Абмеркаваньне:АМАП
Выгляд
Назва
[рэдагаваць крыніцу]Апошнім часам сустракаю ў сац. сетках калі беларускамоўныя пішуць «АМОН». Спачатку выпраўляў, але потым падумаў: мабыць, рацыя? Назва замежная, арганізацыя мае антыбеларускую афарбоўку — дык навошта яе штучна абеларушваць? Мы ж ніколі ня кажам «тадзяпа»! Ці ўсё ж, дачакацца, пакуль яна афіцыйна будзе прызнаная тэрарыстычнай?--Lesnas ättling (гутаркі) 13:13, 6 сьнежня 2020 (+03)
- Таксама схіляюся да выкарыстаньня такой назвы. Ёсьць, дарэчы, артыкул на Радыё Свабода: АМОН - Радыё Свабода. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:16, 6 сьнежня 2020 (+03)
- Гэта абрэвіятура. Існуе афіцыйная поўная назва на беларускай мове, таму няма аніякіх прычынаў не пісаць АМАП. Выкарыстаньне такой назвы не абеларушвае гэтую арганізацыю. --Ліцьвін (гутаркі) 16:53, 6 сьнежня 2020 (+03)
- 1) Значыць, яшчэ паўтару тут: гэта карная структура, створаная расейскімі акупацыйнымі ўладамі (ці каляніяльнай мясцовай адміністрацыяй — гэта ўжо нюансы, на разбор якіх шкада маркаваць час), якая ўжо ў наш час сілавымі стродкамі бароніць ў Беларусі інтарэсы іншай дзяржавы — Расеі, што дэ-факта робіць яе расейскім акупацыйным (калябарацыянісцкім) фармаваньнем, ужо толькі з гэтай прачыны расейская назва мусіць падавацца ва ўводзінах. Пагатоў сама гэтая структуру на сваёй афіцыйнам эмблеме і ў знаках адрозьненьня ўжывае выняткова расейскую назву, і назву сваю афіцыйна яна атрымала менавіта на расейскай мове, ідэнтычную да адпаведнай ўласна расейскай структуры. 2) Яшчэ дадам, што крыніцы на назву «АМАП» не патрабуюцца, бо гэтая назва і так падаецца ў артыкуле як асноўная (што абмеркавалі вышэй) і сама наяўнасьць такіх крыніцаў ніяк ня сьведчыць супраць расейскай існасьці і паходжаньня гэтай арганізацыі і яе назвы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:43, 12 студзеня 2022 (+03)
- Вітаю! Як маецеся? На афіцыйнай эмблеме выкарыстоўваецца беларуская мова (АМАП зьбіваў настаўнікаў // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 13 верасьня 2010 г.), што варта адлюстраваць у дадзеным артыкуле пры дапамозе запампоўкі ў Вікісховішча здымка эмблемы. Расейская структура мае іншую назву атрад мабільны асаблівага прызначэньня. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі выкарыстоўвае назву і яе скарот па-беларуску (Супрацоўнікі міліцыі і АМАП правераць прыгарадныя цягнікі // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 29 сьнежня 2017 г.), як і Беларуская служба Радыё «Свабода» (АМАП затрымаў за «жнівеньскія беспарадкі» мінімум 11 жыхароў Мазыра // Беларуская служба Радыё «Свабода», 5 траўня 2021 г.). Таму трасянка і расейская мова ня мусяць падавацца ва ўводзінах. Таксама паводле Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў: «Асноўны артыкул зьмяшчаецца на старонцы з разгорнутай назвай, а на старонцы з адпаведнай абрэвіятурай робіцца перанакіраваньне на асноўную». То-бок назва мае быць поўнай Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 19:09, 13 студзеня 2022 (UTC+3)
- Назва гэтай структуры ў выглядзе абрэвіятуры ёсьць значна (на некалькі парадкаў) больш пазнавальнай: "АМАП" супраць "атрад міліцыі асаблівага прызначэньня". Падаваць больш пазнавальную ў пошуку назву — гэта адназначна ў інтарэсах нашага разьдзелу (інтэрвікі гэтае толькі пацьвярджаюць: be:АМАП (Беларусь), de:OMON (Belarus), en:OMON (Belarus), fr:OMON (Biélorussie), ru:ОМОН (Белоруссия), uk:ОМОН (Білорусь)). Калі хтосьці бачыць у гэтым супярэчнасьць з пэўным правілам, то ў такім разе адпаведнае правіла варта карэктаваць. На якой мове шэўроны напраўду публічна выкарыстоўваюцца, можна разглядзець нават у Вікісховішчы, чаму не супярэчаць здымкі ў гугл-пошуку выяваў або здымкі з зусім сьвежай «урачыстасьці»). У Расеі абрэвіятура ru:ОМОН (Россия) раскрывалася як «отряд милиции особого назначения» да 2011 году, таму пры ўтварэньні філіі ў расейскай калёніі «Белорусская ССР» ў 1988 годзе ішло менавіта малпаваньне расейшчыны. І так, я пэўны, што ўсе змалпаваныя ў расейцаў назвы варта падаваць так, каб у чытачоў нават не ўзьнікала сумневу ў расейскім паходжаньні гэтых часовых расейскіх назваў у часова акупаванай Расеяй Беларусі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:10, 13 студзеня 2022 (+03)
