Вікіпэдыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Скарачэньне: ВП:АТП |
---|
Гэтая старонка — частка рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. Усім удзельнікам рэкамэндуецца прытрымлівацца пададзеных тут нормаў. Аднак, гэтыя нормы — ня догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваньнем гэтай старонкі ўпэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, спачатку абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Вывучэньне праблематыкі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу мае вялікае навуковае і практычнае значэньне. У сувязі з тым, што сыстэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня за ўвесь час існаваньня шматлікіх дзяржаўных утварэньняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі зьведала значныя зьмены, зараз часам проста цяжка разабрацца ва ўсіх гэтых адміністрацыйных хітраспляценьнях, якія адбыліся за гэты час. Менавіта з-за гэтага шмат якія пытаньні для кагосьці зьяўляюцца проста невырашальнымі[a]. Для таго, каб гэтых пытаньняў стала менш, і створаная гэтая рэкамэндацыя.
Агульнае апісаньне
[рэдагаваць крыніцу]Далей будуць падрабязна разгледжаныя сытуацыі, якія тычацца паветаў, раёнаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню (далей — ПТА). Але ў сувязі з тым, што рэкамэндацыі агульныя, гэтыя прынцыпы можна распаўсюдзіць і на буйныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (далей — АТА) — акругі, ваяводзтвы, вобласьці, губэрні.
Артыкулы пра АТА сучаснай Беларусі называюцца без удакладненьняў, напрыклад Янаўскі раён Берасьцейскай вобласьці (перанакіраваньне з Янаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)). У межах БССР/Беларусі для неадназначных назваў АТА дзейнічае правіла Вікіпэдыя:Неадназначнасьць, напрыклад Азяранскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) і Азяранскі сельсавет (Рагачоўскі раён) або Хамічоўскі сельсавет (1924—1925) і Хамічоўскі сельсавет (1924—1968) (калі АТА былі скасаваныя ў складзе адной і той жа АТА, то ў дужках пазначаюцца гады стварэньня (калі яны адрозьніваюцца) або гады існаваньня). Гэтае правіла распаўсюджваецца і на шаблёны і на катэгорыі.
Для існай або былой АТА ствараюцца аднайменныя шаблён і катэгорыя (прыклады: Шаблён:Мазырскі раён, Катэгорыя:Беластоцкі павет, Катэгорыя:Мазырскі раён), якія дадаюцца ў артыкул пра гэтую АТА. Акрамя гэтага, у артыкул пра АТА таксама дадаюцца катэгорыі паводле датаў стварэньня і скасаваньня (прыклады: Катэгорыя:Акругі, створаныя ў 1924 годзе, Катэгорыя:Акругі, скасаваныя ў 1945 годзе, Катэгорыя:Ваяводзтвы, створаныя ў 1566 годзе, Катэгорыя:Ваяводзтвы, скасаваныя ў 1772 годзе, Катэгорыя:Губэрні, створаныя ў 1837 годзе, Катэгорыя:Губэрні, скасаваныя ў 1844 годзе).
Для існых і былых ПТА ствараюцца аднайменныя шаблёны. Для кожнай існай ПТА ствараецца аднайменная катэгорыя (прыклад: Катэгорыя:Радзілавіцкі сельсавет), якая дадаецца ў артыкул пра гэтую ПТА. Для скасаваных ПТА аднайменныя катэгорыі не ствараюцца (а ў выпадку скасаваньня існых, яны выдаляюцца).
Для паветаў, якія ўваходзілі ў склад розных дзяржаваў (Вялікае Княства Літоўскае, Расейская імпэрыя, БССР, РСФСР, СССР, міжваенная і сучасная Польшча), мусяць існаваць асобныя артыкулы паводле пэрыядаў. Гэтае тычыцца і зямель Вялікага Княства Літоўскага.
