэчкі? Ці іх існаваньне таксама зацьвердзілі? Таму ў такіх выпадках трэба арыентавацца на аўтарытэтныя крыніцы. Калі яны кажуць, што існавалі, то атрымліваецца, што яны існавалі. Ды і гэтае цалкам лягічна, бо ў РСФСР хутчэй пачалі іх ствараць і гэты вопыт перакідвалі ў іншыя месцы. Дарэчы, тады гэтае было зусім штосьці новае, экспэрымэнтальнае. Вось таму і атрымаліся такія пераходныя формы. --Ліцьвін (гутаркі) 18:34, 20 лістапада 2018 (MSK)
На Марсе або не — невядома, але ствараць саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў паасобку і потым іх аб’ядноўваць было звычайнай справай. Калі Архівы Беларусі гэта http://fk.archives.gov.by/fond/51585/, то тут менавіта размова пра орган улады і дакументы, якія ён прымаў, пра непасрэдна адміністрацыйную адзінку нічога няма. Адміністраванне саветы вядома ажыццяўлялі, але без афіцыйна вызначаных меж (па меншай меры ніякіх крыніц таго, што гэтыя межы ўсталёваліся і ствараліся менавіта адміністрацыйныя адзінкі "сельсаветы" няма). Орган улады «Рычоўскі сельскі Савет рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпатутаў» згодна з крыніцай сапраўды існаваў у 1922 годзе, але гэта не дае падставы рабіць высновы аб існаванні адміністрацыйнай адзінкі (а мы, як разумею, менавіта адміністрацыйныя адзінкі пішам артыкулы, а не органы ўлады).--Artsiom91 (гутаркі) 19:07, 20 лістапада 2018 (MSK)
Дык гэты сельсавет дзейнічаў на Марсе ці на вызначанай тэрыторыі? Гэтаму сельскаму савету падпарадкоўваліся вызначаныя населеныя пункты з вызначанай тэрыторыяй ці зноў жа ўсё знаходзілася дзесьці не на плянэце Зямлі, а адміністрацыйны цэнтар, які афіцыйна знаходзіўся ў вёсцы Рычоў, савецкія ўлады не кантралявалі? І правільна я вас зразумеў, што толькі ў 1936 годзе гэты савет нарэшце зразумеў, што ён сапраўды зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай? --Ліцьвін (гутаркі) 19:24, 20 лістапада 2018 (MSK)
У крыніцы напісана што дзейнічаў у вёсцы Рычоў. А вось ці падпарадкоўваліся Савету вызначаныя населеныя пункты, а калі падпарадкоўваліся то на якой падставе — невядома, можна толькі гадаць (як і тое, як дзялілі Тураў тры сельскія Саветы). Савет дэпутатаў не можа зразумець што ён з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, бо орган улады і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка гэта розныя рэчы.--Artsiom91 (гутаркі) 19:38, 20 лістапада 2018 (MSK)
Рычоў займае вызначанаю тэрыторыю? Што тычыцца Турава. Так, сапраўды, тры саветы, адзін зь іх местачковы. Вось вам сапраўдная гісторыя тых часоў, рабілі і ня ведалі што рабілі, але рабілі. Цяпер нам застаецца толькі пра гэтае напісаць. А як вам тое, што ў склад гарадзкіх саветаў уваходзілі сельсаветы? Гэта таксама адміністрацыйны экспэрымэнт. Дарэчы, які правялі ўжо ў 30-я гады. А што ўжо казаць пра 20-я гады. А вось і сучасны прыклад: пасёлак Міжрэчча, які ўваходзіць незразумела куды. --Ліцьвін (гутаркі) 19:58, 20 лістапада 2018 (MSK)
Вось яшчэ цікавая інфармацыя: 1 июля 1922 года ЦИК БССР принял постановление о введении в действие на территории республики Уголовного кодекса РСФСР, не внося в него никаких изменений. А чаму такое адбывалася? Бо дзейнічаў прававы вакуум. Ці магло такое быць і ў дачыненьні да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу? Вядома. А вось звычайная гісторыя звычайнага беларускага сельсавету. --Ліцьвін (гутаркі) 20:43, 20 лістапада 2018 (MSK)
Дык няма пацверджання што нават Рычоў гэтаму сельскаму Савету падпарадковаўся, можа існаваў нейкі "Рычоўскі 2-і сельскі Савет". У гарадскія саветы не ўваходзілі сельсаветы, а ўжывалася фармулёўка "сельсавет падпарадкаваны Мінскаму гарадскому Савету". Міжрэчча з Баравухай і іншымі населенымі пунктамі ў бліжэйшы час увойдзе ў межы Наваполацка, там усё ніяк не могуць ўзгадніць выкананне норм 2012 года. Як мне здаецца, гэта апошняя неадпаведнасць у Беларусі.--Artsiom91 (гутаркі) 20:44, 20 лістапада 2018 (MSK)
Гульня словаў. А факт у тым, што стваралася новае адміністрацыйнае ўладкаваньне, было шмат экспэрымэнтаў. Штосьці для кагосьці і дагэтуль зьяўляецца незразумелым, але што было, то было. --Ліцьвін (гутаркі) 20:49, 20 лістапада 2018 (MSK)
Вы напісалі: «У гарадскія саветы не ўваходзілі сельсаветы, а ўжывалася фармулёўка "сельсавет падпарадкаваны Мінскаму гарадскому Савету"». Я правільна вас зразумеў, сельсаветы падпарадкоўваліся гарадзкому сельсавету, але тэрытарыяльна не ўваходзілі ў яго? А куды тады яны тэрытарыяльна ўваходзілі? Яшчэ не прыдумалі? Вось хто вам гэтае сказаў? Дзе вы пра гэтае прачыталі? Вам адказвае Вадзім Круталевіч ({{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. БССР}}, т. 1, с. 15—16): «В 30-е годы существенные изменения произошли в правовом статусе городских поселений. Идея сближения города и деревни, промышленного и сельскохозяйственного производства в то время довольно прямолинейно осуществлялась путем включения в городскую черту территории соседних сельсоветов. При этом сельсоветы в административном отношении подчинялись городскому Совету. Сельское население участовало в избрании горсовета, который нес ответственность за социальное и экономическое развитие подчиненных ему сельских населенных пунктов. Полагали, что такое административное объединение кроме социальных следствий будет способствовать успешному снабжению растущих городов молоком, овощами, фруктами, картофелем. Включенные в городскую черту колхозы и совхозы должны были специализироваться именно на производстве этих продуктов. В ведении Минского горсовета находилось 14 сельсоветов. Расширение территории Минска как административной единицы повлекло упразднение Минского, Самохваловичского и Острошицко-Городокского районов. Слепянский и 1-й Пригородный сельсоветы были объединены. Новый сельсовет назвали Пригородным. Центр его разместился в Минске. Расширена была также черта Гомеля и Витебска. Витебский и Гомельский районы в связи с этим были упразднены. Разрешение на право расширения своей территории получили и другие города, например Горки. Управление промышленностью и сельским хозяйством создавало для городских Советов большие трудности, поэтому пришлось отказаться от идеи включения территории сельских районов в черту городов. В 1934 г. сельская местность, находившаяся в подчинении Мингорисполкома, вновь выделилась в самостоятельный сельский район». Расейска-беларускія слоўнікі: объединение — аб’яднаньне. Адкрываем тлумачальны слоўнік: «Аб’яднанне — гл. аб’яднацца, -ць ; Аб’яднацца — Утварыць адно цэлае, злучыцца; Аб’яднаць — Утварыць адно цэлае з чаго-н. А. два раёны ў адзін». --Ліцьвін (гутаркі) 21:54, 21 лістапада 2018 (MSK)

Яшчэ цікавую інфармацыю знайшоў: «После Октябрьской социалистической революции 1917 г. на территории России утвердилась форма государства в виде республики Советов.

Сельские Советы начали создаваться в 1918 г. первоначально практически во всех селениях на основании постановления Совнаркома от 24.12.1917 г. Положение о сельских Советах от 15.02.1920 г. упорядочило их структуру. Территории сельсоветов (принадлежность определенному уезду и волости, а затем району), их названия на протяжении всего периода существования изменялись, но сельсоветы оставались устойчивой формой органов власти на своей территории независимо от административно-территориальных изменений.

В период 1917 – 1977 гг. Советы именовались:

  • 07.11.1917–10.07.1918 – Советы рабочих, крестьянских и солдатских депутатов;
  • 10.07.1918–05.12.1936 – Советы рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов;
  • 05.12.1936–07.10.1977 – Советы депутатов трудящихся.

В 1918-1920 гг. административно-территориальные преобразования носили стихийный характер, по воле населения, исходившего из своих интересов, хотя и на основании Декрета Совета Народных Комиссаров от 27 января 1918 г. «О порядке изменения границ губернских, уездных и пр.» Декрет предоставлял право административных изменений «всецело местным Советам». Постановлением Президиума ВЦИК от 17.04.1924 г. было утверждено новое значительное укрупнение волостей, а постановлением президиума Нижегородского губисполкома от 14.07.1924 г. была укрупнена и упорядочена сеть сельсоветов».

І яшчэ: «Очень короткий промежуток времени в первые годы Советской власти, когда появились новые административно-территориальные единицы в лице сельских советов, их количество было чрезвычайно велико. Часто сельсоветы имелись в каждом более-менее крупном населённом пункте. В Государственном Архиве Орловской области, в фонде Зиновьевской (так одно время называлась Фёдоровская волость Малоархангельского уезда – А.П.) мне удалось найти список сельсоветов (их насчитывалось аж 24 штуки) и их руководителей. В 1920 году в состав Зиновьевской волости входили и некоторые из населённых пунктов современного Малоархангельского района (село Архарово, деревни Бобылёвка, Залипаевка, Нижне-Архарово, посёлки Андреевский и Беловский – А.П.). Некоторые из населённых пунктов в те годы были так велики, что, к примеру, на территории почти вымершего к настоящему времени села Мухортово сущестовало аж три сельсовета с тремя председателями в них (Войновский – Я.П.Абрамов, Мухортовский – Г.Федосов, Чернышовский – С.Е.Крючков)».

Вось вам прыклад таго, што адбывалася тады. Ужо з 1917 году сельсаветы пачалі стварацца стыхійна, а вось зацьверджаныя яны былі толькі ў 1924 годзе. Таму нельга казаць, што да 1924 году іх не існавала і не магло існаваць, тым больш тая сыстэма ўлады дазваляла іх ствараць і пры гэтым вышэйшыя ўлады ў гэтыя працэсы да 1924 году не ўмешваліся. --Ліцьвін (гутаркі) 18:40, 21 лістапада 2018 (MSK)

Аб пацверджанасці матэрыялаў старонак крыніцамі[рэдагаваць крыніцу]

Увогуле вялікая колькасць артыкулаў і шаблонаў мае праблему, што іх змест не пацверджаны крыніцамі. Апрача выпадкаў з датамі ўтварэння валасцей і сельсаветаў, прыведзеных вышэй, можна згадаць змест шаблонаў пра сельсаветы, напрыклад Шаблён:Ветрынскі сельсавет (Ветрынскі раён). Няма ніякіх крыніц на тое, што пазначаныя ў шаблоне вёскі насамрэч уваходзілі ў склад сельсавета на 1958 год (як тое прапануе рэкамендацыя), фактычна проста перапісаны змест шаблона Шаблён:Ветрынскі пасялковы савет, што з’яўляецца ўласным даследаваннем і інтэрпрэтацыяй.--Artsiom91 (гутаркі) 14:04, 20 лістапада 2018 (MSK)

А давайце зусім нічога ня будзем ствараць і казаць, што ўсё што калісьці існавала не існавала, а калі хтосьці кажа, што гэтае ўсё ж існавала, то мы будзем казаць, што гэта яго ўласнае дасьледаваньне і інтэрпрэтацыя? А калі сур’ёзна, то што вам не падабаецца ў гэтым сьпісе? Чытаем крыніцы. «Административно-территориальное устройство БССР» (1987), с. 126: «Ветринский... 21.01.58 ликвидирован, населенные пункты переданы в административное подчинение Ветринского городского поселкового Совета». На 1 студзеня 1947 году ў складзе савету было 33 населеных пункты (Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 227), а на 1 студзеня 1974 году — 10 (Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 55), а на 1 студзеня 1986 году — 19 (Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 55). Калі можна, то пра наяўнасьць адпаведных населеных пунктаў у адпаведных сельсаветах я правяраю праз ГВБ. І пры гэтым вы кажыце мне, што я займаюся ўласным дасьледаваньнем і інтэрпрэтацыяй. Калі праца з аўтарытэтнымі крыніцамі ўжо зьяўляецца ўласным дасьледаваньнем і інтэрпрэтацыяй, то атрымліваецца, што ўся Вікіпэдыя — гэта ўласныя дасьледаваньні і інтэрпрэтацыі. --Ліцьвін (гутаркі) 16:52, 20 лістапада 2018 (MSK)
Каб не ўзьнікала такіх пытаньняў мае сэнс, дзе ў артыкуле напісана: «Населеныя пункты. 1 студзеня 1947 году — 33», пасьля колькасьці дадаваць пералік гэтых населеных пунктаў, бо сама колькасьць ня кажа, што гэта за населеныя пункты. --Red_Winged_Duck 16:57, 20 лістапада 2018 (MSK)
Вядома можна было б дадаваць, але як разумею ў крыніцах ёсць толькі колькасць населеных пунктаў без поўнага спісу.--Artsiom91 (гутаркі) 16:59, 20 лістапада 2018 (MSK)
Менавіта так. Але, хутчэй за ўсё, дзесьці ёсьць і сьпісы. Вось напрыклад існуе «Справочник Мозырского округа. — Мозырь: издание Мозырского окружного исполнительного комитета, 1925. — 147, LXXXVIII с.». --Ліцьвін (гутаркі) 17:16, 20 лістапада 2018 (MSK)
Калі няма сьпісу, то нельга сьцьвярджаць, што менавіта гэтыя населеныя пункты тады ўваходзілі ў склад сельсавету. Адпаведна, калі ў шаблёне даецца пералік населеных пунктаў на 1958 год, то ў артыкуле пра сельсавет трэба мець гэты сьпіс з спасылкамі на крыніцы, адкуль узяты пералік менавіта гэтых населеных пунктаў. --Red_Winged_Duck 17:26, 20 лістапада 2018 (MSK)
Я не супраць пазначэння колькасць населеных пунктаў са спасылкамі на крыніцы, менавіта так і трэба. Канкрэтная праблема ў змесце канкрэтнага шаблона Шаблён:Ветрынскі сельсавет (Ветрынскі раён). У прыведзеных крыніцах нідзе не сказана, што пералічаныя ў шаблоне вёскі насамрэч уваходзілі ў сельсавет у 1924—1958 гадах. Адно што можа ў ГВБ пра кожную вёсачку напісана "з 1924 года ў Ветрынскім сельсавеце", у чым сумняваюся.--Artsiom91 (гутаркі) 16:59, 20 лістапада 2018 (MSK)
ГВБ для гэтага раёну яшчэ не існуе. Але пры гэтым я вам вышэй напісаў, што раней у склад гэтага савету ўваходзіла 33 населеных пункты. --Ліцьвін (гутаркі) 17:13, 20 лістапада 2018 (MSK)
У 1947 годзе 33 населеных пункты, а ў 1974 годзе — 10. Колькі было ў 1958 годзе — невядома. Ну і нідзе няма звестак, што гэта менавіта былі за населеныя пункты. То бок змест шаблона — выключна здагадка, не падмацаваная крыніцамі. Менавіта і на гэта і звяртаў увагу, што на многіх старонках звесткі "дадуманыя".--Artsiom91 (гутаркі) 17:29, 20 лістапада 2018 (MSK)
Вам хтосьці забараніў правяраць і выпраўляць памылкі? Ці вы ўмееце толькі крытыкаваць? Гэта ўжо гістарычная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. Калі параўноўваць з шаблёнамі былых раёнаў, то ў апошнія дадаюцца ўсе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія калісьці ўваходзілі ў гэты раён. Якая верагоднасьць, што гэтыя 18 населеных пунктаў калісьці ўваходзілі ў склад сельсавету, калі раней у склад гэтага сельсавету ўваходзілі 33 населеных пункты? Я вось зараз вас не разумею, мы што тутака абмяркоўваем нейкую складаную апэрацыю, ад зыходу якой залежыць ці будзе жыць чалавек ці не? Калі вам не падабаецца гэты сьпіс, калі ласка, у бібліятэку і дапоўніце яго да 33 населеных пунктаў, а лепш стварыце цалкам гістарычную частку з выключэньнямі і ўключэньнямі населеных пунктаў. Вось тады я вам скажу вялікі дзякуй. А зараз я ствараю гэтыя артыкулы, шаблёны, катэгорыі, а вы мне кажыце, што я штосьці няправільна раблю, бо я дасканала ня ведаю, якія населеныя пункты тады ўваходзілі ў склад гэтага сельсавету. Гэта такі «дзякуй»? Дык я і бяз вас добра ведаю, што інфармацыі мала і яе цяжка знайсьці, я ўжо выдаткаваў на кнігі шмат грошаў і працягваю іх купляць, каб удасканальваць зьвесткі ў Вікіпэдыі. Таму, калі ласка, менш неабгрунтаванай крытыкі, а больш канструктыўнай працы. --Ліцьвін (гутаркі) 18:54, 20 лістапада 2018 (MSK)

Зноў пра Ветрынскі пасялковы і сельскі саветы. Вось указ ПВС БССР: 21 января 1958 г.

О преобразовании деревни Ветрино Ветринского района Витебской области в городской поселок:

  1. Преобразовать деревню Ветрино Ветринского района Витебской области в городской поселок.
  2. Упразднить Ветринский сельский Совет, передав населенные пункты этого сельского Совета в административное подчинение Ветринского городского поселкового Совета.

І ніжэй: «Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить».

