Помнік АМАПу (Віцебск)
Выгляд
Помнік Атраду міліцыі асобнага прызначэньня (АМАП) — памятны знак, усталяваны 16 лістапада 2018 году ў Віцебску.
На помніку ўсталяваны бэркут і шыльда з дэвізам «Законнасьць, гонар, адвага». Аўтарам кампазыцыі з выявай арла-бэркута — сымбаля Атраду міліцыі асаблівага прызначэньня — стаў віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў.
Памятны знак зьявіўся напярэдадні 30-х угодкаў спэцпадразьдзяленьня міліцыі, якія адзначаюцца 22 лістапада. Яго ўстанавілі на ўскраіне гораду — каля дому № 2 на Старабабінавіцкім тракце, дзе базуецца Віцебскі абласны АМАП[1].