Пры гэтым трэба выконваць наступныя рэкамэндацыі:
- артыкулы пра паветы Вялікага Княства Літоўскага (да 1795 году), называюцца без удакладненьняў, напрыклад Мазырскі павет;
- артыкулы пра паветы Расейскай імпэрыі, якія пазьней апынуліся ў складзе БССР, РСФСР, СССР (агулам з 1772 да 1929 году) ствараюцца па адным на павет, без падзелу на пэрыяды ў Расейскай імпэрыі, БССР і РСФСР (не выдзяляецца 1917 год). Гэтыя паветы падзяляюцца на воласьці. Калі назва зьяўляецца неадназначнай (гл. правіла Вікіпэдыя:Неадназначнасьць), то ў дужках пазначаецца апошняя АТА, у якую ўваходзіла гэтая АТА, напрыклад Мазырскі павет (Менская губэрня);
- артыкулы пра паветы міжваеннай Польскай Рэспублікі (1918—1939), якія аўтаматычна фактычна апынуліся і ў складзе БССР (1939—1940) і ў пасьляваеннай Польшчы (1945—1975 і з 1999) ствараюцца па адным на павет, без падзелу на пэрыяды ў розных дзяржавах. Гэтыя паветы падзяляюцца на гміны. Пры неадназначнасьці ўдакладняюцца ў дужках гадамі існаваньня, напрыклад Ваўкавыскі павет (1921—1939).
Для кожнага з трох вялікіх пэрыядаў асобна ствараюцца шаблёны і катэгорыі.
У шаблёнах існых паветаў пералічваюцца асноўныя населеныя пункты і гміны. У шаблёнах былых паветаў пералічваюцца асноўныя населеныя пункты і староствы (воласьці) або гміны, якія калісьці ўваходзілі ў склад гэтых паветаў. Да асноўных населеных пунктаў адносяцца гарады/месты. У артыкулы пра існыя і былыя паветы дадаюцца наступныя шаблёны: аднайменны шаблён павету, шаблён адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ваяводзтва ({{Берасьцейскае ваяводзтва}}) або губэрні ({{Менская губэрня}}), а таксама шаблён-група зь пералікам гістарычных АТА, у якія ўваходзіў павет.
У артыкул пра былы павет ВКЛ дадаецца катэгорыя апошняга ваяводзтва (адпаведна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу, створанаму ў выніку рэформы 1565—1566 гадоў), у якое ён ўваходзіў, напрыклад Рэчыцкі павет уключаецца ў Катэгорыя:Паветы Менскага ваяводзтва, а яна ўжо ў Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя гэтага, у артыкул пра існы або былы павет таксама дадаюцца катэгорыі паводле датаў стварэньня і скасаваньня (прыклады: Катэгорыя:Паветы, створаныя ў 1566 годзе, Катэгорыя:Паветы, скасаваныя ў 1924 годзе).
У шаблёнах існых раёнаў пералічваюцца асноўныя населеныя пункты і ПТА (асноўная частка) і асноўныя населеныя пункты і ПТА, якія калісьці ўваходзілі ў склад гэтага раёну (гістарычная частка), напрыклад {{Рэчыцкі раён}}. У шаблёнах былых раёнаў пералічваюцца асноўныя населеныя пункты і ПТА, якія калісьці ўваходзілі ў склад гэтых раёнаў (толькі гістарычная частка), напрыклад {{Тураўскі раён}}. Да асноўных населеных пунктаў адносяцца гарады/месты, гарадзкія пасёлкі/мястэчкі, працоўныя і курортныя пасёлкі. У артыкулы пра існыя раёны дадаюцца наступныя шаблёны: аднайменны шаблён раёну, шаблён адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу вобласьці, а таксама шаблён-група зь пералікам гістарычных АТА, у якія ўваходзіў раён; у артыкулы пра былыя раёны: аднайменны шаблён раёну і шаблён-група зь пералікам гістарычных АТА, у якія ўваходзіў раён.