Можа ў поўнай вэрсіі зьмяшчаецца сьпіс населеных пунктаў. Хто жадае набыць платны доступ? --Ліцьвін (гутаркі) 19:03, 21 лістапада 2018 (MSK)

Вось невялікая праверка праз archives.gov.by. У склад Ветрынскага сельсавету на момант скасаваньня гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (1958 год) уваходзілі наступныя населеныя пункты: Бязьдзедавічы і Пашуціна. Апошняя пасьля была перададзеная ў склад Руднянскага сельсавету Полацкага раёну, а ў 1960-я гады далучаная да вёскі Фарынава. --Ліцьвін (гутаркі) 20:25, 21 лістапада 2018 (MSK)

Рэарганізацыя[рэдагаваць крыніцу]

«…ці ў сувязі з карэннай рэарганізацыяй адміністрацыйнага ўладкаваньня ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы (зьмена роду аб’екту)» — з гэтай фармулёўкі вынікае, што зьмены могуць быць карэннымі і некарэннымі, і нідзе не тлумачыцца, што за яны. Калі маецца на ўвазе «зьмена роду аб’екту», то трэба прыбраць «карэнную рэарганізацыю», бо гэта можа трактавацца як заўгодна і ў крыніцах такіх фармулёвак няма. У гэтым месцы трэба пералічыць дакладныя варыянты, каб правіла адназначна іх тлумачыла. --Red_Winged_Duck 16:36, 20 лістапада 2018 (MSK)

Утвораны/створаны[рэдагаваць крыніцу]

Дарэчы, а як правільна: утвораны ці створаны? Я ўжо і ня памятаю, можа калісьці гэтае ўжо і абмяркоўвалі, а калі не абмяркоўвалі, то трэба абмеркаваць. --Ліцьвін (гутаркі) 23:50, 20 лістапада 2018 (MSK)

Паводле ТСБМ, стварыць — Арганізаваць, сфарміраваць. Стварыць калгас. ▪ Ермакоў уцёк з некалькімі таварышамі ў лес, дзе стварыў невялічкую партызанскую групу. Мележ. На адным са сваіх сходаў камсамольцы вырашылі стварыць пры сельсавеце камітэт узаемадапамогі. Пальчэўскі; утварыць — Заснаваць, сфарміраваць што-н.; арганізаваць. Пасля перамогі Кастрычніка працоўныя розных нацый нашай краіны ўтварылі ваенна-палітычны саюз, які адыграў велізарную ролю ў разгроме ворагаў Савецкай рэспублікі. «Звязда». У другой палавіне зімы настаўнік аддзяліў лепшую групу вучняў і ўтварыў чацвёрты клас. Кулакоўскі. З-пад ярма краіну Вызваліў маю І з рэспублік вольных Утварыў Ленін Саюз. Глебка. Практычна тое ж самае, хіба што «утвораны», на маю думку, трохі больш пасуе да афіцыйнага стылю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:32, 21 лістапада 2018 (MSK)

Прыклады рэарганізацыі[рэдагаваць крыніцу]

Прыклад 1: Ветрынская воласьць і Ветрынскі сельсавет (Ветрынскі раён)+Ветрынскі сельсавет (Полацкі раён). Прычына: рэарганізацыя адміністрацыйнага ўладкаваньня; — думаю воласць можна параўноўваць з раёнам, а не сельсаветам, лепей выправіць. Таксама ў пункце пра паветы сказана Для кожнага з трох вялікіх пэрыядаў асобна ствараюцца шаблёны і катэгорыі, як разумею нават калі прызнаваць існаванне сельсаветаў і ў складзе раёнаў, і ў складзе валасцей, то трэба неяк пазначыць, што нягледзячы на істотную рэарганізацыю падзелу артыкулы пра сельсаветы застаюцца адзінымі.--Artsiom91 (гутаркі) 15:01, 25 лістапада 2018 (MSK)

«думаю воласць можна параўноўваць з раёнам, а не сельсаветам, лепей выправіць». Дзякуй. Згодзен. Выправіў.
«трэба неяк пазначыць, што нягледзячы на істотную рэарганізацыю падзелу артыкулы пра сельсаветы застаюцца адзінымі». Дык ёсьць жа «Выключэньні з правілаў». Тамака і прыклады ёсьць. Але можна і яшчэ неяк дадаткова пазначыць пра гэтае. Пры гэтым і сэнсу ў гэтым няма, бо рэарганізацыя больш тычылася буйных АТА, а вось сельсаветы як былі так і засталіся, спачатку ў складзе валасьцей, а потым у складзе раёнаў. --Ліцьвін (гутаркі) 15:47, 25 лістапада 2018 (MSK)

Катэгарызацыя пассаветаў[рэдагаваць крыніцу]

1[рэдагаваць крыніцу]

Катэгорыі, але не артыкулы, існых ПТА дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Пінскага раёну, якія дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Берасьцейскай вобласьці і Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пінскага раёну. З сельсаветамі зразумела (аднак Катэгорыі былых ПТА кшталту Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пінскага раёну дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пінскага раёну — можа тады ўжо былыя сельсаветы лепей дадаваць у сельсаветы, а не "Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел"?). А як будзе падобнае адбывацца з гарсаветамі/пассаветамі? Можна было б рабіць гэтак жа, але не зразумела, ці існуе (згодна з прапанаванымі прынцыпамі) у цяперашні час хоць адзін пассавет ці гарсавет. Калі не, то і катэгорый Пассаветы N-ага раёна не будзе. Варта абнавіць звесткі, бо зараз ёсць не звязаныя паміж сабой катэгорыі Катэгорыя:Пасялковыя саветы Беларусі і Катэгорыя:Былыя пасялковыя саветы Беларусі, прычым у першай большасць пассаветаў ужо ліквідавана.--Artsiom91 (гутаркі) 15:01, 25 лістапада 2018 (MSK)

На прыкладзе былой ПТА — Арэхаўскі пасялковы савет: Катэгорыя:Былыя пасялковыя саветы Аршанскага раёну дадаецца ў Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Аршанскага раёну і Катэгорыя:Былыя пасялковыя саветы Беларусі. На прыкладзе існай ПТА — Гарадзейскі пасялковы савет: Катэгорыя:Гарадзейскі пасялковы савет дадаецца ў Катэгорыя:Пасялковыя саветы Берасьцейскай вобласьці і Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Нясьвіскага раёну. Усё аднатыпна. --Ліцьвін (гутаркі) 15:29, 25 лістапада 2018 (MSK)
Ну не зусім, аднатыпна было б калі катэгорыя "Пассаветы Нясьвіскага раёну". Калі прапануецца пассаветы катэгарызаваць па абласцях, то гэта трэба напісаць яўна. Але хіба Гарадзейскі пасялковы савет існуе зараз? Чым ён адрозніваецца ад Тураўскі гарадзкі савет, дзе таксама раней было некалькі населеных пунктаў, а зараз адзін, і пры гэтым савет лічыцца былым?--Artsiom91 (гутаркі) 15:39, 25 лістапада 2018 (MSK)
Сапраўды, я памыліўся. Трэба чытаць так: Катэгорыя:Гарадзейскі пасялковы савет дадаецца ў Катэгорыя:Пасялковыя саветы Нясьвіскага раёну, а яна ў Катэгорыя:Пасялковыя саветы Берасьцейскай вобласьці і Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Нясьвіскага раёну. Што тычыцца Гарадзейскага пасялковага савету. Апошні трэба аб’яднаць з Гарадзейскім сельсаветам. Пакуль гэтае не зрабілі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:53, 25 лістапада 2018 (MSK)
Паглядзеў катэгорыю Катэгорыя:Пасялковыя саветы Беларусі. Там усе пассаветы пераўтвораны ў сельсаветы і стануць "былымі", акрамя Гарадзейскага (яго таксама можа лічыць неіснуючым, бо там адзін населены пункт). Можа Гарадзея і ўвойдзе ў склад сельсавета, але гэта неабавязкова, згодна з законам 2012 года цяперашняя сітуацыя дапушчальная, такая ж ў Івянцы. На мой погляд лепей Гарадзейскі пассавет, як і Тураўскі гарсавет, лічыць неіснуючым, і тады ад катэгорыі Катэгорыя:Пасялковыя саветы Беларусі нічога не застанецца, усе пассаветы стануць былымі. І з гарсаветамі таксама зараз існуе толькі Наваполацкі з некалькімі населенымі пунктамі, але ў хуткім часе і ад яго павінна нічога не застацца. --Artsiom91 (гутаркі) 16:04, 25 лістапада 2018 (MSK)
Вось вы кажыце, што лепей лічыць іх неіснуючымі. Але гэтае ня так. Існуе і Івянецкі сельсавет. Існуе і Івянецкі пасялковы савет. І пакуль іх не аб’яднаюць, яны будуць існаваць. Таму нам трэба не выдумляць штосьці, а чакаць пакуль афіцыйныя ўлады зробяць гэтае. І вось пасьля гэтага і мы гэтыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі пазначым як былыя. --Ліцьвін (гутаркі) 16:53, 25 лістапада 2018 (MSK)
Але ж Тураўскі гарсавет чамуцьсі лічыцца былым, хоць выканкам у ім існуе. А пра Івянецкі пассавет артыкула няма, хоць пра Гарадзейскі ёсць, а яшчэ ёсць Давыд-Гарадоцкі гарадзкі савет, хоць няма звестак што ў яго калі-небудзь уваходзілі іншыя населеныя пункты. А ў Мачулішчах ёсць пастанова аб скасаванні пассавета, тым не менш пасялковы Савет дэпатутаў там існуе дагэтуль. Я не супраць любога варыянту вырашэння, калі ён будзе адназначным, бо зараз кожны артыкул існуе па сваім прынцыпам.--Artsiom91 (гутаркі) 17:08, 25 лістапада 2018 (MSK)
Адзіны прынцып: калі ёсьць сучаснае рашэньне (пасьля 2012 году), у якім гаворыцца, што пасялковы савет рэарганізуецца ў сельсавет (усе населеныя пункты пасялковага савету перадаюцца ў новаствораны сельсавет) або пасялковы савет аб’ядноўваецца зь сельсаветам, то з гэтага часу пасялковага савету як адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі больш не існуе. Гэтае правіла тычыцца і гарадзкіх саветаў. А зараз ня трэба спасылацца на існуючыя артыкулы ў гэтым разьдзеле, бо я фактычна яшчэ не пачаў абнаўляць інфармацыю. Магчыма пакуль мы тутака абмяркоўваем гэтую рэкамэндацыю, хтосьці ўжо пачне абнаўляць гэтыя зьвесткі. Я згодзен з тым, што некаторыя артыкулы пакуль не адпавядаюць гэтаму прынцыпу, але зь цягам часу ўсё выправім. --Ліцьвін (гутаркі) 18:04, 25 лістапада 2018 (MSK)
Я так і думаў. І, як разумею, артыкулы пра пассаветы/гарсаветы, у якіх заўсёды быў адзін населены пункт, не ствараюцца, а калі раней былі іншыя населеныя пункты і зараз застаўся адзін — ствараюцца і называюцца былымі. Тады Гарадзейскі пассавет трэба рабіць былым, Івянецкі не ствараць, Давыд-Гарадоцкі выдаліць. З існых застанецца толькі Наваполацкі гарсавет. Усё слушна?--Artsiom91 (гутаркі) 19:24, 25 лістапада 2018 (MSK)
І, як разумею, артыкулы пра пассаветы/гарсаветы, у якіх заўсёды быў адзін населены пункт, не ствараюцца, а калі раней былі іншыя населеныя пункты і зараз застаўся адзін — ствараюцца і называюцца былымі. Згодзен.
Гарадзейскі пассавет трэба рабіць былым Атрымліваецца, што так, але чамусьці гэты савет згадваецца ў {{Літаратура/РБ. Вобласьці і раёны}}. Як я разумею, або трэба аб’яднаць сельсавет з пасялковым саветам або перадаць гарадзкі пасёлак у прамое падпарадкаваньне да раённага савету. Вось тады гэты пасялковы савет сапраўды будзе скасаваны.
Івянецкі не ствараць Тое самае, што і з Гарадзейскім пасялковым саветам. Толькі ён ужо згадваецца ў ГВБ. Але калі іншых населеных пунктаў у складзе гэтага савету ніколі не было, то я ня бачу сэнсу ствараць асобны артыкул. Дастаткова будзе перанакіраваньня з Івянецкі пасялковы савет на Івянец.
Давыд-Гарадоцкі выдаліць Давыд-Гарадоцкі гарадзкі савет згадваецца і ў {{Літаратура/РБ. Вобласьці і раёны}} і ў ГВБ. Але калі іншых населеных пунктаў у складзе гэтага савету ніколі не было, то я ня бачу сэнсу ствараць асобны артыкул. Дастаткова будзе перанакіраваньня з Давыд-Гарадоцкі гарадзкі савет на Давыд-Гарадок. --Ліцьвін (гутаркі) 20:21, 25 лістапада 2018 (MSK)
Гарадзея і Івянец зараз маюць аднолькавае становішча: і там і там ёсць пасялковы савет з адным населеным пунктам, але пры гэтым існуе аднайменны сельсавет, куды гарадскі пасёлак не ўваходзіць. Як я разумею, або трэба аб’яднаць сельсавет з пасялковым саветам або перадаць гарадзкі пасёлак у прамое падпарадкаваньне да раённага савету — не абавязкова, я напісаў пра гэта тут, ёсць пасёлкі гарадскога тыпу з уласнымі саветамі: Мачулішчы, Праўдзінскі, Зарэчча, Копысь, Баўбасава, Івянец, Гарадзея, к.п. Нарач, якія можна было б лічыць "пассаветамі" (аднак у іх ва ўсіх зараз толькі адзін населены пункт). У прамое ж падпарадкаванне раённаму савету перадаюцца толькі райцэнтры.--Artsiom91 (гутаркі) 20:36, 25 лістапада 2018 (MSK)
Тады вы маеце рацыю. Калі ў складзе саветаў іншых населеных пунктаў няма, то робім перанакіраваньні з гарадзкіх і пасялковых саветаў на гарады і гарадзкія пасёлкі адпаведна. Калі былі, а зараз ужо няма, то ствараем артыкулы пра гэтыя саветы як пра былыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Таксама мае сэнс арыентавацца яшчэ і на http://maps.by/searchate Хоць тамака і няма даўніх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, але хоць так. --Ліцьвін (гутаркі) 21:19, 25 лістапада 2018 (MSK)
Усё ж лічу неабходным удакладніць, што пры вырашэньні пытаньняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня, трэба арыентавацца на аўтарытэтныя спэцыялізаваныя крыніцы. Вось зараз я гляджу {{Літаратура/Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваньне РБ}}. Івянецкі пасялковы савет згадваецца як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на старонках 29 і 114. На старонцы 29 бачым наступнае: «На 1.01.2011 Воложинский р-н с центром в г. Воложин включает 14 административно-территориальных единиц, в т.ч. Ивенецкий п/с, 13 сельсоветов... На территории Воложинского р-н находится г. п. Ивенец». Атрымліваецца, што асноўная частка шаблёну Валожынскага раёну павінна складацца з адміністрацыйнага цэнтру раёну і 14 АТА. Такая сытуацыя была на той час. Але ў сувязі з тым, што ў законе адбыліся зьмяненьні, улады павінны афіцыйна скасаваць Івянецкі пасялковы савет — аб’яднаць яго зь Івянецкім сельсаветам. Таму пасялковы савет будзе існаваць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка пакуль яны гэтае ня зробяць. Гарадзейскі пасялковы савет таксама згадваецца як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на старонках 61 і 101. Усё тое самае, што і з Івянецкім пасялковым саветам. Пры гэтым у гэтым даведніку ігнаруюцца гарадзкія саветы, таму калі ў гарадзкі савет уваходзілі іншыя населеныя пункты, то ствараем артыкул. У адваротным выпадку робім перанакіраваньне з гарадзкога савету на горад. --Ліцьвін (гутаркі) 17:49, 26 лістапада 2018 (MSK)
Тады, каб быць да канца пасьлядоўным, то нельга пісаць, што гарадзкія саветы былі скасаваныя пасьля перадачы зь іх падпарадкаваньня іншых населеных пунктаў. Напрыклад, той жа Мікашэвіцкі гарсавет ёсьць у сьпісе першасных АТА Лунінецкага раёну, адпаведна, зьвесткі, што ён скасаваны — памылковыя. У гэтым выпадку лепш напісаць, што пасьля перадачы зь яго падпарадкаваньня іншых населеных пунктаў, гарадзкі савет цалкам супадае з горадам Мікашэвічы. З улікам гэтага ёсьць два варыянты, што рабіць з такімі артыкуламі: 1) пакінуць асобныя артыкулы гарсаветаў, але пазначыць, што яны працягваюць існаваць, але супадаюць з адпаведным горадам; пры гэтым не дадаваць спасылку ў Шаблён:Лунінецкі раён, бо там ужо ёсьць спасылка на Мікашэвічы; таксама з улікам таго, што такіх гарсаветаў няшмат, то артыкул лепш дадаць у Катэгорыя:Гарадзкія саветы Беларусі, а таксама ў катэгорыю Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Лунінецкага раёну; 2) з улікам таго, што гарсавет працягвае існаваць, але ў нас ужо ёсьць артыкул пра горад, то ўсю гісторыю гарсавету можна перанесьці ў артыкул пра горад (бо ў кожным горадзе ёсьць такі савет дэпутатаў, аде мы не ствараем такія артыкулы для кожнага гораду), у шаблёне раёну спасылка на горад і так будзе, таму ўсе зьвесткі і так будуць даступныя празь яго. --Red_Winged_Duck 15:36, 27 лістапада 2018 (MSK)
Гаворка вядзецца толькі пра асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. Калі ў гарадзкі савет уваходзяць іншыя населеныя пункты, то гэтае ня тое самае, што горад, у якім ёсьць свой савет. Калі з гарадзкога савету выключаюцца ўсе іншыя населеныя пункты, то горад — гэта ўжо асобная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з сваім саветам. У апошнім выпадку мы не ствараем асобныя артыкулы пра такія саветы. Вам усё гэтае ўжо тлумачылі ў гэтым абмеркаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 17:23, 27 лістапада 2018 (MSK)
Вы пішаце, што дагэтуль існуюць Івянецкі і Гарадзейскі пасялковыя саветы, я ж вам прыводжу прыклад, што Мікашэвіцкі гарадзкі савет таксама працягвае існаваць і як і тыя пасялковыя саветы, уключае адзін населены пункт. Выпадкі цалкам аналягічныя, таму і падыход да іх мусіць быць аднолькавым. --Red_Winged_Duck 17:47, 27 лістапада 2018 (MSK)
Не, сытуацыі розныя. Я вышэй прыводзіў вытрымку з {{Літаратура/Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваньне РБ}}. Паўтаруся. Раён падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — гарады, пасялковыя і сельскія саветы. Івянец і Гарадзея афіцыйна зараз не зьяўляюцца асобнымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, якія ўваходзяць у свае раёны. Як раз у раёны ўваходзяць іх пасялковыя саветы, у якіх яны знаходзяцца. Пры гэтым гэтаксама нельга сказаць пра гарады. Ніхто не ўключае ў склад сельсаветаў гарады, а вось гарадзкія пасёлкі ўключаюць. Вось у гэтым і адрозьненьне. Таму я і прапанаваў рабіць так, як гэтае робяць афіцыйныя ўлады: зараз скасоўваюцца гарадзкія і пасялковыя саветы як асобныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Пры гэтым калі на месцы пасялковага савету ствараецца сельсавет, то фактычна пасялковы савет перастае існаваць як асобная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, бо гарадзкі пасёлак таксама ўключаецца ў склад сельсавету. А вось населеныя пункты гарадзкога савету ўключаюцца ў склад іншых сельсаветаў. Пры гэтым сам горад не чапаюць. Вось і атрымліваецца, што сэнс адзіны ў гэтых працэсах, але так адразу і не зразумееш, што адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка «гарадзкі савет», як і «пасялковы савет», спыніла сваё існаваньне. Таму я і вырашыў падрабязна ўсім растлумачыць, што адбываецца і з гарадзкімі саветамі. --Ліцьвін (гутаркі) 19:52, 27 лістапада 2018 (MSK)
Я ж працытую яшчэ раз закон: «Территория района делится на территории сельсоветов, поселков городского типа и городов районного подчинения, являющихся административно-территориальными единицами, поселка городского типа, являющегося территориальной единицей (в случае, если он является административным центром района), городов районного подчинения, являющихся территориальными единицами». З цытаты бачна, што вашае сьцьверджаньне «Раён падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — гарады, пасялковыя і сельскія саветы» — памылковае. У нашым выпадку Івянец і Гарадзея зьяўляюцца пасёлкамі гарадзкога тыпу, якія зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, бо ў іх не скасаваныя пассаветы, і як бачна з прыведзенай цытаты, такія ПГТ цалкам могуць уваходзіць у склад раёну, як і гарады, у якіх існуюць гарсаветы. А вось ПГТ, якія зьяўляюцца тэрытарыяльнымі адзінкамі ў склад раёну не ўключаюцца. Адпаведна, калі вы прапануеце лічыць скасаванымі гарсаветы, калі ў іх склад не ўваходзяць іншыя населеныя пункты, то цалкам пасьлядоўна будзе лічыць скасаванымі і такія ж пассаветы. Калі ж лічыць, што пассаветы існуюць, то трэба лічыць існымі і падобныя гарсаветы, бо розьніцы ў пляне падпарадкаваньня паміж імі няма. --Red_Winged_Duck 20:19, 27 лістапада 2018 (MSK)

