Іслач
Іслач лац. Isłač | |
Рака Іслач увясну | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Глушынцаў |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Менская вобласьць |
Даўжыня | 102 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 10 м³/с |
Плошча басэйну | 1330 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,9 ‰ |
І́слач — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Цячэ ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях. Даўжыня 102 км. Плошча вадазбору 1330 км². Выдатак вады ў вусьці каля 10 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Ракаў.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца каля вёскі Глушынцаў Койданаўскага раёну, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, у ніжняй плыні праз Налібоцкія лясы. Упадае ў Бярэзіну на паўднёвым усходзе ад вёскі Бакштаў Івейскага раёну.
Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, глыбока ўрэзаная; у сярэдняй плыні скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона ў вярхоўі роўная, шырыня яе 30—50 м, у нізоўі паступова пашыраецца да 2 км, месцамі забалочаная. Рэчышча зьвілістае, зарэгуляванае 3 плацінамі; яго шырыня 10—40 м. На ўсім працягу трапляюцца невялікія выспы. Берагі стромкія, абрывістыя.
Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у пачатку сакавіка[1].
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмяшчаецца на заходнім схіле Менскага ўзвышша. Рэльеф у верхняй частцы дробнаўзгорысты, у ніжняй — нізінная раўніна, якая зьяўляецца часткай Налібоцкай пушчы.
Расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Берагі пакрывае хмызьняк, ад ракі Волмы да вёскі Замостных — часткова лес. Лясы мяшаныя. Балоты часьцей сустракаюцца ў абалоне ракі і яе прытокаў[2].
Жывёльны сьвет
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адна зь нешматлікіх рэк Беларусі, у якой водзіцца стронга ручаёвая.
Рэкрэацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лясныя масівы абапал ракі, маляўнічасьць і хуткая плынь вабяць турыстаў, у тым ліку воднікаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 186—187.
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 186—187.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971