Тлумачэньне пазнакаў у гістарычнай частцы шаблёнаў:
- 1940—1954 — у 1940 годзе ў складзе раёну была створаная ПТА і ў 1954 годзе, падчас знаходжаньня ў складзе гэтага раёну, яна была скасаваная;
- 1962—1965 — у 1962 годзе ў склад раёну была перададзеная ПТА, а ў 1965 годзе яна была перададзеная іншаму раёну;
- адзін год — ПТА была створаная або ўвайшла ў склад раёну і дагэтуль уваходзіць у яго;
- без гадоў — ПТА ўвесь час знаходзілася/знаходзіцца ў складзе раёну за ўвесь час яго існаваньня.
У артыкул пра існы або былы раён дадаюцца катэгорыі паводле датаў стварэньня і скасаваньня (прыклады: Катэгорыя:Раёны, створаныя ў 1940 годзе, Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе). Акрамя гэтых катэгорыяў, у артыкул пра былы раён БССР дадаецца Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі.
Аднайменныя катэгорыі існых раёнаў дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Раёны Берасьцейскай вобласьці, якія дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Берасьцейская вобласьць і Катэгорыя:Раёны Беларусі.
Першасныя тэрытарыяльныя адзінкі
[рэдагаваць крыніцу]Да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца гарадзкія, пасялковыя, местачковыя і сельскія саветы/рады, воласьці, гміны (вяскова-гарадзкія і вясковыя грамады). Таксама ў некаторых выпадках у шаблёны могуць быць даданыя староствы (гродавыя і нягродавыя), графствы, парафіі. Даданьне апошніх абмяркоўваецца асобна.
Выключэньні з правілаў:
- з 1917 году ў складзе валасьцей пачалі стварацца першыя сельсаветы (прыклады: {{Дрыбінская воласьць}}, {{Дудзіцкая воласьць}});
- да 1934 году ў складзе Менскага гарадзкога савету было 14 сельсаветаў, Гомельскага гарадзкога савету (1931—1937) — 20 сельсаветаў, Віцебскага гарадзкога савету (1931—1937) — 12 сельсаветаў і г.д.
У шаблёнах існых і былых ПТА пералічваюцца ўсе населеныя пункты, якія ўваходзяць/уваходзілі ў склад гэтай ПТА. Калі сьпіс населеных пунктаў яшчэ дакладна невядомы, то ўнізе можна зрабіць адпаведную пазнаку «сьпіс населеных пунктаў няпоўны» (прыклад: {{Дыхнавіцкі сельсавет}}). Адміністрацыйны цэнтар ПТА пазначаецца асобна. Колішнія населеныя пункты пералічваюцца ў гістарычнай частцы шаблёну. Да колішніх населеных пунктаў адносяцца тыя населеныя пункты, якія былі ліквідаваныя ў час знаходжаньня ў складзе ПТА (прыклады: {{Косаўскі гарадзкі савет}}, {{Гарадзейскі пасялковы савет}}, {{Вызьненскі местачковы савет}}, {{Губіцкі сельсавет}}). У артыкулы пра існыя ПТА дадаюцца наступныя шаблёны: аднайменны шаблён ПТА, шаблён раёну, а таксама шаблён-група зь пералікам гістарычных АТА, у якія ўваходзіла ПТА; у артыкулы пра былыя ПТА: аднайменны шаблён ПТА і шаблён-група зь пералікам гістарычных АТА, у якія ўваходзіла ПТА. Да населеных пунктаў адносяцца гарады/месты, гарадзкія пасёлкі/мястэчкі, працоўныя і курортныя пасёлкі, пасёлкі, вёскі, фальваркі, маёнткі, засьценкі, хутары (гл. {{Населеныя пункты}}). У артыкулы пра населеныя пункты дадаюцца шаблёны ПТА і раёну (апошнія), у якія ўваходзіў населены пункт.