2[рэдагаваць крыніцу]

Вось вы цытуеце закон... А гэты закон ад якога году? Вы лічыце, што супрацоўнікі афіцыйных уладаў экстрасэнсы, якія ўмеюць заглядваць у будучыню? Таму вашае сьцьверджаньне, што быццам маё сьцьвярджэньне зьяўляецца памылковым зьяўляецца памылковым, бо гэтае сьцьвярджэньне не зьяўляецца маім сьцьвярджэньнем (крыніцу я прывёў) і гэтае сьцьвярджэньне тычыцца зусім іншага пэрыяду. Паўтаруся. Вышэй ужо адзначалі, што адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Наваполацкі гарадзкі савет, Івянецкі і Гарадзейскі пасялковыя саветы не адпавядаюць сучаснаму закону, таму яны павінны быць афіцыйна скасаваныя. А што прапануеце вы: прыняць у гэтым разьдзеле закон, які будзе казаць пра тое, што гэтыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі скасаваныя? Вы сур’ёзна? Ці мы ўсё ж будзем чакаць таго, каб гэтае зрабілі афіцыйныя ўлады? А лічу, што нам трэба пачакаць, калі гэтае зробіць афіцыйныя ўлады. Тым больш гэты разьдзел зьяўляецца ўсяго толькі электроннай энцыкляпэдыяй, а не заканадаўчай і/або выканаўчай уладай Рэспублікі Беларусь. --Ліцьвін (гутаркі) 22:18, 27 лістапада 2018 (MSK)
Закону не адпавядае падпарадкаваньне гэтым саветам іншых населеных пунктаў, само існаваньне саветаў якраз не супярэчыць закону. Пры гэтым вы самі «скасавалі» Мікашэвіцкі гарадзкі савет, нягледзячы на адсутнасьць крыніц на такое скасаваньне і на прысутнасьць крыніц, якія сьцьвярджаюць адваротнае. --Red_Winged_Duck 22:41, 27 лістапада 2018 (MSK)
Як раз існаваньне гарадзкіх і пасялковых саветаў і супярэчыць закону. Згодна яму такія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, як Наваполацкі гарадзкі савет, Івянецкі і Гарадзейскі пасялковыя саветы ўжо не павінны існаваць, але яны і дагэтуль існуюць, бо іх яшчэ афіцыйна не скасавалі. Пра Мікашэвіцкі гарадзкі савет чытайце вышэй (Не, сытуацыі розныя...) і таксама Вікіпэдыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел/Рэарганізацыя/Выключэньне з правілаў. --Ліцьвін (гутаркі) 22:46, 27 лістапада 2018 (MSK)
Дык патлумачце, у чым розьніца. І ў адным, і ў другім выпадку маем савет, якому не падпарадоўваюцца іншыя населеныя пункты, але ў адным выпадку вы пакідаеце савет, а ў другім цалкам аналягічным пішаце, што ён скасаваны, нягледзячы на тое, што ён працягвае інсаваць. Што да «існаваньне гарадзкіх і пасялковых саветаў і супярэчыць закону», то вось адказ — «Территория района делится на территории сельсоветов, поселков городского типа и городов районного подчинения, являющихся административно-территориальными единицами». Дык вось адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі адрозьніваюцца ад проста тэрытарыяльных якраз наяўнасьцю пасялковага ці гарадзкога савету, таму вельмі лёгка адказаць на пытаньне, якімі адзінкамі ў гэтым выпадку зьяўляюцца Івянец, Гарадзея і Мікашэвічы. --Red_Winged_Duck 23:07, 27 лістапада 2018 (MSK)
Сітуацыя такая, што насамрэч згодна з законам адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак "пассавет" і "гарсавет" не існавала і ў 1998 годзе, і раней. Аднак такія тэрміны ўжываліся даволі часта і ў выніку трапілі ў некаторыя энцыклапедыі і даведнікі, а таксама на maps.by (каб аформіць прыналежнасць вёсак). Чыноўнікі таксама не вельмі разбіраліся ў гэтай сітуацыі, таму дзесьці пассаветы пераўтваралі ў сельсаветы, дзесьці ў межах тэрыторый, падпарадкаваных пасялковаму Савету, утваралі сельсаветы, дзесьці скасоўвалі пассаветы і дзесьці не. У многіх выпадках, як разумею, гэта ішло з падачы maps.by, якому трэба было абгрунтаванне на змяненне сваёй базы. Таму дзіўным чынам у 2014 годзе афіцыйна ва ўказе згадваецца Тураўскі пассавет (а не гарсавет, які меў месца насамрэч), і менавіта пассавет стаў скасаваным у maps.by. Івянецкі і Гарадзейскі пассаветы, я лічу, ніколі не скасуюць, бо афіцыйна такіх адзінак не існавала і да 2012 года, а ў maps.by іх няма (таму што там заўсёды быў толькі адзін населены пункт з 2000-х гадоў, калі maps.by быў створаны) — адно што захочуць з сельсаветамі аб’яднаць. Таму ў вікіпедыі афіцыйным правапісам я і прапанаваў не ствараць асобныя артыкулы пра пассаветы і гарсаветы ўвогуле — бо афіцыйна адзінак не існуе, а крыніцы даюць пра іх самыя супярэчлівыя звесткі, у якіх не Вікіпедыі трэба разбірацца. У вікіпедыі класічным правапісам можна вырашыць гэтую сітуацыю як заўгодна, але хацелася б адназначна, чаго пакуль не бачна.--Artsiom91 (гутаркі) 23:13, 27 лістапада 2018 (MSK)
Вы зноў і зноў паўтараеце як мантру, што пасялковых саветаў ніколі не існавала ў Беларусі. Так, з 2012 году іх пачалі скасоўваць, але яны ствараліся ў гады існаваньня БССР і дзейнічалі тады законы БССР. І я прыводзіў вам закон БССР, дзе прама гаворыцца, што існуюць і пасялковыя і сельскія саветы. З maps.by вы маеце рацыю, яны правільна лічаць, што калі адзін населены пункт у складзе савету, то такой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі не існуе. Але зноў жа калі ствараліся гэтыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, то тады дзейнічалі іншыя законы. Вось і атрымліваецца, што мясцовыя ўлады зараз на месцах спрабуюць усё зрабіць згодна з сучасным законам. І калі-небудзь яны гэтае зробяць. А пакуль фактычна гэтыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі існуюць і ўваходзяць у склад раёнаў. --Ліцьвін (гутаркі) 23:28, 27 лістапада 2018 (MSK)
Нагадайце, калі ласка, закон БССР, згодна з якім пассаветы і гарсаветы існуюць менавіта як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі нароўні з сельсаветамі. Ну і было б добра мець аўтарытэтную (лепей афіцыйную) крыніцу, якая пацвердзіць стварэнне ў свой час Гарадзейскага і Івянецкага пассаветаў як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія ўсё ніяк не могуць скасаваць, але вось-вось гэта адбудзецца.--Artsiom91 (гутаркі) 23:39, 27 лістапада 2018 (MSK)
Прабачце, але вы адкрыта зьдзекваецеся, бо я вам ужо адказваў на гэтыя пытаньні тутака. Чытайце закон БССР ад 19.06.1968 г. «О поселковом, сельском Совете народных депутатов Белорусской ССР». Заўважце, у законе гаворыцца, што пасялковы савет, як і сельскі савет, зьяўляецца асобнай адміністрацыйнай адзінкай на вызначанай тэрыторыі. Вось дзе вы прачыталі пра «афіцыйна адміністрацыйных адзінак "пассавет" і "гарсавет" ніколі не існавала, такая фармуліроўка выкарыстоўвалася для спрашчэння канструкцыі "населеныя пункты, падпарадкаваныя N-аму пасялковаму Савету", а адміністрацыйнай адзінкай з’яўляецца сам пасёлак/горад»? Далей. Чытаем закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 г. № 108-З: «Система Советов в Республике Беларусь состоит из трех территориальных уровней: областного, базового и первичного и включает областные, городские, районные, поселковые и сельские Советы... К первичному территориальному уровню относятся городские (городов районного подчинения), поселковые, сельские Советы (далее, если не указано иное, – Советы первичного уровня)». І гэтыя спасылкі я вам прывёў яшчэ 19 лістапада, але вы працягваеце штосьці выдумляць. Ды адкройце вы любую спэцыялізаваную літаратуру, тамака будуць пасялковыя саветы. Няма словаў, я зноў і зноў тлумачу відавочнае. --Ліцьвін (гутаркі) 23:54, 27 лістапада 2018 (MSK)
Абодва дакументы (1968 і 2010 года) кажуць пра пасялковыя Саветы як пра выбарныя органы ўлады. З іх існаваннем ніхто не спрачаецца. Я ж кажу, што пассаветаў не існавала як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Пры гэтым у законе 1968 года ў артыкуле 7 сказана: Образование, объединение, упразднение, наименование и переименование поселков городского типа, сельсоветов... вось тут ужо, калі гаворка зайшла пра адміністрацыйныя адзінкі, пассаветы не згадваюцца, а згадваюцца менавіта пасёлкі гарадскога тыпу; а выразы "сельский Совет" (депутатов) і "сельсовет" ужываюцца заўсёды ў менавіта такім розным сэнсе — першы орган улады, а другі адміністрацыйная адзінка.--Artsiom91 (гутаркі) 00:09, 28 лістапада 2018 (MSK)
Калі я даваў вам спасылку на гэты закон, то я думаў, што вы ўбачыце, што тамака маецца заўвага: «Текст правового акта с изменениями и дополнениями на 1 января 2014 года». Ды і вас не зьбянтэжыла тое, што гэта Закон Рэспублікі Беларусь ад 1968 году? Вядома, што трэба чытаць арыгінал. А ў арыгінале напісана: «Статья 7. Образование, объединение, упразднение или переименование сельских, поселковых Советов...». Дарэчы, вось арыгінальны ўказ СССР от 8 красавіка 1968 г. № 2507-VII. Дарэчы, і хапае ўказаў БССР, дзе згадваюцца пасялковыя саветы, напрыклад «10 июля 1939 г. Указ Президиума Верховного Совета БССР об образовании в составе Кличевского р-на Могилевской обл. Кличевского поселкового Совета и Дмитровского сельсовета за счет разукрепнения Кличевского сельсовета». Таксама вышэй я прыводзіў указ ПВС БССР от 21 января 1958 г. «О преобразовании деревни Ветрино Ветринского района Витебской области в городской поселок». Указы стандартныя. Таксама я спадзяюся вы пагадзіцеся з тым, што пасялковыя саветы зьяўляюцца спаткаемцамі местачковых саветаў. Дык вось існуе пастанова ад 21 жніўня 1925 году, у ёй пералічваюцца ўсе акругі, раёны, сельскія і местачковыя саветы БССР. --Ліцьвін (гутаркі) 01:13, 28 лістапада 2018 (MSK)
Усе гэтыя дакументы толькі пацвярджаюць мае словы. Пад словамі "пасялковы Савет" маецца на ўвазе орган улады, слова "Савет" там заўсёды з вялікай літары. Ну і фармулёўка дакумента 2. Упразднить Ветринский сельский Совет, передав населенные пункты этого сельского Совета в административное подчинение Ветринского городского поселкового Совета кажа сама за сабе. Ёсць орган улады гарадскі пасялковы Савет, яму могуць адміністрацыйна падпарадкоўвацца іншыя населеныя пункты, гэтая канструкцыя разам можа для спрошчанасці называцца "пассавет", але афіцыйна адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі з такім статусам не ствараецца.--Artsiom91 (гутаркі) 01:28, 28 лістапада 2018 (MSK)
Жах, проста жах. Атрымліваецца, што і сельскіх саветаў ніколі не існавала, бо тамака, ды і ня толькі тамака, а так усюды, слова «Савет» таксама пішуць зь вялікай літары. І нічога, што тамака згадваюцца і тэрыторыя і населеныя пункты. І пляваць на артыкул у гэтым разьдзеле. Працягвайце выдумляць неверагоднае, у вас гэтае вельмі добра атрымліваецца. --Ліцьвін (гутаркі) 01:39, 28 лістапада 2018 (MSK)
Раней нярэдка пісалі "сельскі Савет" і пра адміністрацыйныя адзінкі (як з Ветрынскім ва ўказе), але зараз афіцыйна выкарыстоўваецца слова "сельсавет", якое раней было проста скарачэннем. Дарэчы, у мяне няма ўпэўненасці што сельсаветы ад іх заснавання ў 1910-1920-х можна называць паўнавартаснымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Толькі нядаўна ва ўказах сталі пісаць аб зацвярджэнні межаў і плошчы, раней пералічваліся населеныя пункты і быццам дастаткова. Аднак на сельсаветы ўсё ж існуе дастаткова крыніц (галоўнае — афіцыйных), якія разглядаюць іх як адміністрацына-тэрытарыяльныя. Ва ўказах 1950-1960-х пра скасаванне і аднаўленне раёнаў (прыклад) з адных у іншыя перадаваліся сельсаветы і пасёлкі гарадскога тыпу з падпарадкаванымі населенымі пунктамі, а не пассаветы. Неверагоднага ў такім падыходзе нічога няма, куды неверагодней выглядае афіцыйнае існаванне адзінак, якія трывала ігнаруюцца ўказамі, законамі і іншымі дакументамі, з якімі заўсёды адбываецца нейкая блытаніна. Вядома, калі ўпэўніць сябе ў існаванні такіх адзінак, то пазбавіцца ад такога ўяўлення цяжка, аднак калі пачытаць сапраўды аўтарытэтныя і афіцыйныя сучасныя крыніцы і глядзець не з даўніны на сёняшні час, а з сёняшняга часу (калі пассаветаў проста няма і ніхто не здагадаецца іх выдумляць) у даўніну, то стане зразумелым, што пассаветаў і не было ніколі, з 2012 года якраз ліквідуюць гэтае памылковае ўяўленне аб існаванні адзінак, якое толькі надавала блытаніны.--Artsiom91 (гутаркі) 02:18, 28 лістапада 2018 (MSK)
З такім падыходам і БССР не існавала, і законаў БССР не існавала, ды і Беларусі не існуе... Да чаго тут прыдумляць? Нават нас не існуе. Вы чым лепш пісаць пра нейкія «сапраўды аўтарытэтныя і афіцыйныя сучасныя крыніцы», якія толькі вы бачылі і чыталі, пачытайце сапраўды аўтарытэтныя і афіцыйныя сучасныя спэцыялізаваныя крыніцы — {{Літаратура/Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваньне БССР}} і {{Літаратура/Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваньне РБ}}. Таксама раю азнаёміцца з наступнымі крыніцамі: ГВБ, {{Літаратура/Край у цэнтры Эўропы}}, {{Літаратура/РБ. Вобласьці і раёны}}, {{Літаратура/Слоўнік Магілёўскай вобласьці}}, {{Літаратура/Слоўнік назваў населеных пунктаў}}. Вось што напісана ў {{Літаратура/Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваньне РБ}}: «Сведения сгруппированы в три блока согласно уровням административно-территориального деления: столица и области; районы и города областного подчинения; сельские (поселковые) Советы и города районного подчинения». Дарэчы, вы нават ня ведаеце, што ў афіцыйных дакумэнтах слова «Савет» заўсёды пішуць зь вялікай літары, незалежна ад таго, пра што вядзецца гаворка: органы ўлады або адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. Ды і якая розьніца? Вось вам сучасныя прыклады рашэньняў: Витебский областной Совет депутатов принял решение от 15.01.1996 «Об упразднении административно-территориальной единицы Шумилинский поселковый Совет депутатов»; Шумилинский районный Совет депутатов принял решение от 28.09.1999 № 21 «Об объединении Леоновского сельского Совета депутатов и Обольского поселкового Совета депутатов». Напрыклад паглядзім, што пішуць у Расейскай Вікіпэдыі: «Поселко́вый совет (поссовет) — единица административного деления в некоторых государствах бывшего СССР» і «Сельсовет, сельский совет, с/с — название местного органа власти (сельский Совет народных депутатов) и единица административно-территориального деления в СССР». Ва Ўкраінскай: «Селищна рада — адміністративно-територіальна одиниця в Україні та деяких країнах СНД, а також у колишньому СРСР». У Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам: «Пасялковы савет, пассавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР, а таксама ў сучасных Беларусі і Расіі (у некаторых рэгіёнах)». Зноў усе памыляюцца акрамя вас? Глядзім канстытуцыю БССР 1937 году. Неверагодна, у ёй згадваюцца і местачковыя і пасялковыя саветы. Цяпер адкрываем указ ад 8 красавіка 1957 году «О передаче некоторых вопрос административно-территориального деления Белорусской ССР на разрешение исполнительных комитетов областных советов депутатов трудящихся»: «следующие вопросы административно-территориального деления: а) перечисление населенных пунктов из состава одного сельского Совета в другой, а также изменение административно-территориальных границ районов в связи с передачей территории отдельных населенных пунктов, сельских и поселковых Советов в состав других районов (в границах области)...». Вось як усё гэтае можна ігнараваць і працягваць сьцьвярджаць, што аніякіх пасялковых саветаў, як асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, ніколі не існавала. Няўжо вы сапраўды лічыце, што ўвесь сьвет жыве ў змане, а толькі вы ведаеце праўду? Мне проста цікава, чаму вы, нягледзячы на ўсе факты, працягваеце бараніць памылковую тэорыю, якая відавочна парушае правілы Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу, Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі, Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў. --Ліцьвін (гутаркі) 04:55, 28 лістапада 2018 (MSK)
Пісаць "пассавет" пра пасёлак гарадскога тыпу з падначаленымі населенымі пунктамі, вядома, могуць. У тым ліку у даведніках і энцыклапедыях, і гэта не будзе лічыцца памылкай ці нават недакладнасцю. Але вось ніводнага ўказа "стварыць пасялковы савет" не бачна — у адрозненне ад сельсаветаў. Таму што замест гэтага проста адносяць населеныя пункты да пасёлкаў гарадскога тыпу, з чаго аўтаматычна вынікае стварэнне ў іх пасялковых Саветаў, адмыслова згадваць пра гэта не трэба. Спасылкі на іншамоўныя вікіпедыі не маюць сэнсу, бо вікіпедыя сама для сябе не аўтарытэтная крыніца, ды і ў Расіі/Украіне сітуацыя зараз можа быць іншая, не магу нічога пра іх казаць. Сучасныя аўтарытэтныя крыніцы — гэта законы 1998 і 2012 гадоў пра адміністрацыйны падзел, ні там ні там пассаветы не згадваюцца (і ў законах БССР аб адміністрацыйным падзеле, а не аб Саветах дэпутатаў, здаецца, не згадваліся таксама). І калі прыняць, што закон 2012 года яшчэ не поўнасцю паспелі ўжыць, то для 1998 года гэта выглядае сумніўна. Вось тэкст закона 1998 года (у рэдакцыі 2007 года), артыкул 3 пра адміністрацыйныя адзінкі, ніякіх пассаветаў там няма. Закон БССР 1983 года, ёсць сельсаветы, пассаветаў няма. Калі ў законе пассаветы не згадваюцца, то хто іх будзе ствараць адмысловымі ўказамі? ніхто.--Artsiom91 (гутаркі) 09:36, 28 лістапада 2018 (MSK)
Шумилинский районный Совет депутатов принял решение от 28.09.1999 № 21 «Об объединении Леоновского сельского Совета депутатов и Обольского поселкового Совета депутатов» — ён жа "от 20.01.2000 № 26 «Об упразднении административно-территориальных единиц Леоновский сельсовет и г.п.Оболь»." Тут ужо дакладна бачна, дзе размова пра органы ўлады, а дзе пра адміністрацыйныя адзінкі, і што ёсць што.--Artsiom91 (гутаркі) 09:47, 28 лістапада 2018 (MSK)
Вы мяне ня чуеце. Усе гэтыя саветы ствараліся ў часы БССР. Указы я вам прывёў. Вікіпэдыю я працытаваў і зьвярнуў вашую ўвагу на тое, што гэта агульнавядомыя рэчы. Вы з гэтым не спрачаецеся, а мне зараз дураце галаву з гэтымі саветамі. Калі вы супраць сьвету, дык прывядзіце аўтарытэтныя крыніцы і адрэдагуйце гэтыя артыкулы і дакажыце, што ўсе ўвесь гэты час памыляліся і працягваюць памыляцца. А зараз складаецца парадаксальная сытуацыя: адзін удзельнік мне кажа, што іх ніколі не існавала, як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (гэта вы), а другі ўдзельнік кажа пра тое, што яны і дагэтуль існуюць (гэта Red_Winged_Duck). Хто-небудзь чытае тое, што я пішу? Хто-небудзь ўлічвае ў сваіх разважаньнях аўтарытэтныя крыніцы? Я не разумею, навошта штосьці выдумляць, калі ўсё ўжо зрабілі за нас. Купіце даведнікі, карыстайцеся імі і пішыце артыкулы. --Ліцьвін (гутаркі) 14:25, 28 лістапада 2018 (MSK)
Якраз у даведніках і ў рашэньнях пра перадачу населеных пунктаў адназначна сказана, што тыя населеныя пункты не ўваходзілі ў склад савету, а падпарадкоўваліся адпаведным саветам, якія як існавалі да падпарадкаваньня гэтых населеных пунктаў, так і працягваюць існаваць далей. Пры гэтым, што так званы «гарадзкі савет», што «пасялковы савет» — гэта ўмоўная назва і паводле закону яны не фармавалі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, такіх, якімі зьяўляюцца сельсаветы. Паводле закону адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі зьяўляцца толькі сельсавет, горад і ПГТ, у якіх ёсьць свае гарадзкі ці пасялковы савет, самі гарадзкія і пасялковыя саветы не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. --Red_Winged_Duck 14:36, 28 лістапада 2018 (MSK)
Я зараз патэлефанаваў да Ігара Мікалаевіча Шарухі. Я прачытаў яму вашыя і сп. Artsiom91 паведамленьні. Ён адназначна сказаў, што вашыя разважаньні, гэта разважаньні дылетантаў (замяніў яго слова, бо на самой справе было больш жорсткае слова), якія зусім не разумеюць, што такое адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і якое адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваньне ў Беларусі. Для яго было проста дзікунствам чуць і разумець, што для кагосьці гэтая сытуацыя зьяўляецца дыскусійнай. Ён сказаў, што тутака нават абмяркоўваць няма чаго, бо згодна з законамі БССР і Беларусі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі зьяўляюцца і гарадзкія і пасялковыя і сельскія саветы. Таксама ён сказаў, што пры такой колькасьці крыніцаў (законаў, указаў, даведнікаў і г.д.) проста сорамна гэтага ня ведаць. Ён параіў мне больш не спрачацца з вамі, а проста адправіць вас чытаць гэтыя крыніцы. На што я яму адказаў: дык я павінен растлумачыць ім, што яны памыляюцца. На што ён зноў сказаў: «Ня трэба спрачацца зь людзьмі, якія не разумеюць элемэнтарных рэчаў. Гэтае проста ня іх, але пры гэтым яны лезуць у гэтае». Вось так. Шчыра кажучы, мне было проста сорамна чытаць вашыя словы яму, бо я добра ўсьведамляў, што чытаю адкрыты абсурд паважанаму заслужанаму чалавеку Беларусі. Я нават быў вымушаны прасіць прабачэньне ў яго, што прачытаў яму гэтыя паведамленьні. Калі хтосьці жадае асабіста пагутарыць з Ігарам Мікалаевічам, дасылайце ліст праз электронную пошту, я дам яго нумар. --Ліцьвін (гутаркі) 15:55, 28 лістапада 2018 (MSK)
Калі ласка, вы ці Ігар Міхайлавіч прывядзіце спасылку на закон Беларусі, дзе «адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі зьяўляюцца і гарадзкія і пасялковыя і сельскія саветы». Бо ў законе сказана дакладна: «Административно-территориальная единица — часть территории Республики Беларусь (область, район, сельсовет, город, поселок городского типа), в границах которой в порядке, установленном законодательством, создаются и действуют местный Совет депутатов и исполнительный и распорядительный орган» і ніякіх гарадзкіх і пасялковых саветаў у гэтым пераліку няма. --Red_Winged_Duck 16:12, 28 лістапада 2018 (MSK)

