Пяршайка
Выгляд
| Пяршайка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Шараяў |
| Вусьце | Іслач |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Менская вобласьць |
| Даўжыня | 13 км |
Пяршайка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Іслачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 13 км. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2‰[1].
Прытокі — Баранаўка, Літанка (правыя). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Пяршаі.
Пачынаецца каля вёскі Шараяў, цячэ заходнімі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Іслач каля вёскі Яцкава-Карчомных. За 1 км на захад ад вёскі Пяршаяў на працягу 1,2 км уніз плыньню каналізаваная.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 320.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.