У аднайменную катэгорыю існай ПТА зьмяшчаюцца толькі артыкул пра саму ПТА і пра населеныя пункты, якія зараз уваходзяць у склад гэтай ПТА. Населеныя пункты, якія ўваходзілі ў склад ПТА раней (скасаваныя, уключаныя ў іншыя населеныя пункты, перададзеныя ў склад іншых ПТА), у катэгорыю не дадаюцца, як і розныя геаграфічныя аб’екты, людзі, арганізацыі. Пры гэтым у артыкул пра былую ПТА дадаецца Катэгорыя:Былыя сельсаветы Тураўскага раёну (на прыкладзе Запясоцкага сельсавету), калі гэтая ПТА была ліквідаваная ў той час, калі ўваходзіла ў склад гэтага раёну. Акрамя гэтых катэгорыяў, у артыкул пра існую або былую ПТА таксама дадаюцца катэгорыі паводле датаў стварэньня і скасаваньня (прыклады: Катэгорыя:Сельсаветы, створаныя ў 1940 годзе, Катэгорыя:Сельсаветы, скасаваныя ў 1954 годзе). Для існых ПТА колькасьць катэгорыяў стварэньня павінна быць на адну болей колькасьці катэгорыяў скасаваньня, для былых — роўна. Колішнія населеныя пункты дадаюцца ў Катэгорыя:Колішнія населеныя пункты Гарадзенскага раёну (для населеных пунктаў, якія былі ліквідаваныя ў час знаходжаньня ў складзе ПТА Гарадзенскага раёну).
Аднайменныя катэгорыі існых ПТА дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Пінскага раёну, якія дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Берасьцейскай вобласьці і Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пінскага раёну. Катэгорыі кшталту Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пінскага раёну дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пінскага раёну і Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі. Калі АТА, у якую ўваходзіла былая ПТА, скасаваная, то катэгорыі кшталту Катэгорыя:Былыя сельсаветы Тураўскага раёну дадаюцца толькі ў Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі.
Рэарганізацыя
[рэдагаваць крыніцу]Калі рэарганізацыі АТА адбываліся пад час знаходжаньня ў складзе той самай АТА (назвы не зьмяняліся):
- АТА аднолькавую колькасьць разоў стваралася і скасоўвалася — ствараецца адзін артыкул (прыклад: Ткачоўскі сельсавет);
- АТА была скасаваная, а потым зноў створаная — ствараюцца асобныя артыкулы (прыклад: Ушацкі сельсавет (1924—1926) і Ўшацкі сельсавет).
У выпадку калі адбылося толькі ўдакладненьне напісаньня назвы АТА (неафіцыйнае перайменаваньне), то ствараецца адзін артыкул з апошняй назвай (прыклады: Велікалуцкі сельсавет, Маісеевіцкі сельсавет).
Ва ўсіх іншых выпадках ствараюцца асобныя артыкулы (прыклады: Поразаўскі сельсавет (Поразаўскі раён) і Поразаўскі сельсавет (Сьвіслацкі раён), Гняздоўскі сельсавет і Гнезнаўскі сельсавет).
У выпадку перайменаваньня АТА ствараецца асобны артыкул, калі яно зьвязанае з тым, што зьмяняецца адміністрацыйнае ўладкаваньне і падпарадкаваньне ў АТА. Звычайна гэтае адбываецца пасьля пераносу адміністрацыйнага цэнтру ці ў сувязі з рэарганізацыяй адміністрацыйнага ўладкаваньня ў АТА (сельсавет пераўтвораны ў пасялковы або гарадзкі савет, гарадзкі або пасялковы савет → сельсавет, местачковы савет → гарадзкі савет, местачковы савет → пасялковы савет, местачковы савет → сельсавет, воласьць → раён, павет → акруга і інш.). У гэтым выпадку даты перайменаваньня лічацца датамі стварэньня/скасаваньня, яны прапісваюцца ў шаблёне-картцы і ў катэгорыях. Пры гэтым у артыкулах можа быць закранутая гісторыя «зьвязаных» АТА.