3[рэдагаваць крыніцу]

Чытайце закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 г. № 108-З: «Система Советов в Республике Беларусь состоит из трех территориальных уровней: областного, базового и первичного и включает областные, городские, районные, поселковые и сельские Советы... К первичному территориальному уровню относятся городские (городов районного подчинения), поселковые, сельские Советы (далее, если не указано иное, – Советы первичного уровня)». Таксама чытайце закон БССР ад 19.06.1968 г. «О поселковом, сельском Совете народных депутатов Белорусской ССР». --Ліцьвін (гутаркі) 16:22, 28 лістапада 2018 (MSK)
Вы блытаеце органы ўлады і адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, адсюль і ўся праблема. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэгулюецца законам «Об административно-территориальном устройстве Республики Беларусь». --Red_Winged_Duck 16:34, 28 лістапада 2018 (MSK)
Гэта вы блытаеце каней зь людзьмі, бо не разумееце элемэнтарных рэчаў. Што да 2012 году нічога не існавала? Не было аніякіх законаў, якія рэгулявалі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі? БССР зь яе законамі і ўказамі таксама ніколі не існавала? Ці закон 2012 году дзейнічае з пачатку часоў? Вам вядомае такое паняцьце, як закон ня мае адваротнай сілы? --Ліцьвін (гутаркі) 16:46, 28 лістапада 2018 (MSK)
«Об административно-территориальном устройстве Республики Беларусь. Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 г.», таму не зусім ясна, чаму вы пішаце пра 2012 год. --Red_Winged_Duck 17:02, 28 лістапада 2018 (MSK)
Усё што мы абмяркоўвалі раней вы ўжо забылі? Дык пачытайце тады артыкул у гэтым разьдзеле. Вось яшчэ абмеркаваньне за гэты год. --Ліцьвін (гутаркі) 17:18, 28 лістапада 2018 (MSK)
Будзем тады чытаць далей: указ 1983 году, які непасрэдна папярэднічаў закону 1998 году. Разьдзел I: «Образование и упразднение областей, районов, районов в городах и сельсоветов, установление и изменение их границ». Ізноў мы бачым тры ўзроўні падзелу: вобласьць-раён-сельсавет. Ні пра якія пасялковыя ці гарадзкія саветы гаворкі не вядзецца. --Red_Winged_Duck 17:29, 28 лістапада 2018 (MSK)
Працягвайце выдумляць, у вас вельмі добра гэтае атрымліваецца. Раней удзельнік Artsiom91 сьцьвярджаў, што ў 1968 годзе ўжо існавала Рэспубліка Беларусь. Я яму растлумачыў, што ён памыляецца. Цяпер вы кажыце, што ўжо ў 1983 годзе існавала Рэспубліка Беларусь. Вы і дагэтуль упэўненыя, што чытаеце арыгінальныя дакумэнты тых часоў? Калі так, то я ўпэўнены, што вы зараз дасьце мне спасылку на дакумэнт ВКЛ, дзе замест ВКЛ ужо будзе згадвацца Рэспубліка Беларусь. --Ліцьвін (гутаркі) 17:53, 28 лістапада 2018 (MSK)
Чакаў-чакаў, але так адказу і не дачакаўся. А што вы скажыце пасьля гэтага? Гаворка вядзецца менавіта пра адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Градзянскі пасялковы савет. Пры гэтым маецца спасылка на закон ад 5 траўня 1998 году, што ўсё робіцца згодна яму і паводле яго. Няўжо вы лічыце, што афіцыйныя ўлады тады таксама памыляліся? Дарэчы, і атрымліваецца, што такая грунтоўная спэцыялізаваная праца, як {{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. РБ}} таксама зьмяшчае памылкі? У апошняй пералічваюцца ўсе існыя і былыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі і пасялковыя саветы таксама згадваюцца, кожны пасялковы савет мае свой асобны артыкул. Яны ўсе таксама памыляюцца? --Ліцьвін (гутаркі) 19:32, 28 лістапада 2018 (MSK)
Усё правільна, працоўны пасёлак стаў вёскай, у вёсцы ня можа быць пасялковага савету, таму яго і скасавалі, якраз усе гэтыя зьвесткі ёсьць у законе 1998 году ў частцы пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Пра даведнік нічога не магу сказаць, бо яго няма ў электронным выглядзе. На цяперашні момант сытуацыя такая, што пасялковыя/гарадзкія саветы ня згадваюцца ў законах пра адміністрацына-тэрытарыяльны падзел і няма дакумэнтаў, дзе б былі зьвесткі пра ўтварэньне пасялковых/гарадзкіх саветаў як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Пры гэтым у нарматыўных даведніках і ў дакумэнтах пра перадачу населеных пунктаў адназначна сказана, што ў падобных выпадках населеныя пункты не ўваходзілі ў склад пасялковых/гарадзкіх/раённых саветаў, а былі ў іх падпарадакаваньні. --Red_Winged_Duck 19:48, 28 лістапада 2018 (MSK)
А куды яны тэрытарыяльна ўваходзілі? Я, і ня толькі я, ужо задаваў вам гэтае рытарычнае пытаньне. Вось я і кажу, што ўсё правільна. Адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Градзянскі пасялковы савет скасавалі і вы вымушаныя з гэтым пагадзіцца, бо гэтае рашэньне ў вольным доступе і кожны можа зь ім азнаёміцца. Даведнік можна набыць. Таксама некаторыя часткі з гэтага даведніка я цытаваў тутака, але вы ўсе гэтыя зьвесткі праігнаравалі. Таму вам застаецца ці пагадзіцца зь відавочным ці працягваць фальсыфікаваць крыніцы і прапагандаваць абсурдныя ідэі. --Ліцьвін (гутаркі) 20:14, 28 лістапада 2018 (MSK)
Тэрытарыяльна яны знаходзіліся на тэрыторыі адпаведнага раёну: прыклад. Гэта якраз вы ігнаруеце нарматыўныя даведнікі і афіцыйныя дакумэнты, дзе дакладна сказана, што ўсе такія населеныя пункты знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаваньні, а ня ў складзе адпаведных саветаў. --Red_Winged_Duck 20:33, 28 лістапада 2018 (MSK)
Таму яна і зьяўлялася асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай. Я прыводзіў вытрымку з даведніка {{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. РБ}}. --Ліцьвін (гутаркі) 20:58, 28 лістапада 2018 (MSK)
АТА зьяўляецца толькі адпаведны ПГТ, а населеныя пункты падпарадкоўваліся яго савету, што пацьвярджаецца вашай жа крыніцай, а таксама нарматыўнымі даведнікамі. --Red_Winged_Duck 21:16, 28 лістапада 2018 (MSK)

4[рэдагаваць крыніцу]

