Сяржук Сокалаў-Воюш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяржук Сокалаў-Воюш
Сяргей Сокалаў
С. Сок-Воюш.jpg
На канцэрце са сваёй 12-струннай гітарай. 1990 г.
Дата нараджэньня 16 кастрычніка 1957 (63 гады)
Месца нараджэньня в. Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы філялягічны факультэт БДУ
Прафэсія Журналіст
Месца працы Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа
Жанры Бардаўская музыка
Інструмэнты Гітара

Сяржук Сокалаў-Воюш (сапраўднае імя Сяргей Сокалаў, нар. 16 кастрычніка 1957 г., вёска Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці) — беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці ў сям’і настаўнікаў Анатоля Сокалава і Ганны Воюш[1]. З 1974 па 1976 гады працаваў сьлесарам на заводзе жалезабэтонных вырабаў. З 1976 па 1978 год служыў у Савецкай Арміі.

У 1979 годзе на Наваполацкім вытворчым аб’яднаньні «Палімір». У гэтым самым годзе паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля трох курсаў перайшоў на завочнае навучаньне. Скончыў БДУ ў 1985 г.

У 1982—1984, 1985—1988 гадох працаваў настаўнікам ў Наваполацкай сярэдняй школе № 5.

З 1984 па 1985 год — навуковы супрацоўнік філіялу музэю Якуба Коласа (вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён).

З 1988 па 1990 год загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск).

З 1990 сябра Саюзу Пісьменьнікаў СССР.

У 1991 зьехаў у Прагу, каб працаваць на радыё «Свабода». Прыяжджаў на Беларусь у 2006 і 2011 гадох. Цяпер жыве зь сям’ёй у Нью-Ёрку. Мае трох сыноў — Станіслава, Сьветавіта і Славаміра.

Творчы шлях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяржук Сокалаў-Воюш разам з «Талакой», Менск, Парк Горкага, 1990.

Упершыню выступіў у друку ў 1973 годзе ў наваполацкай газэце «Хімік».

У 1989 годзе выдаў зборнік «Кроў на сумётах» і паставіў п’есу-казку «Сьвецяць, сьвецяць зорачкі».

Аўтар кнігі «Крывавы памол» і паэмы «Мяккі знак».

Пераклаў на беларускую мову творы А. Андрэева «Манумэнт», «Любоў да бліжняга», некаторыя творы польскіх і ўкраінскіх пісьменьнікаў.

У 2001 годзе выйшаў першы альбом зь ягонымі песьнямі «Нефармальны беларус ды іншыя песьні». У 2006-ым другі — «Песьні Лісоўчыкаў».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяржук Сокалаў-Воюш Супрацоўнікі. Радыё «Свабода»Праверана 14 студзеня 2009 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]