Перайсьці да зьместу

Ізьбішча (Блонскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізьбішча
трансьліт. Iźbišča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Блонскі
Насельніцтва: 41 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244808024
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′16″ пн. ш. 28°10′19″ у. д. / 53.48778° пн. ш. 28.17194° у. д. / 53.48778; 28.17194Каардынаты: 53°29′16″ пн. ш. 28°10′19″ у. д. / 53.48778° пн. ш. 28.17194° у. д. / 53.48778; 28.17194
Ізьбішча на мапе Беларусі ±
Ізьбішча
Ізьбішча
Ізьбішча
Ізьбішча
Ізьбішча
Ізьбішча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ізьбі́шча[1] (таксама Зьбі́шча[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавету.

Згадваецца ў 2-ой палове 19 — пач. 20 ст. як вёска Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1913 г. пачало працаваць народнае вучэльня, якая пасьля рэвалюцыі ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. У 1922 годзе ў працоўнай школе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі.

Да 8 верасьня 2017 году вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаваньні[2].

  • 1909 — 24 двары, 273 жыхары.
  • 2009 год — 41 чалавек[3]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі