Яршоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Яршоўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шалыгі
Вусьце Іслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Маладэчанскі раён і Валожынскі раён
Даўжыня 30 км
Плошча басэйну 225 км²

Яршо́ўка, Ярцоўка, Яршуйка, Чарняўкарака ў Маладэчанскім і Валожынскім раёнах Менскай вобласці, правы прыток ракі Іслач.

Даўжыня ракі 30 км, плошча вадазбору 225 км². Пачынаецца каля вёскі Шалыгі ў Маладэчанскім раёне, упадае ў Іслач за 3 км на паўночны захад ад Ракава. Даліна ракі трапэцападобная, шырынёй 200—500 м. Пойма двухбаковая. Рэчышча на працягу 10 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэньню ад вёскі Зарэчча зьвілістае. Асноўныя прытокі: Дараўлянка, Каскруўка.

Уздоўж ракі населеныя пункты Бабры, Зарэчча, Адамаўцы, Яршэвічы, Цішкаўшчына.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 306. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 17. — 60 с. — ISBN 978-985-508-174-7 (рас.)