Прыклады:
- Ветрынская воласьць і Ветрынскі раён. Прычына: рэарганізацыя адміністрацыйнага ўладкаваньня;
- Ветрынскі сельсавет (Ветрынскі раён), Ветрынскі пасялковы савет і Ветрынскі сельсавет (Полацкі раён). Прычына: рэарганізацыя адміністрацыйнага ўладкаваньня;
- Куранецкі раён і Вялейскі раён. Прычына: перанесены адміністрацыйны цэнтар;
- Махіроўскі сельсавет і Баравускі сельсавет. Прычына: перанесены адміністрацыйны цэнтар;
- Навамыскі раён і Баранавіцкі раён. Прычына: перанесены адміністрацыйны цэнтар;
- Пінска-Зарэчны павет і Запінскі павет. Прычына: перанесены адміністрацыйны цэнтар;
- Слуцкі павет і Слуцкая акруга. Прычына: рэарганізацыя адміністрацыйнага ўладкаваньня.
Выключэньне з правілаў:
- Асобны артыкул пра гарадзкі савет ствараецца толькі тады, калі ў склад гэтага савету ўваходзілі або і дагэтуль уваходзяць іншыя населеныя пункты, напрыклад Наваполацкі гарадзкі савет. У адваротным выпадку старонка пра гарадзкі савет перанакіроўваецца на артыкул пра горад, які знаходзіцца ў падпарадкаваньні да гэтага савету. Калі ў складзе гарадзкога савету былі населеныя пункты, а затым іх выключылі з складу гэтага савету, то апошні лічыцца скасаваным, напрыклад Мікашэвіцкі гарадзкі савет. Датай стварэньня гарадзкога савету лічыцца дата першага ўключэньня іншых населеных пунктаў у склад гэтага савету. Датай скасаваньня гарадзкога савету лічыцца дата апошняга выключэньня іншых населеных пунктаў з складу гэтага савету. Гэтая рэкамэндацыя тычыцца і пасялковых саветаў.
Заўвагі:
- Датай рэарганізацыі АТА зьяўляецца дата першага ўказа, рашэньня і г.д. Глядзіце абмеркаваньне Вікіпэдыі:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел#Дата скасаваньня;
- Калі пераймяноўваецца адміністрацыйны цэнтар і ў гэтай сувязі пераймяноўваецца АТА, цэнтрам якой ён зьяўляўся і/або працягвае зьяўляцца, то асобны артыкул не ствараецца, а адзіны артыкул атрымлівае новую назву, а з колішняй назвы робіцца перанакіраваньне на артыкул з новай назвай. Прыклад: Прапойскі раён і Слаўгарадзкі раён. Прычына: перайменаваньне Прапойску ў Слаўгарад;
- Дата перайменаваньня адміністрацыйнага цэнтру не заўсёды супадае з датай перайменаваньня АТА (прыклад: Блудзенскі сельсавет);
- Перайменаваньне на расейскай мове не заўсёды кажа пра тое, што адбылося перайменаваньне і на беларускай мове (прыклады: Дабрынёўскі сельсавет, Расьнянскі сельсавет, Ходараўскі сельсавет (Лідзкі раён), Цешаўлянскі сельсавет);
- Калі гэтая рэкамэндацыя парушае правіла Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы, то перавага застаецца за апошнім.
Катэгорыі для шаблёнаў
[рэдагаваць крыніцу]Шаблёны АТА зьмяшчаюцца ў канкрэтных катэгорыях. Напрыклад калі гэта шаблён сельсавету, які быў скасаваны ў часы існаваньня БССР, то такі шаблён дадаецца ў Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Навігацыя:Былыя сельсаветы Беларускай ССР. Калі сельсавет быў скасаваны ў часы існаваньня Рэспублікі Беларусь, то такі шаблён дадаецца ў Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Навігацыя:Былыя сельсаветы Беларусі. Шаблёны існых сельсаветаў Беларусі дадаюцца ў Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Навігацыя:Сельсаветы Беларусі. Тое самае і з раёнамі: Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Навігацыя:Былыя раёны Беларускай ССР і Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Навігацыя:Раёны Беларусі.