Перайсьці да зьместу

Сяргей Багданчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Багданчук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся4 красавіка 1911 або 1909
Касьцяні, Слонімскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр4 красавіка 1933 (22 гады)
Гузьні, Берасьцейскі павет Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая
ПартыяКамуністычная партыя Заходняй Беларусі
Адукацыя

Сярге́й Яўхі́мавіч Багданчу́к (4 красавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1911 (паводле іншых зьвестак — у 1909 року[1]), вёска Касьцяні Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 4 красавіка 1933, вёска Гузьні Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая) — дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я, адзін з пачынальнікаў камсамольскіх арганізацыяў на Слонімшчыне. Псэўданімы: Жэнька, Старык.

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў 6 клясаў, працаваў сталяром.

З 1925 року чалец камсамолу, сакратар ячэйкі ў роднай вёсцы. У 1927 року абраны сакратаром Слонімскага падпольнага акруговага камітэту Камуністычнага саюзу моладзі Заходняй Беларусі. Сябра Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1928 року. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі.

У 1928 зьехаў у Маскву, дзе ў 1932 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду (Масква). Па вяртаньні ў Заходнюю Беларусь быў сакратаром Пінскага акругкаму КПЗБ, а ў ліпені 1932 прызначаны сакратаром Берасьцейскага акругкаму КПЗБ. На даручэньне ЦК партыі ўзначальваў найбуйнейшы страйк лесарубаў і вазакаў у Пружанскім павеце (9 сьнежня 1932 — люты 1933), які скончыўся выкананьнем патрабаваньняў забастоўцаў.

4 красавіка 1933 року арыштаваны паліцыянтамі на явачнай кватэры ў вёсцы Франопаль Берасьцейскага павету. Пасьля жорсткіх катаваньняў у паліцэйскім участку забіты на беразе ракі Мухавец ля вёскі Гузьні.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Сяргея Багданчука названая адна з вуліц былой вёскі Гузьні (цяпер у складзе Берасьця).

У 1970 року ў пасёлку Мухавец Берасьцейскага раёну ля будынку сярэдняй школы ўсталяваны помнік Багданчуку (скульптар Пётар Данэлія(be)).

  • Богданчук Сергей Ефимович // Брест : энцикл. справочник / Гл. ред. И. П. Шамякин. — Минск: Белорусская советская энциклопедия, 1987. — 408 с.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Słownik biograficzny działaczy polskiego ruchu robotniczego(pl) / red. nacz. Feliks Tych. — Warszawa: Książka i Wiedza, 1978. — Т. 1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]