Вы разумееце, што зараз законы іншыя? Калі гэтыя саветы ствараліся, якія тады дзейнічалі законы? Ды і можаце пачытаць артыкул Гарадзейскі пасялковы савет. Таксама на вашае пытаньне я даў разгорнуты адказ вышэй: Не, сытуацыі розныя. Я вышэй прыводзіў вытрымку з {{Літаратура/Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваньне РБ}}. Паўтаруся. Раён падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — гарады, пасялковыя і сельскія саветы. Івянец і Гарадзея афіцыйна зараз не зьяўляюцца асобнымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, якія ўваходзяць у свае раёны. Як раз у раёны ўваходзяць іх пасялковыя саветы, у якіх яны знаходзяцца. Пры гэтым гэтаксама нельга сказаць пра гарады. Ніхто не ўключае ў склад сельсаветаў гарады, а вось гарадзкія пасёлкі ўключаюць. Вось у гэтым і адрозьненьне. Таму я і прапанаваў рабіць так, як гэтае робяць афіцыйныя ўлады: зараз скасоўваюцца гарадзкія і пасялковыя саветы як асобныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Пры гэтым калі на месцы пасялковага савету ствараецца сельсавет, то фактычна пасялковы савет перастае існаваць як асобная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, бо гарадзкі пасёлак таксама ўключаецца ў склад сельсавету. А вось населеныя пункты гарадзкога савету ўключаюцца ў склад іншых сельсаветаў. Пры гэтым сам горад не чапаюць. Вось і атрымліваецца, што сэнс адзіны ў гэтых працэсах, але так адразу і не зразумееш, што адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка «гарадзкі савет», як і «пасялковы савет», спыніла сваё існаваньне. Таму я і вырашыў падрабязна ўсім растлумачыць, што адбываецца і з гарадзкімі саветамі, гл. Вікіпэдыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел/Рэарганізацыя/Выключэньне з правілаў. --Ліцьвін (гутаркі) 23:17, 27 лістапада 2018 (MSK)
Дык у тым і справа, што нічога не скасоўвалі, бо пасялковыя і гарадзкія саветы працягваюць існаваць і раней яны не зьяўляліся адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі ў тым жа сэнсе, што і сельсаветы, бо ў тых жа нарматыўных даведніках населеныя пункты, якія падпарадкоўваліся пасялковым, гарадзкім і раённым саветам падпісваліся як «Населеныя пункты, адміністрацыйна падпарадкаваныя гарадзкому/раённаму/пасялковаму Савету дэпутатаў», а зусім ня як «пасялковы/гарадзкі/раённы савет», таму ўсе падобныя назвы ў нашай Вікіпэдыі трэба разглядаць як умоўныя, у гэтым пытаньні я цалкам згодны з Artsiom91. Адпаведна, каб пазьбягаць блытаніны з скасаваньнямі, якіх на самой справе не было, трэба перанесьці зьвесткі пра падпарадкаваньне ў артыкулы адпаведных раёнаў, гарадоў і ПГТ, а ўсе артыкулы з назвамі кшталту «пасялковы/гарадзкі савет» перанакіраваць на артыкулы пра адпаведныя гарады ці ПГТ. Што да Гарадзеі і Івянцу, то на цяперашні час яны ўваходзяць у склады сваіх раёнаў на тым жа узроўні, што і сельсаветы, бо зьяўляюцца менавіта адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, а вось, напрыклад, Антопаль уваходзць у склад сельсавету і таму зьяўляецца тэрытарыяльнай адзінкай і знаходзіцца на ўзровень ніжэй за сельсаветы. --Red_Winged_Duck 23:32, 27 лістапада 2018 (MSK)
Гэта розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінкі. Пачытайце законы БССР. Тое, што Artsiom91 ігнаруе гэтае, толькі яго праблема. Таксама я яму грунтоўна растлумачыў гэтае ў Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам. І я ня ведаю чаму ўдзельнік працягвае ігнараваць гэтыя зьвесткі. --Ліцьвін (гутаркі) 23:44, 27 лістапада 2018 (MSK)
Вы так і не адказалі, на падставе якіх крыніц вы палічылі, што Мікашэвіцкі гарадзкі савет ліквідаваны. --Red_Winged_Duck 10:38, 28 лістапада 2018 (MSK)
Я вам растлумачыў, што адбываецца з гарадзкім саветам як адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай і што гарадзкі савет, у склад якога ўваходзяць горад і іншыя населеныя пункты і гарадзкі савет толькі ў горадзе — гэта розныя рэчы. --Ліцьвін (гутаркі) 14:10, 28 лістапада 2018 (MSK)
На цяперашні момант вашыя тлумачэньні зьяўляюцца арыгінальным дасьледаваньнем, бо яны не падмацаваныя ніякімі крыніцамі, бо няма ніякага рашэньня пра скасаваньне гарадзкога савету як адміністрацыйна-тэрытарыяльнай ці любой іншай адзінкі. --Red_Winged_Duck 14:26, 28 лістапада 2018 (MSK)
А чаму населеныя пункты выключылі з складу Мікашэвіцкага гарадзкога савету? Навошта яны гэтае зрабілі? Чаму гэтая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ня згадваецца на сайце maps.by? Вось вы сапраўды займаецеся арыгінальнымі дасьледаваньнямі. --Ліцьвін (гутаркі) 14:33, 28 лістапада 2018 (MSK)
Яны і не ўваходзілі ў склад Мікашэвіцкага гарадзкога савету, яны яму падпарадкоўваліся. А ня згадваецца, таму што гарадзкі савет не зьяўляўся і не зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, а адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай зьяўляецца горад Мікашэвічы, у якім існуе адпаведны савет дэпутатаў. --Red_Winged_Duck 14:43, 28 лістапада 2018 (MSK)
Я зараз патэлефанаваў да Ігара Мікалаевіча Шарухі. Ён пагадзіўся з тым, што зараз Мікашэвіцкага гарадзкога савету як асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі больш не існуе, а існуе горад раённага падпарадкаваньня Мікашэвічы з сваім органам улады — гарадзкі савет. Ён пацьвердзіў, што зараз у Беларусі засталася толькі адна адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка гарадзкі савет — Наваполацкі гарадзкі савет. Усе астатнія былі скасаваныя і засталіся толькі гарады з сваімі органамі ўлады. --Ліцьвін (гутаркі) 15:55, 28 лістапада 2018 (MSK)
Вашая цытата: «Існуе горад раённага падпарадкаваньня Мікашэвічы з сваім органам улады — гарадзкі савет». Цытата з закону: «Административно-территориальная единица — часть территории Республики Беларусь (область, район, сельсовет, город, поселок городского типа), в границах которой в порядке, установленном законодательством, создаются и действуют местный Совет депутатов и исполнительный и распорядительный орган». Вы самі толькі што пацьвердзілі, што менавіта горад Мікашэвічы зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, а з улікам таго, што ў гэтым пытаньні зьменаў у закон не адбывалася, адпаведна, уся інфармацыя з артыкула Мікашэвіцкі гарадзкі савет мусіць быць перанесеная ў артыкул Мікашэвічы, а з артыкула Мікашэвіцкі гарадзкі савет зробленае перанакіраваньне на Мікашэвічы. Адпаведным чынам мае быць вырашанае пытаньне і з усімі астатнімі пасялковымі і гарадзкімі саветамі. --Red_Winged_Duck 16:12, 28 лістапада 2018 (MSK)
Зразумейце, што існавала адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка як Мікашэвіцкі гарадзкі савет, у якую ўваходзілі іншыя населеныя пункты. Зараз такой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі не існуе. Горад і гарадзкі савет, у склад якога ўваходзяць іншыя населеныя пункты — гэта зусім розныя рэчы. --Ліцьвін (гутаркі) 16:22, 28 лістапада 2018 (MSK)
Вы ізноў памылкова пішыце «гарадзкі савет, у склад якога ўваходзяць іншыя населеныя пункты», населеныя пункты не ўваходзілі ў склад савету, а адміністрацыйна яму падпарадкоўваліся. Вось спасылка на адпаведнае рашэньне. Перадаюцца яны ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне, а не ўваходзяць у склад савету і ў рашэньні ідзе гаворка менавіта пра орган улады (Микашевичского городского Совета депутатов и исполнительного комитета), а не адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. --Red_Winged_Duck 16:41, 28 лістапада 2018 (MSK)
А куды тады тэрытарыяльна ўваходзілі гэтыя населеныя пункты? Гэтае рытарычнае пытаньне таксама ўскосна задаў вам і Ігар Мікалаевіч. Я вас зноў перанакіроўваю на закон 2010 году. --Ліцьвін (гутаркі) 16:50, 28 лістапада 2018 (MSK)
Закон 2010 году ня тычыцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, таму спасылкі на яго ня маюць дачыненьня да гэтага пытаньня. --Red_Winged_Duck 17:06, 28 лістапада 2018 (MSK)
Як я зразумеў, у вас усё, што я кажу, ня тычыцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Чаму так? Я ня ведаю. Калі вы лічыце, што толькі вы ведаеце праўду, то патэлефануйце да Ігара Мікалаевіча і раскажыце яму сваю тэорыю. Я ўжо чытаў яму вашыя паведамленьні. Мне было сорамна. Цяпер вы можаце патэлефанаваць і пачытаць яму. А пакуль усе вашыя ідэі ў дачыненьні да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу БССР і Беларусі зьяўляюцца маргінальнымі ідэямі, якія яшчэ ў дадатак парушаюць правілы Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу, Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі, Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў. --Ліцьвін (гутаркі) 17:28, 28 лістапада 2018 (MSK)

5[рэдагаваць крыніцу]

«можа тады ўжо былыя сельсаветы лепей дадаваць у сельсаветы, а не "Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел"». Не, бо катэгорыі існых сельсаветаў зьмяшчаюцца ў адну катэгорыю, а потым гэтая катэгорыя ўключаюцца ў адну катэгорыю. Адпаведна і былыя ПТА, ужо артыкулы, трэба зьмяшчаць у адну катэгорыю, якую трэба ўключаюцца ў тую самую апошнюю катэгорыю. --Ліцьвін (гутаркі) 15:29, 25 лістапада 2018 (MSK)

Другасныя і троесныя крыніцы[рэдагаваць крыніцу]

1[рэдагаваць крыніцу]

Існаваньне пасялковых і гарадзкіх саветаў як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак ніколі раней не выклікала ў мяне сумневаў. Аднак цяпер гляджу, што цяперашнія ўлады ўсьлед за савецкімі капітальна заблыталі гэтае пытаньне і шчыра кажучы, калі тыя савецкія саветы адцягваюць увагу актыўных удзельнікаў ад працы над праектам, то лепш няхай яны (тыя саветы) там усе ляснуцца. З свайго боку магу толькі прывесьці вытрымкі зь Беларускай энцыкляпэдыі — бо гэта другасная крыніца, перад якой законы (першасныя крыніцы) маюць меншы прыярытэт у Вікіпэдыі:

Артыкул «Мясцовы саветы дэпутатаў у Рэспубліцы Беларусь» (т.11, с. 81): прадстаўнічыя органы дзярж. улады на тэр. адм.-тэр. адзінак і асн. звяно мясц. самакіравання. Адзіная сістэма М.с.д. складаецца з сельскіх, пасялковых, гар., раёных і абласных Саветаў. Існуюць 3 тэр. ўзроўні М.с.д.: першасны, базавы і абласны. Да першаснага тэр. ўзроўню адносяцца сельскія, пасялковыя, гар. ... М.с.д. выбіраюцца грамадзянамі адпаведных адм.-тэр. адзінак тэрмінам на 4 гады.
З працытаванай вытрымкі вынікае, што пасялковыя і гарадзкія саветы дэпутатаў маюць адпаведныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. На пытаньне, што ж гэта за адзінкі, відаць, адкажа наступная вытрымка.
Артыкул «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел» (т.1, с. 119): На 1.10.1994 у Рэспубліцы Беларусь 1088 адм.-тэр. адзінак, у т.л. 6 абласцей ... і сталічны горад Мінск, 118 сельскіх і 25 гар. раёнаў, 101 горад абласнога і раённага падпарадкавання, 109 пасёлкаў гар. тыпу, 1448 сельскіх Саветаў. Трохі вышэй ёсьць пра БССР: 17.7.1924 у БССР уведзены новы А.-т.п. на 10 акруг, 100 раёнаў, 1202 сельсаветы.
Атрымліваецца, што гарады і пасёлкі гарадзкога тыпу, паводле БелЭн, самі па сабе зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Калі існуюць іншыя другасныя крыніцы на гэтую тэму зь іншымі зьвесткамі, то прапаную абмяркоўваць іх у гэтай сэкцыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:07, 28 лістапада 2018 (MSK)
БелЭн сама па сабе ня тая крыніца, якая падыходзіць для абмеркаваньня гэтага пытаньня. Я вышэй прывёў шмат прыкладаў з розных крыніцаў, што пасялковы савет, як і гарадзкі, успрымаюцца менавіта як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. З апошняга: Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 февраля 2002 г. № 17-4 Об изменении статуса рабочего поселка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета... Таксама існуе сучасны спэцыялізаваны даведнік {{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. РБ}}, у якім пералічваюцца ўсе існыя і былыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі. Пасялковыя саветы таксама згадваюцца ў ім. Вось як прыклады: с. 29: «На 1.01.2011 Воложинский р-н с центром в г. Воложин включает 14 административно-территориальных единиц, в т.ч. Ивенецкий п/с, 13 сельсоветов... На территории Воложинского р-н находится г. п. Ивенец»; с. 78: «На 1.01.2011 Столинский р-н с центром в г. Столин включает 20 административно-территориальных единиц, в т.ч. город районного подчинения Давид-Городок, Речицкий п/с (имеет в подчинении сельские н/п) и 18 сельсоветов... На территории р-на находится р. п. Речица»; с. 76: «На 1.01.2011 Солигорский р-н с центром в г. Солигорск включает 12 административно-территориальных единиц: Краснослободской... Старобинский... сельсоветы... На территории р-на находятся 2 г. п.: Красная Слобода, Старобин» і г.д. Ці стваральнікі гэтага даведніку таксама памыляюцца?
Зараз зьвярнуў больш увагі да вытрымкі зь БелЭн (т.1, с. 119): «На 1.10.1994 у Рэспубліцы Беларусь 1088 адм.-тэр. адзінак, у т.л. 6 абласцей ... і сталічны горад Мінск, 118 сельскіх і 25 гар. раёнаў, 101 горад абласнога і раённага падпарадкавання, 109 пасёлкаў гар. тыпу, 1448 сельскіх Саветаў». Так, значыць усяго 1088 адм.-тэр. адзінак? Пры гэтым толькі сельсаветаў 1448? Якісьці добры матэматык лічыў. З сучаснага закона 2014 году: «административно-территориальная единица - часть территории Республики Беларусь (область, район, сельсовет, город, поселок городского типа), в границах которой в порядке, установленном законодательством, создаются и действуют местный Совет депутатов и исполнительный и распорядительный орган. Для каждой административно-территориальной единицы устанавливаются наименование и границы, а для области, района, сельсовета - также административный центр». Дык якія 25 гарадзкіх раёнаў? Мне здаецца, што пералічылі тое, што змаглі дакладна палічыць. Пры гэтым правільна прасумаваць не змаглі. На такую крыніцу сапраўды трэба спасылацца ў спрэчных пытаньнях. --Ліцьвін (гутаркі) 20:46, 28 лістапада 2018 (MSK)
Сапраўды, агулам 1088, але ў тым ліку 1448 сельсаветаў (спраўдзіў яшчэ раз). Чарговы раз пераконваюся, што ўсё датычнае савецкай адміністрацыі — поўная бязглудзіца, якую варта максымальна ігнараваць, што асабіста я і раблю і іншым раю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:33, 28 лістапада 2018 (MSK)
Насамрэч там проста пераблытаны месцамі 1088 і 1488. Калі скласьці 1088 сельсаветаў, 6 абласцей і сталічны горад Мінск, 118 сельскіх і 25 гар. раёнаў, 101 горад абласнога і раённага падпарадкавання, 109 пасёлкаў гар. тыпу, то атрымаем якраз 1488. Так што на сэнс гэта не ўплывае. --Red_Winged_Duck 21:49, 28 лістапада 2018 (MSK)
Добра, пытаньне лікаў здымаецца. Аднак не зусім разумею, што яны мелі на ўвазе пад «118 сельскіх і 25 гар. раёнаў». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:40, 28 лістапада 2018 (MSK)
Пад сельскімі раёнамі яны разумеюць звычайныя раёны (Астравецкі, Ашмянскі і г. д.), а пад гарадзкімі відаць — часткі гарадоў (напрыклад, Партыанскі раён Менску). --Red_Winged_Duck 22:53, 28 лістапада 2018 (MSK)
Менавіта так. Але якое дачыненьне гарадзкія раёны маюць да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі, калі ўжо згадваюцца гарады абласнога і раённага падпарадкаваньня? Калі так лічыць, то можна і мікрараёны палічыць. І яшчэ вытрымка з закону ад 5 траўня 1998 году: «Территории городов в целях оптимальной организации исполнения решений, связанных с удовлетворением социально-культурных и бытовых потребностей граждан, охраной правопорядка и соблюдением законности, при необходимости делятся на районы, не являющиеся самостоятельными административно-территориальными единицами». --Ліцьвін (гутаркі) 23:23, 28 лістапада 2018 (MSK)
І зноў пра 1088 і 1448. Вышэй удзельнік Red_Winged_Duck адзначыў, што «насамрэч там проста пераблытаны месцамі 1088 і 1488. Калі скласьці 1088 сельсаветаў... то атрымаем якраз 1488». Я правільна зразумеў, што на 1.10.1994 у Рэспубліцы Беларусь было ўсяго 1088 сельсаветаў? Цікава-цікава. Чытаем артыкул Сельсавет#Беларусь: «Станам на 1 студзеня 1999 году ў Беларусі налічвалася 1456 сельсаветаў, па іншых зьвестках — 1506... ў Беларускай ССР налічвалася... на 1 студзеня 1991 году — 1480 [сельсаветаў]». Атрымліваецца, што за пэрыяд з 1 студзеня 1991 году да 1 кастрычніка 1994 году ліквідавалі агулам 392 сельсаветы, а вось за пэрыяд з 1 кастрычніка 1994 году да 1 студзеня 1999 году ўжо стварылі агулам 368 сельсаветаў, па іншых зьвестках — 418. Яшчэ цікавей. Такія масавыя скасаваньні і стварэньні павінны былі абавязкова дзесьці адлюстраваныя. Але дзе? Я нічога такога не знайшоў. Ды і даведнік 2012 году адназначна кажа пра тое, што такога проста не было. Калі ўважліва паглядзець на дынаміку зьмяненьня колькасьці сельсаветаў, то можна заўважыць, што колькасьць сельсаветаў паступова зьмяншаецца з 1 студзеня 1964 году. Атрымліваецца, што я ўсё ж быў праў, калі казаў пра дрэнных матэматыкаў, якія ня ўмеюць складаць лічбы. А сельсаветаў на 1 кастрычніка 1994 году хутчэй за ўсё як раз і налічвалася 1448. Цяпер пагаворым пра тое, а як супрацоўнікі БелЭн усьведамляюць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі. Пра артыкул у БЭ (т. 1, с. 119) ужо казаць ня буду, бо тамака склалі і коней і людзей і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі і не адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі і атрымалі адмоўную лічбу. ЭГБ (т. 1, с. 57): «На 1.1.1991 тэр. Беларусі падзялялася на 6 абласцей... і 118 раёнаў. У рэспубліцы 99 гарадоў (у т.л. 1 — рэспубліканскага... падпарадкавання), 110 гарадскіх і рабочых пасёлкаў (у т.л. 1 курортны пасёлак), 1506 сельсаветаў...». Вось так, Беларусь падзяляецца на вобласьці і раёны, а вось гарады, гарадзкія пасёлкі і сельсаветы проста знаходзяцца ў Беларусі. Карацей кажучы, разумей, як хочаш. Чытаем чарговы прыклад «разуменьня» ў БЭ (т. 3, с. 12): «Беларусь... У Б. (1996) 6 абласцей...; 118 раёнаў, 102 гарады, 109 пасёлкаў гар. тыпу, 24 583 сельскія нас. пункты». Хвіліначку, вобласьці асобна ад раёнаў і г.д.? Дарэчы, а куды падзеліся сельсаветы? Усе сельскія населеныя пункты палічылі, а палічыць сельсаветы не атрымалася? Але далей, ЭГБ (т. 6-1, с. 176): «Рэспубліка Беларусь... Складаецца з 6 абласцей... і 118 раёнаў; 102 гарады, 110 пасёлкаў гар. тыпу». Вось як, вобласьці і раёны асобна ад гарадоў і пасёлкаў гарадзкога тыпу. Дарэчы, а куды зноў падзеліся сельсаветы? Пра што я хачу сказаць. Такія крыніцы, як БЭ і ЭГБ, нядобрыя прыклады для разуменьня адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі. Ды і навошта яны, калі ў нас ёсьць спэцыялізаваныя крыніцы па гэтай тэматыцы — АТУ БССР і АТУ РБ. Вось на апошнія і трэба арыентавацца. --Ліцьвін (гутаркі) 16:02, 30 лістапада 2018 (MSK)
Цікава атрымліваецца. Пры такіх відавочных недакладнасьцях, сапраўды, варта арыентавацца на спэцыялізаваныя крыніцы, у прыватнасьці {{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. РБ}}. Наконт законаў — ня ведаю, бо іхнае тлумачэньне патрабуе пэўнай кваліфікацыі і, увогуле, падпадае пад Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў. Таму калі супярэчнасьць паміж законамі і памянёнымі даведнікамі зьяўляеццца невідавочнай, то варта кіравацца даведнікамі як троеснымі надзейнымі крыніцамі. Хоць вядома, што калі зьвесткі ў апошнім даведніку састарэлі, то тады ўжо варта глядзець на прынятыя па яго выхадзе законы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:31, 30 лістапада 2018 (MSK)