- Інтарэсы нашага разьдзелу выяўляюцца ў Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў, для падтрыманьня якіх і прызначаюцца адміністратары. Таксама бестэрміновая забарона ўдзельнікам пераносіць і рэдагаваць дадзены артыкул супярэчыць вышэйзгаданым пагадненьням і самой ліцэнзіі зьместу. Заклікаю Вас да здаровага розуму, каб маглі ўстрымацца ад вандалізму супраць вольнага зьместу ў Беларускай Вікіпэдыі і ад іншых злоўжываньняў паўнамоцтвамі адміністратара, як то Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў. Буду ўдзячны, калі пакінеце зьмест гэтага артыкула ад свайго прадузятага ўмяшаньня на карысьць больш бесстароннага разгляду іншымі адміністратарамі, якія выяўляюць здольнасьць больш пасьлядоўна трымацца правілаў Вікіпэдыі датычна гэтага артыкула (Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня). Дзеля астуджэньня гарачнасьці нагадаю, што Раман Бандарэнка "праходзіў тэрміновую службу ў 3-й асобнай Чырвонасьцяжнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў". З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:16, 14 студзеня 2022 (UTC+3)
- Свае аргумэнты я прывёў і іх зьняпраўджваньня ня бачу. Мяркую, што нам усё ж варта будзе перакласьці і ўхваліць uk:Вікіпедія:Не грайтеся з правилами («Не рекомендовано ... вимагати безумовного дотримання букви правил на шкоду їхньому духу» — здаецца апошняе зь недалучаных агульнапрынятых правілаў). Пагатоў Бандарэнка не служыў у АМОНе (і нават, калі б і служыў менавіта ў АМОНе, то гэта нічога б не зьмяняла датычна ўсёй гэтай арганізацыі). Далучэньне іншых адміністратараў або дасьведчаных удзельнікаў да дыскусіі буду толькі вітаць. Да выпрацаваньня кансэнсусу абарона артыкула застаецца, бо адбывалася неаднаразовае выдаленьне зьвестак, пацьверджаных вартымі даверу крыніцамі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:36, 14 студзеня 2022 (+03)
- Вельмі шкада, што ня бачыце, як і адмаўляецеся выконваць абавязкі адміністратара па падтрыманьні правілаў і рэкамэндацыяў Вікіпэдыі, а таксама пагадненьняў беларускай вікісупольнасьці датычнага гэтага артыкула. Такая адмова і называецца гульнёй з правіламі, бо парушаеце сам дух правілаў, які закладзены ў Вікіпэдыя:Заява Джымі Ўэйлза пра асновы Вікіпэдыі: «Ты можаш рэдагаваць гэтую старонку зараз» — галоўная праверка ўсяго, што мы робім. Мусім лічыць гэтую аснову сьвятыняй. Спадзяюся на Вашую разважнасьць.--Удзельнік:W 15:14, 14 студзеня 2022 (UTC+3)
- Усё ж паспрабую яшчэ раз: абрэвіятура дзеля гэтай сілавой структуры — нашмат больш пазнавальная і ўжывальная форма назвы, што відавочна з прыведзеных вышэй вынікаў пошуку і відавочна ўдзельнікам усім іншых моўных разьдзелаў. Пісаць тут поўную назву — шкодзіць знаходжаньню нашага артыкула праз пошукавікі. Прытым ніякага сакральнага сэнсу ў поўнай назьве (у адрозьненьне, напрыклад, ад Фронту, Вялікага Княства, Рэспублікі ды інш.) тут відавочна няма, гэта звычайная ўтылітарная змалпаваная з расейскай канцыляршчына, якую ў разгорнутым выглядзе практычна не выкарыстоўваюць нават іх афіцыйныя гаспадары. Наконт расейскай назвы таксама ўжо высьветлілі, што ад пачатку назву беларускай філіі змалмапавалі з адпаведнай расейскай структуры, а таксама, што менавіта расейскую назву дэ-факта ўжываюць удзельнікі гэтага фармаваньня ў сваёй публічнай дзейнасьці. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:51, 14 студзеня 2022 (+03)