Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня
| Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня | |
| наркам. Спецыяльны атрад хуткага рэагавання | |
| Гады існаваньня | Ад 29 чэрвеня 1999 (26 гадоў таму) |
|---|---|
| Краіна |
|
| Падпарадкаваньне | Унутраныя войскі МУС Беларусі |
| Уваходзіць у | 3-я брыгада спэцпрызначэньня |
| Тып | сілы спэцыяльнага прызначэньня |
| Функцыя | барацьба з арганізаванай злачыннасьцю |
| Колькасьць | больш за 300 чал. |
| Дысьлякацыя | Менск |
| Мянушка | САХР |
| Дэвіз | Абавязак, гонар, Айчына[1] |
| Узбраеньне | стралковая зброя |
| Дзейны камандзір | Аляксандар Быкаў |
| Вядомыя камандзіры | Дзьмітры Паўлічэнка |
Спэцыя́льны атра́д ху́ткага рэагава́ньня (САХР) — падразьдзяленьне ўнутраных войскаў МУС Беларусі, створанае ў чэрвені 1999 року.
Месьціцца ў менскім мікрараёне Ўручча (Першамайскі раён). Вайсковая частка 3032 (зь 2016 году). Першы камандзір Дзьмітры Паўлічэнка.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падразьдзяленьне ахоўвае грамадзкі парадак, змагаецца з арганізаванай злачыннасьцю, ладзіць прафіляктычныя мерапрыемствы ў папраўчых установах, мясьцінах з складанай апэратыўнай абстаноўкай, ахоўвае стратэгічныя аб’екты[2].
Колькасьць асабовага складу невядомая, ацэньваецца прыкладна ў 100 чалавек[3]. Камплектуецца толькі афіцэрамі і прапаршчыкамі. У распараджэньні вайскоўцы маюць аўтаматы Калашнікава, снайпэрскія вінтоўкі Драгунова, пісталеты ПМ і ПС, помпавыя стрэльбы для стральбы картэчаю[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня створаны 29 чэрвеня 1999 року на базе вайсковай часткі №3214 — брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўнутраных войскаў МУС. Першую спэцапэрацыю вайскоўцы САХРу правялі ў кастрычніку 1999 року ў Воршы, дзе затрымалі арганізаваную злачынную групоўку[5].
16 сакавіка 2016 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч пераўтварыў Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) у вайсковую частку 3032 у складзе 3-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня. Рашэньне зацьвердзілі на прапанову камандзіра САХРу Юрыя Назаранкі, бо ў атрада зьявіліся ўласныя службы[6].
16 сьнежня 2019 году «Нямецкая хваля» апублікавала інтэрвію з Юрыем Гараўскім, экс-байцом САХРу. Ён сьцьвярждае, што ў 1999 годзе па прыказу першага камандзіра САХРу Дзьмітрыя Паўлічэнкі ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах праціўнікаў Лукашэнкі(ru): міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара й прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую дэмакратычную апазыцыю(be). Паўлічэнка, заявіў Гаравский, асабіста застрэліў выкрадзеных[7].
Камандзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дзьмітры Паўлічэнка (1999 — ?)
- Уладзімер Вашкевіч (2002—2014)
- Юры Назаранка (2014—2018)
- Аляксандар Быкаў (цяпер)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Аляксандар Сьмірноў, тэлеканал «Беларусь 1». Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня адзначае 22-і дзень нараджэньня // Белтэлерадыёкампанія, 29 чэрвеня 2021 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
- ↑ Григорьев, Святослав (13 красавіка 2012) Минский СОБР: универсальные солдаты (рас.) Ohrana.ru Праверана 20 сакавіка 2020 г.
- ↑ Грузьдзіловіч, Алег (19 сьнежня 2019) 8 фактаў пра «СОБР», якім камандаваў палкоўнік Паўлічэнка Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 20 сакавіка 2020 г.
- ↑ Козлович, Николай (18 сакавіка 2013) СОБР: территория напряжения (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 20 сакавіка 2020 г.
- ↑ Мартынюк, Эдуард (18 сакавіка 2016) Спецназ в спецназе: столичный СОБР реорганизован в отдельную воинскую часть ВВ МВД (рас.). Минск-новости. Праверана 20 сакавіка 2020 г.
- ↑ Асобную вайсковую частку стварылі на базе спэцыяльнага атрада хуткага рэагаваньня ўнутраных войскаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 16 сакавіка 2016 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
- ↑ Кристиан Триппе; Наталья Макушина. (2019-12-17) Признания экс-бойца СОБРа Гаравского: реакция в Беларуси и Германии (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2020-06-29 г. Архіўная копія ад 2021-05-24 г.