2[рэдагаваць крыніцу]

Якраз усе гэтыя прыклады пацьвярджаюць напісанае вышэй мной і Artsiom91. Як напісана ў законе, ПГТ зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, калі там ёсьць пасялковы савет і яны зьяўляюцца часткай раёну, што справядліва для Івянцу і Рэчыцы. І трэба зьвярнуць увагу на гэтую цытату: «Речицкий п/с (имеет в подчинении сельские н/п)», сельскія населеныя пункты не ўваходзяць у склад савету, а падпарадкоўваюцца яму, менавіта так сьцьвярджаюць і нарматыўныя даведнікі. Адпаведна, ва ўсіх выпадках пасялковы савет = пасёлак гарадзкога тыпу, таму менавіта ПГТ трэба разглядаць як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі і перанесьці ўсю гісторыю падпарадкаваньняў у артыкул пра адпаведныя ПГТ. --Red_Winged_Duck 21:14, 28 лістапада 2018 (MSK)
Дык населеныя пункты, якія падпарадкоўваюцца пасялковаму савету, дзе тэрытарыяльна знаходзяцца? --Ліцьвін (гутаркі) 21:19, 28 лістапада 2018 (MSK)
Яны знаходзяцца на тэрыторыі раёну і не ўваходзяць у склад савету, на што я вам ужо прыводзіў спасылку. --Red_Winged_Duck 21:43, 28 лістапада 2018 (MSK)
Вы прыводзілі прыклад толькі з гарадзкім саветам. Таксама гэтаму супярэчаць рашэньні мясцовых уладаў. І яшчэ адно пытаньне, а што для нас першаснае: адміністрацыйнае падпарадкаваньне або тэрытарыяльнае знаходжаньне? Мабыць усё ж адміністрацыйнае падпарадкаваньне. Дык вось гэтыя населеныя пункты падпарадкоўваюцца менавіта гарадзкому або пасялковаму савету. Згодна з законамі БССР пасялковы савет такая самая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, як і сельскі савет. Таксама я прывёў вышэй сучаснае рашэньне мясцовых уладаў, якія таксама пасялковы савет лічаць менавіта адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай. Што тычыцца гарадзкіх саветаў, то я ўсё ж працягваю прытрымлівацца варыянту, які вышэй згадаў, а таксама і ў рэкамэндацыі. Згодна {{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. РБ}}, Мікашэвічы зараз зьяўляюцца горадам раённага падпарадкаваньня, як і Давыд-Гарадок. Таму сапраўды Мікашэвіцкі гарадзкі савет можна лічыць скасаваным, а з Давыд-Гарадоцкага гарадзкога савету трэба зрабіць перанакіраваньне на Давыд-Гарадок, бо пакуль няма зьвестак пра тое, што ў адміністрацыйным падпарадкаваньні да гэтага савету знаходзіліся яшчэ якія-небудзь населеныя пункты. --Ліцьвін (гутаркі) 22:42, 28 лістапада 2018 (MSK)
Згодна з законамі Беларусі пасялковыя і гарадзкія саветы не зьяўляюцца АТА, а ў выпадку зь Мікашэвічамі перадачы адбываліся ўжо ў часе дзеяньня гэтых законаў, таму на цяперашні момант Мікашэвічы зьяўляюцца АТА з гарадзкім саветам, які ніхто не скасоўваў і які не зьяўляўся АТА, калі адбываліся гэтыя зьмены, проста ў яго падпарадкаваньні на цяперашні момант больш няма іншых населеных пунктаў. --Red_Winged_Duck 22:58, 28 лістапада 2018 (MSK)
Вы зноў і зноў забываецеся, што фактычна ўсе пасялковыя саветы ствараліся ў часы знаходжаньня ў складзе БССР. У сувязі з гэтым тады дзейнічалі законы БССР. Таксама я вам прывёў прыклады, што афіцыйныя ўлады нават у сучасныя часы лічаць пасялковыя саветы менавіта адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Тое самае нам кажа сучасны спэцыялізаваны даведнік {{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. РБ}}. Вось вы чытаеце закон і разумееце яго так. Але супрацоўнікі заканадаўчай улады, а таксама стваральнікі даведніка мабыць таксама ведаюць законы Беларусі і хутчэй за ўсё нават лепш чым вы. У сувязі з тым, што сучасны закон — першасная крыніца, і, як стала зразумела, кожны разумею яго палажэньні неяк па-свойму, то трэба спасылацца на другасныя і троесныя крыніцы (гл. правіла Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу). У дачыненьні да БССР, я прывёў і першасныя і другасныя і троесныя крыніцы з адназначнымі зьвесткамі. Таксама я прывёў шмат вытрымак з сучасных другасных і троесных крыніцаў. Калі вы ня згодныя зь імі, напішыце ім, папрасіце іх растлумачыць, чаму яны інтэрпрэтуюць палажэньні закону ня так як вы. --Ліцьвін (гутаркі) 23:20, 28 лістапада 2018 (MSK)

3[рэдагаваць крыніцу]

Прынамсі ў наступных вытрымках з {{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. РБ}} «На 1.01.2011 Воложинский р-н с центром в г. Воложин включает 14 административно-территориальных единиц, в т.ч. Ивенецкий п/с, 13 сельсоветов...», «На 1.01.2011 Столинский р-н с центром в г. Столин включает 20 административно-территориальных единиц, в т.ч. город районного подчинения Давид-Городок, Речицкий п/с (имеет в подчинении сельские н/п) и 18 сельсоветов...», пассаветы азначаюцца як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Вядома, гэта супярэчыць прыведзеным вышэй зьвесткам зь БелЭн, што мяне ўжо не зьдзіўляе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:28, 28 лістапада 2018 (MSK)
Так, а гарадзкія пасёлкі толькі знаходзяцца ў раёнах, а вось уваходзяць у раёны менавіта пасялковыя саветы. Вось яшчэ прыклады на старонцы 109: «Езерищенский поселковый, г. п. Езерище... 1987.12.09 — 6 н/п переданы в состав Гуркинского с/с» і на старонцы 130: «Мачулищанский поселковый, г.п. Мачулищи, Минского р-на Минской обл., образован 1997.02.10 в связи с отнесением бывшего военного городка к категории городских н/п (г.п.) и выделением в отдельную административно-территориальную единицу, 2006.09.29 в состав включены 2 н/п из Сеницкого с/с». --Ліцьвін (гутаркі) 21:40, 28 лістапада 2018 (MSK)
Паводле закону АТА можа быць толькі пасёлак гарадзкога тыпу, у якім ёсьць пасялковы савет, калі савету няма, то такі пасёлак не зьяўляецца АТА і ўключаецца ў склад сельсавету, таму тут няма супярэчнасьці. Усё адно ў абмеркаваньні вышэй было прапанавана не ствараць асобныя артыкулы ў падобных выпадках, бо такія саветы цалкам адпавядаюць пасёлкам гарадзкога тыпу і няма праблемы дадаць гісторыю падпарадкаваньня іншых населеных пунктаў пасялковаму савету ў разьдзел гісторыі пасёлку гарадзкога тыпу. Тут важна зьвярнуць увагу на «имеет в подчинении сельские н/п», калі б яны проста ўваходзілі ў яго склад, то не было б патрэбы ў такім удакладненьні, як няма такіх удакладненьняў у сельсаветаў. --Red_Winged_Duck 21:43, 28 лістапада 2018 (MSK)
Тады атрымліваецца, што даведнік БелНДІДАС супярэчыць закону, бо ў даведніку пассаветы называюцца адміністрацыйна-тэратарыяльнымі адзінкамі, хай пры гэтым і прысутнічаюць пэўныя ўдакладненьні. Дарэчы, а чаму б не пакінуць/ствараць артыкулы пра пасялковыя саветы як мясцовыя органы ўлады, дзе пералічваць усю гісторыю падпарадкаваньня? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:40, 28 лістапада 2018 (MSK)
Калі там будзе прапісана, што пасялковы савет — гэта орган улады, якому ў свой час падпарадкоўваліся населеныя пункты, а не адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, то я ня супраць. На маю думку важна адрозьніць, што адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка — гэта менавіта пасёлак гарадзкога тыпу, а населеныя пункты падпарадкоўваліся пасялковаму савету. --Red_Winged_Duck 22:49, 28 лістапада 2018 (MSK)
Зноў жа вядзецца гаворка пра адміністрацыйнае падпарадкаваньне або тэрытарыяльнае знаходжаньне. Вядома можна пісаць, што гэта толькі адміністрацыйная адзінка. (Цікава, што ў Вікіпэдыі афіцыйным правапісам гэтая рэкамэндацыя называецца «Адміністрацыйны падзел Беларусі». Менавіта і толькі «адміністрацыйны».) Але пры гэтым згодна другасным і троесным крыніцам, пасялковыя саветы як раз зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Але зараз каб хоць неяк паменшыць напал дыскусіі, я ўсё ж пагаджуся на варыянт «адміністрацыйная адзінка». Пры гэтым я працягну зьбіраць крыніцы і яшчэ патэлефаную вядомым асобам і ў афіцыйныя ўстановы, спытаю ў іх пра гэтую сытуацыю. --Ліцьвін (гутаркі) 23:36, 28 лістапада 2018 (MSK)
На маю думку, адміністрацыйная адзінка — гэта добры кампраміс у бягучай сытуацыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:47, 28 лістапада 2018 (MSK)

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

А вось яшчэ прыклады з {{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. РБ}}: «Гденский... ликвидирован, н/п переданы в состав Комаринского п/с»; «Гезгаловский поселковый, п. Гезгалы... в связи с отнесением бывшего военного городка к категории сельских н/п (п.) и выделением в отдельную административно-территориальную единицу»; «Гербелевичский... ликвидирован, н/п переданы в состав Вензовецкого с/с и Козловщинского п/с» и г.д.

Вось чаму згодна закону ад 5 траўня 1998 году адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі зьяўляюцца менавіта пасялковыя і гарадзкія саветы. Чытаем уважліва гэты закон:

Статья 3. Административно-территориальные единицы Республики Беларусь
Административно-территориальными единицами Республики Беларусь являются территории, в пространственных пределах которых в порядке, предусмотренном законодательством, создаются и действуют местные Советы депутатов, исполнительные и распорядительные органы.
К административно-территориальным единицам в Республике Беларусь относятся области, районы, сельсоветы, а также города и поселки городского типа, в которых созданы местные Советы депутатов, исполнительные и распорядительные органы.
В целях определения пространственных пределов компетенции местных Советов депутатов, исполнительных и распорядительных органов для каждой административно-территориальной единицы устанавливаются наименование, границы и административный центр, в котором располагаются эти органы.

І дапаўняе ўсё гэтае закон ад 04.01.2010 г. № 108-З. Чытаем уважліва і гэты закон:

Статья 2. Понятие местного управления и система его органов
1. Местное управление – форма организации и деятельности местных исполнительных и распорядительных органов (далее – исполнительные и распорядительные органы) для решения вопросов местного значения исходя из общегосударственных интересов и интересов граждан.
2. Система органов местного управления состоит из трех территориальных уровней: областного, базового и первичного и включает областные, городские, районные, поселковые и сельские исполнительные комитеты (далее – исполкомы) и местные администрации районов в городах (далее, если не указано иное, – местные администрации).
К областному территориальному уровню относятся областные, Минский городской исполкомы (далее, если не указано иное, – исполкомы областного уровня). Исполкомы областного уровня являются вышестоящими по отношению к исполнительным и распорядительным органам базового и первичного территориальных уровней.
К базовому территориальному уровню относятся городские (городов областного подчинения), районные исполкомы (далее, если не указано иное, – исполкомы базового уровня). Исполкомы базового уровня являются вышестоящими по отношению к исполнительным и распорядительным органам первичного территориального уровня.
Минский городской исполком обладает также правами исполкома базового уровня.
К первичному территориальному уровню относятся городские (городов районного подчинения), поселковые, сельские исполкомы (далее, если не указано иное, – исполкомы первичного уровня), местные администрации.

Вось і ўсё. Вось чаму і Ігар Мікалаевіч мне ўсё паўтараў: уважліва чытайце законы, тамака ўсё напісана. Вось чаму менавіта гарадзкія і пасялковыя саветы зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, а выканаўчымі і распарадчымі органамі зьяўляюцца выканкамы (гарадзкія і пасялковыя саветы дэпутатаў). Прыклады: Мікашэвіцкі гарадзкі савет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, а Мікашэвіцкі гарадзкі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган. Пры гэтым адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі гарадзкія саветы звычайна знаходзяцца ў раённым або абласным падпарадкаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 00:30, 29 лістапада 2018 (MSK)

