Слоўнік назваў населеных пунктаў
Выгляд
Слоўнік назваў населеных пунктаў | |
Аўтары | Я. Н. Рапановіч, П. П. Шуба |
---|---|
Жанр | слоўнік |
Краіна | Беларусь |
Мова арыгіналу | Беларуская |
Выдавецтва | Навука і тэхніка |
Выданьне | 1977—1986 |
Слоўнік на́зваў насе́леных пу́нктаў — сэрыя слоўнікаў, якія ўключаюць у сябе ўсе наяўныя назвы населеных пунктаў Беларусі ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных падразьдзяленьняў (вобласьць, раён, пасялковы і сельскі саветы).
Назвы населеных пунктаў падаюцца на беларускай і расейскай мовах (ранейшыя назвы толькі на беларускай мове). Кожная назва прыводзіцца з націскам; паказваюцца род назоўніка, родны і месны склоны, утвораныя прыметнікі; адзначаецца тып пасяленьня, называецца адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, у якую яно ўваходзіць, а таксама калгас ці саўгас, на тэрыторыі якіх гэтае пасяленьне знаходзіцца.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с.
- Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с.
- Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1982. — 319 с.
- Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983. — 240 с.
- Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с.