А дзе ў гэтым пераліку «К административно-территориальным единицам в Республике Беларусь относятся области, районы, сельсоветы, а также города и поселки городского типа» гарадзкія і пасялковыя саветы? Яшчэ раз: пасялковыя і гарадзкія саветы — гэта органы ўлады, якія дазваляюць адпаведным гарадам і пасёлкам гарадзкога тыпу лічыцца АТА, але не наадварот, самі саветы не зьяўляюцца АТА. --Red_Winged_Duck 00:37, 29 лістапада 2018 (MSK)
Чытайце ўважліва: «для каждой административно-территориальной единицы устанавливаются наименование, границы и административный центр, в котором располагаются эти органы». Назвы могуць быць розныя: і сельскі савет і пасялковы савет і гарадзкі савет. Вось чаму напрыклад існаваў Гезгалаўскі пасялковы савет і пры гэтым самі Гезгалы былі толькі пасёлкам (сельскім населеным пунктам), бо гэты закон дазваляе называць гэтыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі як заўгодна. Я зараз у даведніку прачытаў «Предисловие» і тамака таксама спасылаюцца на гэты закон і дакладна цытуюць менавіта гэтую вытрымку з закону. Нагадаю вам, у гэтым даведніку адназначна ўсюды пазначаецца, што пасялковыя саветы зьяўляюцца менавіта адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. --Ліцьвін (гутаркі) 01:02, 29 лістапада 2018 (MSK)
Калі вы сьцьвярджаеце, што «Назвы могуць быць розныя: і сельскі савет і пасялковы савет і гарадзкі савет», то якім менавіта адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам з гэтага пераліку: «области, районы, сельсоветы, а также города и поселки городского типа» даюць назвы «пасялковы савет» ці «гарадзкі савет»? --Red_Winged_Duck 01:18, 29 лістапада 2018 (MSK)
Вось для каго я прывёў вытрымку з закону? Чытаем разам: «В целях определения пространственных пределов компетенции местных Советов депутатов, исполнительных и распорядительных органов для каждой административно-территориальной единицы устанавливаются наименование, границы и административный центр, в котором располагаются эти органы». Што з напісанага для вас незразумелае? Мясцовыя ўлады вырашаюць, якія назвы будуць мець адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Закон кажа пра тое, што раён можа ўключаць у сябе адміністрацыйны цэнтар, які звычайна разьмяшчаецца ў горадзе або ў гарадзкім пасёлку і розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: сельскія, пасялковыя або гарадзкія саветы. Пакуль у Беларусі ствараліся толькі такія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. У БССР яшчэ існавалі местачковыя саветы. Напрыклад у даведніку пасялковыя саветы заўсёды згадваюцца цалкам, а вось гарадзкія саветы згадваюцца толькі як гарады раённага падпарадкаваньня зь сельскімі населенымі пунктамі або бязь іх. Вось я згодзен з гэтым. Нам таксама трэба разьмежаваць гэтыя паняцьці. Таму я і прапаную не ствараць асобны артыкул пра адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку гарадзкі савет, калі ў склад гэтага савету адміністрацыйна ўваходзіць толькі горад, а рабіць перанакіраваньне з гэтага савету на артыкул пра горад... Пра ўсё гэтае я падрабязна напісаў у рэкамэндацыі. --Ліцьвін (гутаркі) 03:52, 29 лістапада 2018 (MSK)
Паводле закону «для каждой административно-территориальной единицы устанавливаются наименование, границы и административный центр, в котором располагаются эти органы» пры гэтым закон дае дакладны пералік, якія менавіта аб’екты зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, іх усяго пяць варыянтаў: «области, районы, сельсоветы, а также города и поселки городского типа», таму вашае сьцьверджаньне «розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: сельскія, пасялковыя або гарадзкія саветы» супярэчыць прыведзенаму вамі ж закону. Таму я і пытаю, якім менавіта адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам з гэтага пераліку даюць назвы «пасялковы савет» ці «гарадзкі савет»? Я ўжо пісаў вышэй, што ня супраць стварэньня артыкулаў пра пасялковыя/гарадзкія саветы, калі яны будуць апісаныя паводле прыведзенага вамі закону пра органы ўлады: «X гарадзкі/пасялковы савет — орган мясцовага самакіраваньня першаснага ўзроўню, які створаны на тэрыторыі гораду/пасёлку гарадзкога тыпу X». І далей у разьдзеле гісторыі апісваць гісторыю падпарадкаваньня іншых населеных пунктаў гэтаму савету. Акрамя гэтага артыкулы пры такія саветы трэба ўключаць у катэгорыю адпаведнага гораду/пасёлку гарадзкога тыпу, а ўжо катэгорыю гораду/пасёлку гарадзкога тыпу ўключаць у катэгорыю «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел X раёну». Менавіта такая структура падобных артыкулаў будзе адпавядаць законам пра мясцовае самакіраваньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. --Red_Winged_Duck 11:06, 29 лістапада 2018 (MSK)
Тут такая цікавая рэч, што адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка варыянту «пасёлкі гарадзкога тыпу» можа згодна з законам атрымаць хоць-якую афіцыную назву, у тым ліку «Прыметнік ад назвы ПГТ + пасялковы савет», што цяпер, з усяго відаць, і практыкуецца. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:00, 29 лістапада 2018 (MSK)
Так, гэта цікавы варыянт. Але я паглядзеў яшчэ закон «О наименованиях географических объектов», які рэгулюе якраз наданьне назваў і там ня падзяляюцца на асобныя адзінкі пасёлак гарадзкога тыпу і яго адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, адпаведна, нельга даць розныя назвы пасёлку гарадзкога тыпу і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы «пасёлак гарадзкога тыпу». --Red_Winged_Duck 13:37, 29 лістапада 2018 (MSK)
Так, вы маеце рацыю. І супрацоўнікі БелНИИДАД маюць рацыю. І афіцыйныя ўлады маюць рацыю. Горад, як і гарадзкі пасёлак, ужо маюць назву, а вось адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы, у якую яны ўваходзяць, надаецца найменьне, а таксама вызначаюцца яе межы і адміністрацыйны цэнтар. Усё зразумела напісана. --Ліцьвін (гутаркі) 15:27, 29 лістапада 2018 (MSK)
Падкажыце, калі ласка, цытату з закону «О наименованиях географических объектов», дзе б апісваўся такі прынцып найменьня. --Red_Winged_Duck 16:18, 29 лістапада 2018 (MSK)
Я толькі што размаўляў зь Вячаславам Насевічам. Ён пацьвердзіў, што зьвесткі ў даведніку 2012 году пададзеныя строга ў адпаведнасьці з законам ад 5 траўня 1998 году і таму менавіта адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, гарадзкія, пасялковыя і сельскія саветы, уваходзяць у склад раёнаў, а не іх адміністрацыйныя цэнтры. Калі хтосьці жадае асабіста пагутарыць зь Вячаславам Насевічам, дасылайце ліст праз электронную пошту, я дам яго нумар. --Ліцьвін (гутаркі) 15:58, 29 лістапада 2018 (MSK)
Вось толькі ізноў чарговая праблема, паводле закону: «Для каждой административно-территориальной единицы устанавливаются наименование и границы, а для области, района, сельсовета — также административный центр», ізноў няма гарадзкіх і пасялковых саветаў. --Red_Winged_Duck 16:18, 29 лістапада 2018 (MSK)
Калі ласка, чытайце ўважліва закон. Сэнс у тым, што афіцыйныя ўлады вырашылі адмовіцца ад гарадзкіх і пасялковых саветаў, як ад адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у якія ўваходзяць гарады/гарадзкія пасёлкі і іншыя сельскія населеныя пункты. Вось вы лічыце, што гарадзкія пасёлкі — гэта асобныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Дык чаго тады гэтыя «асобныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі» ўваходзяць у склад сельсаветаў? Дык ужо не асобныя? Вось таму згодна менавіта гэтага закону гарады і гарадзкія пасёлкі ня могуць зьяўляцца асобнымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, бо паводле гэтага закону яны абавязаны ўваходзіць у адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі з вызначанымі назвамі і з акрэсьленымі межамі. Пры гэтым гэтыя гарады і гарадзкія пасёлкі могуць зьяўляцца адміністрацыйнымі цэнтрамі гэтых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Зноў паўтаруся, уважліва чытайце закон, тамака менавіта пра гэтае і напісана. --Ліцьвін (гутаркі) 16:30, 29 лістапада 2018 (MSK)
Вы пішаце: «Афіцыйныя ўлады вырашылі адмовіцца ад гарадзкіх і пасялковых саветаў, як ад адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак». Не зусім так. Паводле закону, калі ў Мікашэвічах ці Івянцы існуе гарадзкі ці пасялковы савет, то яны зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, якія непасрэдна ўваходзяць у склад раёну. Калі ж ў пасёлку гарадзкога тыпу няма свайго савету, як напрыклад, у Антопалі, то ён зьяўляецца тэрытарыяльнай (не адміністрацыйна-тэрытарыяльнай!) адзінкай і тады ён уключаецца ў склад сельсавету, дзе ўжо зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам і ў гэтым выпадку Антопаль стаіць на адзін узровень ніжэй за той жа Івянец. Вось цытата з закону з прыкладамі:
  • «административно-территориальная единица — часть территории Республики Беларусь (область, район, сельсовет, город, поселок городского типа), в границах которой в порядке, установленном законодательством, создаются и действуют местный Совет депутатов и исполнительный и распорядительный орган. Для каждой административно-территориальной единицы устанавливаются наименование и границы, а для области, района, сельсовета — также административный центр» — гэтаму пункту адпавядаюць Мікашэвічы і Івянец, бо ў іх ёсьць свае саветы;
  • «территориальная единица — населенный пункт, в котором не создаются местный Совет депутатов и исполнительный и распорядительный орган» — гэтаму пункту адпавядаюць Антопаль, Варапаева і іншыя пасёлкі гарадзкога тыпу, у якіх няма свайго савету;
  • «Территория района делится на территории сельсоветов, поселков городского типа и городов районного подчинения, являющихся административно-территориальными единицами, поселка городского типа, являющегося территориальной единицей (в случае, если он является административным центром района), городов районного подчинения, являющихся территориальными единицами» — возьмем для прыкладу Дарагічынскі і Лунінецкі раёны, у складзе Лунінецкага мы маем 11 сельсаветаў і два гарады (Лунінец і Мікашэвічы), якія зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі; у складзе ж Дарагічынскага — 12 сельсаветаў і горад Дарагічын, а вось Антопаль не ўваходзіць непасрэдна ў склад раёну, бо ён зьяўляецца тэрытарыяльнай адзінкай, але пры гэтым не зьяўляецца цэнтрам раёну, таму непасрэдна ў раён не ўваходзіць, а ўваходзіць у склад сельсавету, што бачна з наступнага пункту:
  • «В состав территории сельсовета входят территории поселков городского типа, являющихся территориальными единицами (в случае, если они не являются административными центрами районов), территории сельских населенных пунктов и другие территории, находящиеся в границах сельсовета». --Red_Winged_Duck 16:50, 29 лістапада 2018 (MSK)
Калі ласка, чытайце вышэй, тамака я ўжо шмат разоў вам адказваў на гэтыя пытаньні. Пры гэтым я згодзен з тым, што вы вышэй напісалі, але толькі вы забыліся пра тое, што непасрэдна гарады ня могуць зьяўляцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, бо «для каждой административно-территориальной единицы устанавливаются наименование, границы и административный центр, в котором располагаются эти органы». Таму адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай зьяўляецца гарадзкі савет, у які ўваходзіць горад і звычайна ён зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, бо ў гэтым горадзе разьмешчаныя адміністрацыйныя органы. Яшчэ я вам магу параіць паглядзець як зроблена і як пішуць у троесных спэцыялізаваных крыніцах. Пры гэтым магчыма вы проста не разумееце напісаны тэкст, тады вы можаце напісаць мне праз электронную пошту і я вам дам нумары вядомых людзей і яны вам на слых усё растлумачаць. Таксама я вам магу даць свой нумар тэлефона, вы мне патэлефануеце і я вам асабіста ўсё растлумачу. Заўважце, варыянтаў шмат. Я раблю ўсё магчымае, каб вы зразумелі відавочнае. --Ліцьвін (гутаркі) 17:02, 29 лістапада 2018 (MSK)
Вы прапусьцілі вось гэтую частку закону «Об административно-территориальном устройстве Республики Беларусь»: «Для каждой административно-территориальной единицы устанавливаются наименование и границы, а для области, района, сельсовета — также административный центр». Такім чынам для адміністрацыйна-тэрытарыяльны адзінак гораду і пасёлку гарадзкога тыпу адміністрацыйны цэнтар не ўсталёўваецца. --Red_Winged_Duck 10:55, 30 лістапада 2018 (MSK)
А дзе вы гэтае знайшлі? Вышэй давалі спасылку на закон 1998 году і тамака такога няма. І нават калі такое і ёсьць, то гэтае палажэньне анічога не мяняе, бо галоўнае тое, што для кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўсталёўваецца найменьне. Ва ўсім гэтым трэба адназначна зразумець, калі існуюць мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, то існуе і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінка. Спачатку ўлада, а ўжо потым адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. Таксама я вам зноў адзначу, што калі хтосьці проста пералічвае ўсе гарады і гарадзкія пасёлкі Беларусі і кажа, што яны ўсе зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, то ён памыляецца, бо згодна закону такое проста ня можа быць, бо напрыклад горад або гарадзкі пасёлак, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёну, ужо ня можа зьяўляецца нейкай асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, бо гэты горад або гарадзкі пасёлак і раён утвараюць адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з усталяваным найменьнем — *** раён. Тое самае і з гарадзкімі пасёлкамі ў складзе сельскіх, пасялковых і гарадзкіх саветаў. --Ліцьвін (гутаркі) 14:43, 30 лістапада 2018 (MSK)
Вось спасылка на актуальную вэрсію. Вы ўсё правільна пішаце, закон якраз адрозьнівае гарады і пасёлкі гарадзкога тыпу, якія зьяўляюцца адміністарцыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі (г. зн. на іх тэрыторыі існуе мясцовы савет дэпутатаў), ад гарадоў і пасёлкаў гарадзкога тыпу, якія зьяўляюцца проста тэрытарыяльнымі адзінкамі (г. зн. няма адпаведнага гарадзкога ці пасялковага савету). Пры гэтым паводле артыкула 6 таго ж закону, усе гарады раённага падпарадкаваньня, незалежна ад таго, зьяўляюцца яны адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, ці проста тэрытарыяльнымі адзінкамі ўваходзяць у склад раёну, а вось пасёлкі гарадзкога тыпу ўваходзяць у склад раёну, толькі калі зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі (г. зн. існуе пасялковы савет, напрыклад, усё тыя ж Гарадзея і Івянец), а вось калі пасёлак гарадзкога тыпу зьяўляецца тэрытарыяльнай адзінкай (без свайго савету), то ўваходзяць яны могуць толькі ў склад сельсавету, але не раёну. Наогул у нас большасьць райцэнтраў зьяўляюцца менавіта тэрытарыяльнымі адзінкамі, бо ў іх ужо знаходзяцца раённыя саветы дэпутатаў, выключэньне складаюць толькі гарады абласнога падпарадкаваньня і Менск. --Red_Winged_Duck 15:05, 30 лістапада 2018 (MSK)
Дзякуй за спасылку. Вось бачыце, як зьмяняюцца законы. Вось чаму я і казаў пра 2012 год, а вы яшчэ зьдзіўляліся. Але пры гэтым «для каждой административно-территориальной единицы устанавливаются наименование и границы, а для области, района, сельсовета – так же административный центр». Як я гэтае разумею. Раней існавалі пасялковыя саветы, у склад якіх уваходзілі іншыя сельскія населеныя пункты. Зараз такіх пасялковых саветаў не існуе. Пры гэтым і дагэтуль існуюць пасялковыя саветы, у склад якіх уваходзяць толькі адзін гарадзкі пасёлак. Навошта такой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы яшчэ і адміністрацыйны цэнтар? Усё слушна. Але пры гэтым трэба адзначыць, што папярэднія рэдакцыі гэтага закону ня кажуць пра тое, што гарадзкіх і пасялковых саветаў ніколі не існавала як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Наадварот, законы, указы, даведнікі, энцыкляпэдыі адназначна кажуць, што яны зьяўляліся адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Пры гэтым я павінен пагадзіцца з тым, што афіцыйныя ўлады мэтанакіравана прыбіраюць гарадзкія і пасялковыя саветы як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, таму я прапаную такі кампрамісны варыянт: сучасныя існыя гарадзкія і пасялковыя саветы лічыць адміністрацыйнымі адзінкамі. Былыя гарадзкія і пасялковыя саветы, якія пачалі рэарганізоўваць у сельсаветы перад і пасьля закону 2012 году, лічыць былымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Прыклады:
  • Давыд-Гарадоцкі гарадзкі савет — гэта адначасова адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінка (па факце да 2012 году) і адміністрацыйная адзінка (па факце з 2012 году); у сувязі з тым, што няма зьвестак, што калісьці ў склад гэтага савету ўваходзілі іншыя сельскія населеныя пункты, то ствараць асобны артыкул пра гэтую адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінку ня будзем, а зробім перанакіраваньне на горад Давыд-Гарадок.
  • Мікашэвіцкі гарадзкі савет — гэта былая адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінка (па факце да 2012 году); пра сучасную адміністрацыйную адзінку пісаць артыкул ня будзем, бо гэта фактычна і ёсьць горад Мікашэвічы;
  • Наваполацкі гарадзкі савет — гэта адначасова адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінка (па факце да 2012 году) і адміністрацыйная адзінка (па факце з 2012 году); зараз у артыкуле будзем пісаць, што гэта адміністрацыйная адзінка; калі адбудзецца аб’яднаньне, будзем пісаць былая адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінка;
  • Гарадзейскі пасялковы савет — гэта адначасова адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінка (па факце да 2012 году) і адміністрацыйная адзінка (па факце з 2012 году); зараз у артыкуле будзем пісаць, што гэта адміністрацыйная адзінка; калі адбудзецца аб’яднаньне, будзем пісаць былая адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінка;
  • Івянецкі пасялковы савет — гэта адначасова адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінка (па факце да 2012 году) і адміністрацыйная адзінка (па факце з 2012 году); у сувязі з тым, што няма зьвестак, што калісьці ў склад гэтага савету ўваходзілі іншыя сельскія населеныя пункты, то ствараць асобны артыкул пра гэтую адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінку ня будзем, а зробім перанакіраваньне на гарадзкі пасёлак Івянец.
Ва ўсіх астатніх выпадках дзейнічаем гэтаксама. --Ліцьвін (гутаркі) 16:56, 30 лістапада 2018 (MSK)
Прапаную спадарству азнаёміцца з з каментарыямі да закону 2012 года, асабліва п. 19 Вместе с тем на практике встречаются случаи, когда в таком подчинении находятся не только территории соответствующих поселков, но и прилегающие территории, в том числе с иными населенными пунктами, то есть, по сути, продолжают существовать поссоветы, хотя такой вид административно-территориальных единиц в законодательстве отсутствует.--Artsiom91 (гутаркі) 22:07, 30 лістапада 2018 (MSK)
І яшчэ дадам: В этой связи областным Советам депутатов в срок до назначения выборов в местные Советы депутатов Республики Беларусь двадцать седьмого созыва поручено:
  • образовать в границах территорий, относящихся к поселковым Советам депутатов, исполнительным и распорядительным органам, сельсоветы;
  • включить в границы сельсоветов территории поселков городского типа, являющихся территориальными единицами и не являющихся административными центрами районов.
Таму калі ўжо афіцыйныя ўлады і пачалі ўпарта і мэтанакіравана прыбіраць «по сути, продолжают существовать поссоветы», то трэба і нам правесьці гэтую працу. Пры гэтым заўважце, колькі ўжо часу прайшло, але і дагэтуль існуюць Гарадзейскі і Івянецкі пасялковыя саветы. І як бачна з усяго гэтага, галоўнай праблемай была наяўнасьць у складзе пасялковых саветаў сельскіх населеных пунктаў. У сувязі з гэтым я вышэй прапанаваў варыянт. Гэты варыянт цалкам лягічны. Нам трэба падзяліць гэтыя пэрыяды: 1) масавае стварэньне ў часы БССР пасялковых сельсаветаў, якія зьяўляліся паўнавартаснымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі; 2) масавае скасаваньне пасялковых саветаў пасьля 2012 году, бо згодна з сучаснымі законамі Беларусі існаваньне такіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках не прадугледжваецца. --Ліцьвін (гутаркі) 00:20, 1 сьнежня 2018 (MSK)
Дарэчы, вось яшчэ цікавы дакумэнт:
Постановление ЦИК и СНК БССР
«О новой сети районов Белорусской ССР»
12 февраля 1935 г.
В целях лучшего обслуживания трудящегося населения со стороны районных органов власти, а также для приближения районного руководства к производству в сельском хозяйстве и лучшего руководства колхозным производством, Центральный Исполнительный Комитет и Совет Народных Комиссаров БССР постановляют:
І. Образовать следующие новые районы:
4. Добрушский р-н в составе следующих 11 сельских Советов:
Жгунобудского... Добрушского городского Совета — Гомельского р-на.
Районным центром установить г. Добруш.
12. Руденский р-н в составе следующих 14 сельских Советов:
Озерищенского... Смиловичского местечкового Совета и Дукорского — Пуховичского р-на.
15. Хотимский р-н в составе следующих 15 сельских Советов:
Батаевского... Хотимского местечкового Совета и Чернявского — Костюковичского р-на.
Районным центром установить м. Хотимск.
Заўважце, гарадзкія і местачковыя саветы лічацца сельскімі саветамі і яны таксама ўваходзяць у склад раёнаў. Пры гэтым не заўсёды мястэчкі ўваходзілі ў склад местачковых саветаў, сустракаецца і такое, што яны ўваходзілі ў склад сельсаветаў. Таксама цэнтрамі местачковых саветаў зьяўляліся і гарады. --Ліцьвін (гутаркі) 21:23, 3 сьнежня 2018 (MSK)

І яшчэ дадам цікавы момант з нарматыўнага даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь (Менская вобласьць)» (с. 16): «Раён у сваю чаргу падзяляецца на больш дробныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: пасялковыя і сельскія саветы з указаннем усіх населеных пунктаў, якія да іх адносяцца». А таксама вытрымкі з «Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласьці» (с. 12): «У другой частцы змешчаны назвы раёнаў, пасялковых і сельскіх Саветаў... Пры раёнах паказаны: колькасьць пасялковых і сельскіх Саветаў... Пры пасялковых і сельскіх Саветах — цэнтр...». Пасьля гэтага адкрываем старонку 436 і бачым табліцу, у якой зьмешчаныя ўсе пасялковыя саветы. Усё тое самае, што і з сучасным афіцыйным выданьнем «Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.)». Над гэтымі даведнікамі працавала вялікая колькасьць людзей, розныя дзяржаўныя ўстановы і камітэты. Таму я ўсё ж сумняваюся, што яны ўсе памыліліся і працягваюць памыляцца. І вось пасьля гэтага толькі адна думка прыходзіць: чаму і навошта я столькі часу і сілаў змарнаваў на тое, каб некаторым растлумачыць відавочнае. --Ліцьвін (гутаркі) 20:42, 7 траўня 2019 (MSK)

Дата скасаваньня[рэдагаваць крыніцу]

Гэтая праблема ўжо абмяркоўвалася тутака і тутака. Калі я пачаў абнаўляць зьвесткі пра сельсаветы Валожынскага раёну, то зноў сутыкнуўся з гэтай праблемай. Вось тутака сьцьвярджаецца, што «На основании Указа Президиума Верховного Совета БССР от 16 июня 1962 года упразднен Брильковский сельский Совет с перечислением населенных пунктов этого сельского Совета в состав Воложинского сельского Совета». Пры гэтым у АТУ БССР (т. 2, с. 120) — 5.5.1962. Далей: «В соответствии с решениями Минского областного Совета депутатов от 30.10.2009 года «Об изменении административно-территориального устройства Минской области» и Воложинского районного исполнительного комитета от 18.12.2009 года № 1511 «О ликвидации Бобровичского сельского исполнительного комитета», Бобровичский сельсовет с 22.02.2010 года с 23 населенными пунктами передан в состав Воложинского сельского исполнительного комитета». Тры даты. Вось што рабіць з гэтым? Пры гэтым адназначна сьцьвярджаецца, што сельсавет канчаткова афіцыйна ліквідавалі толькі 22.2.2010. Пры гэтым АТУ РБ (с. 90) сьцьвярджае, што сельсавет быў скасаваны менавіта 30.10.2009. Можа сапраўды лепш пазначаць менавіта дату першага рашэньня? --Ліцьвін (гутаркі) 19:22, 1 сьнежня 2018 (MSK)

Яшчэ прыклад. Тутака: «На основании решения Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 «Об изменении административно-территориального устройства Минской области» ликвидирован Подберезский сельсовет и присоединен к Вишневскому сельсовету». АТУ РБ (с. 144): «Подберезский... 2009.10.30 ликвидирован...». Таму калі ніхто ня супраць, то я згадаю пра гэтае ў рэкамэндацыі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:54, 3 сьнежня 2018 (MSK)

Яшчэ адзін прыклад блытаніны ў датах — be:Размовы:Першамайская (Бярозаўскі раён). --Ліцьвін (гутаркі) 00:50, 26 ліпеня 2019 (MSK)

Катэгорыя:Слонімскі павет (Расейская імпэрыя)[рэдагаваць крыніцу]

Гэтая катэгорыя была створаная не зважаючы на тое, што згодна з рэкамэндацыяй Вікіпэдыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел такія катэгорыі ствараць нельга. Вытрымкі: «Для скасаваных АТА аднайменныя катэгорыі не ствараюцца (а ў выпадку скасаваньня існых, яны выдаляюцца)». І яшчэ адзін момант: «Калі назва зьяўляецца неадназначнай (гл. правіла Вікіпэдыя:Неадназначнасьць), то ў дужках пазначаецца апошняя АТА, у якую ўваходзіла гэтая АТА, напрыклад Мазырскі павет (Менская губэрня)». Але гэтае тычыцца толькі артыкулаў. Што тычыцца Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім павеце Расейскай імпэрыі. Яе таксама нельга было ствараць, бо мы ў такіх выпадках пазначаем месца нараджэньня з улікам сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Канкрэтна ў выпадку Сяргей Багданчук трэба было дадаць толькі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне. Пры гэтым стварэньне і даданьне катэгорыяў кшталту Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Гарадзенская губэрня), як і Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гарадзенскай губэрні, можна яшчэ дадаткова абмеркаваць. Магчыма іх існаваньне, як дубляваньне існуючага становішча, зьяўляецца мэтазгодным, але і ў гэтым пытаньні трэба кіравацца нейкім кансэнсусам і/ці рэкамэндацыяй/правілам, каб потым не было блытаніны.

Таксама як варыянт можна ўнесьці зьмяненьні ў рэкамэндацыю і зацьвердзіць, што не павінна быць толькі катэгорыяў скасаваных ПТА, а вось для ўсіх астатніх АТА катэгорыі ствараць можна. --Ліцьвін (гутаркі) 02:03, 29 траўня 2019 (MSK)

Гэта рэкамендацыя была прынятая, не зважаючы на тое, што ўжо з 2013 года існуюць катэгорыі напрыклад Катэгорыя:Пружанскі павет (Расейская імпэрыя) і Катэгорыя:Гарадзенская губэрня. На гэты момант я проста не звярнуў увагу пры прыняцці рэкамендацыі, бо ў вікіпедыі афіцыйным правапісам сказана толькі што не ствараюца катэгорыі скасаваных сельсаветаў, а тут гэта было пашырана, чаго не заўважыў. Лічу, што трэба прыводзіць рэкамендацыі ў адпаведнасць з існуючай практыкай. Рэкамендацыі, якія фактычна не выконваюцца, проста не маюць сэнсу.--Artsiom91 (гутаркі) 09:17, 29 траўня 2019 (MSK)
Я ня бачу праблемы ў існаваньні катэгорыяў тых жа губэрняў, бо яны могуць утрымліваць паветы, якія ў іх уваходзілі, ці нешта падобнае. Сапраўдная праблема ёсьць з існаваньнем катэгорыяў кшталту Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гарадзенскай губэрні, бо туды ўваходзяць толькі асобы, якія нарадзіліся ва ўмоўнай «сельскай мясцовасьці», а вось ужо катэгорыі кшталту Катэгорыя:Нарадзіліся ў Горадні ці Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слоніме ніяк не падзяляюцца на пэрыяды, хіба што іх трэба падзяляць на «Нарадзіліся ў Горадні (ВКЛ)», «Нарадзіліся ў Горадні (Расейская імпэрыя)», «Нарадзіліся ў Горадні (СССР)», але гэта выглядае крыху дзіўна. Таму спачатку варта дамовіцца, што месцы нараджэньня мы катэгарызуем паводле актуальнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, тады катэгорыі кшталту Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім павеце Расейскай імпэрыі можна будзе выдаліць і ў катэгорыях кшталту Катэгорыя:Пружанскі павет (Расейская імпэрыя) аўтаматычна ня будзе сэнсу, бо ў іх застанецца толькі загалоўны артыкул, які дастаткова зьмясьціць у катэгорыю Катэгорыя:Паветы Гарадзенскай губэрні. --Red_Winged_Duck 10:53, 29 траўня 2019 (+03)
Дык паветы могуць утрымлівацца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Паветы Гарадзенскай губэрні. Але ж пры гэтым у нас ёсьць асобныя катэгорыі ваяводзтваў ВКЛ, у якія зараз зьмяшчаюцца ключы, эканоміі, староствы, графства, паветы. У сувязі з тым, што ў наступстве адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ускладніўся, паветы Расейскай імпэрыі ўжо ўтрымлівалі ў сваім складзе вялікую колькасьць валасьцёў. Таму лягічна бачыць і катэгорыі кшталту Катэгорыя:Воласьці Слонімскага павету (Гарадзенская губэрня), якая ўжо будзе ўваходзіць у Катэгорыя:Слонімскі павет (Гарадзенская губэрня). Як прыклад ru:Категория:Волости Харьковской губернии. Таму мабыць і нам трэба ўлічваць гэты момант і не ствараць асобныя катэгорыі толькі для скасаваных ПТА, бо як раз у іх нічога ня можна ўключыць, бо раней у іх склад уваходзілі толькі населеныя пункты. --Ліцьвін (гутаркі) 13:25, 29 траўня 2019 (MSK)
Варта вызначаць правілы і рэкамендацыі там, дзе ўжо ёсць пэўны кансэнсус, а яшчэ лепш калі была вырашана канфліктная сітуацыя, і рэкамендацыя замацоўвае рашэнне. Катэгорыі паветаў Расійскай імперыі тэарэтычна могуць існаваць, там могуць змяшчацца воласці, маршалкі шляхты, народжаныя і шмат што яшчэ, але навошта гэта неяк рэгламентаваць, калі гэтая структура толькі складваецца, большасці такіх артыкулаў і катэгорый пакуль няма, і канфліктных сітуацый таксама? Вось узнікла пытанне наконт катэгорый народжаных у скасаваных адзінках — яго можна вырашыць (пры гэтым асобна ад дадзенай рэкамендацыі, бо наўпрост яе не датычыцца). Зараз няма катэгорый скасаваных сельсаветаў, скасаваных раёнаў, скасаваных абласцей (апошнія ўжо не ПТА) — калі так задумана і катэгорыі не павінны з’яўляцца, то можна гэта яўна прапісаць, інакш няма неабходнасці штосьці вызначаць, стыхійная праца сама падкажа як лепей.--Artsiom91 (гутаркі) 13:46, 29 траўня 2019 (MSK)
Дык як раз стварылі асобную катэгорыю для павету Расейскай імпэрыі. Асабіста я ня супраць такога падыходу. Што тычыцца народжаных, то і такія катэгорыі таксама можна ствараць, хай яны дублююць катэгорыі паводле актуальнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Таму калі ўсё ж ніхто ня супраць, то я адрэдагую рэкамэндацыю. --Ліцьвін (гутаркі) 13:53, 29 траўня 2019 (MSK)

Перайменаванне на рускай мове[рэдагаваць крыніцу]

У мяне ёсць сумненні наконт таго, ці варта дадаваць інфармацыю аб перайменаванні сельсавета толькі на рускай мове ў артыкул. Лічу такое не перайменаваннем, а толькі ўдакладненнем напісання. І на мой погляд, пра гэта мае сэнс згадваць толькі ў рускамоўнай вікіпедыі.--Artsiom91 (гутаркі) 20:18, 26 ліпеня 2019 (MSK)

Асабіста я лічу, што гэтая інфармацыя зьяўляецца цікавай. Тым больш заканадаўства Беларусі вядзецца толькі на расейскай мове. У сувязі з гэтым мы маем шмат неадназначнасьцяў з назвамі на беларускай мове. Шматлікія назвы былі прама трансьлітараваныя ў беларускую мову з расейскай мовы і гэта незважаючы на тое, што атрыманыя формы нехарактэрныя для беларускай мовы, а ў некаторых выпадках нават немагчымыя. З апошняга: памылковая — Валевачскі сельсавет; іншыя прыклады: у вас зьявілася форма Біскупецкі сельсавет (прамая трансьлітарацыя з расейскай мовы, нават ніхто на беларускамоўныя крыніцы не паглядзеў); Бачанцаўскі сельсавет — зноў у вас зьявілася такая форма (прамая трансьлітарацыя з расейскай мовы, нават ніхто на беларускамоўныя крыніцы не паглядзеў)... І вось я зараз убачыў, што ў нас ёсьць Дзямянавецкі сельсавет. Ходаравецкага сельсавету ў нас усё ж няма, але ж вось Дзямянавецкі сельсавет усё ж зьявіўся. Пакуль я не разглядаў гэтае пытаньне дэталёва, але хутчэй за ўсё гэта памылка ўзроўню Валевачскі сельсавет. Зараз буду пра гэтае пісаць. --Ліцьвін (гутаркі) 20:53, 26 ліпеня 2019 (MSK)

Пазначэньні ў гістарычнай частцы шаблёнаў[рэдагаваць крыніцу]

Раней ужо ўдзельнік Red Winged Duck узьнімаў пытаньне пра тое, што тыя сельсаветы, якія былі скасаваныя ў складзе раёну, трэба адзначаць нейкім чынам. Ён прапанаваў варыянт курсіў. Цяпер я зразумеў, што гэтая ідэя сапраўды слушная. Пры гэтым пазнака можа быць і іншая. Можа хтосьці прапануе свае варыянты. Напрыклад можна толькі год скасаваньня пераводзіць у курсіў, або дадаваць да году скасаваньня пазнаку «скасаваньне». Таксама гэты падыход можна распаўсюдзіць і на год стварэньня. Напрыклад, у тых сельсаветах, якія былі створаныя непасрэдна ў складзе раёну, год стварэньня запісваецца курсівам. --Ліцьвін (гутаркі) 20:31, 2 жніўня 2019 (MSK)

Можна дадаваць, хоць і не бачу вялікай неабходнасці. Але, калі нешта пазначаць курсівам, то трэба ўнізе шаблона напісаць, што гэты курсіў азначае.--Artsiom91 (гутаркі) 19:03, 3 жніўня 2019 (MSK)
Думаю, што дастаткова будзе толькі ўзгадаць пра гэтае ў рэкамэндацыі. Тым больш калі рабіць такія пазнакі, то яны будуць у кожным шаблёне, а таму залішне кожны раз у кожным шаблёне тлумачыць гэты факт. --Ліцьвін (гутаркі) 21:16, 3 жніўня 2019 (MSK)
А для чаго тады ўвогуле курсіў робіцца? Я думаў, што для зручнасці чытачоў. А чытачы рэкамендацыі не праглядаюць, шукаць што азначае курсіў не так і проста. Зараз у шаблонах сельсаветаў тлумачыцца, што спіс населеных пунктаў няпоўны. Не бачу,чаму нельга так рабіць і тут — дадаць курсіў у шаблон, адначасова напісаўшы ўнізе што гэты курсіў азначае.--Artsiom91 (гутаркі) 13:12, 4 жніўня 2019 (MSK)
Шчыра кажучы, гэта ўжо дадатковы спэцыфічны парамэтар. Для звычайнага чытача гэтая зьвесткі ў шаблёне хутчэй за ўсё будуць менш за ўсё цікавіць. Гэтае я прапаную зрабіць для тых, хто стварае артыкулы пра АТА, бо на самой справе так прасьцей чытаць шаблён: адразу бачна, які сельсавет увайшоў у склад раёну часова, а які быў створаны ў яго складзе, а затым быў перададзены ў склад іншага раёну або быў зусім скасаваны. --Ліцьвін (гутаркі) 17:12, 4 жніўня 2019 (MSK)
Курсівам прапаноўвалася вылучаць усе сельсаветы, якія скасаваныя, ці больш не знаходзяцца ў складзе раёну. Цяпер жа я прапаную наступны варыянт (для прыкладу глядзіце Шаблён:Аршанскі раён): з улікам таго, што раёнаў, куды ці адкуль перадаваліся сельсаветы для кожнага раёну ня так і шмат, то мае сэнс пазначаць іх у выглядзе верхняга індэксу каля году перадачы сельсавету, а ў парамэтры «ніз» даваць расшыфроўкі назваў раёнаў. Таксама для выпадкаў, калі сельсавет быў перайменаваны, я прапаную разьмяшчаць спасылку на папярэднюю назву пад годам гэтага перайменаваньня, так прасьцей будзе адсачыць перайменаваньні ў шаблёне (ізноў жа прыклады ў Шаблён:Аршанскі раён). Вядома ж, тычыцца гэта ўсё мае толькі гістарычнай частцы шаблёну. --Red_Winged_Duck 10:47, 27 жніўня 2019 (+03)
Добры падыход. Я падтрымліваю. Толькі ўсё ж курсіў гадоў трэба захаваць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:53, 27 жніўня 2019 (MSK)

Я падумаў і вырашыў, што ўсё ж лепш зрабіць наадварот: курсіў — для перададзеных ПТА. --Ліцьвін (гутаркі) 13:44, 11 жніўня 2019 (MSK)