Ігар Бахматаў
Ігар Бахматаў | |
Занятак | вайсковец |
---|---|
Месца працы |
Ігар Андрэевіч Бахматаў — беларускі вайсковец рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь у 2010—2012 гадох.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 ліпеня 2003 году прызначаны начальнікам управы зьнешняй разьведкі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь[1].
З 20 студзеня 2005 году па 10 ліпеня 2008 году працаваў начальнікам управы КДБ па Берасьцейскае вобласьці.
З 10 ліпеня 2008 году па 22 студзеня 2010 году зьяўляўся начальнікам Інстытуту нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
22 студзеня 2010 году прызначаны намесьнікам старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забесьпячэньні й арганізацыйнай працы[2].
3 траўня 2012 году вызвалены ад пасады намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забесьпячэньні й арганізацыйнай працы й звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросьце[3].
З 2018 году зьяўляецца прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэта.
Санкцыі ЭЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе, пасьля правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 году, якія Эўрапейскім Зьвязам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама пасьля сілавога разгону акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 году, быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[4][5]. У 2012 годзе Рада Эўрапейскага зьвязу(be) прызнала Бахматава адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be)[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 2 июля 2003 года № 280 «О назначении И. А. Бахматова начальником управления внешней разведки Комитета государственной безопасности Республики Беларусь»
- ^ Лукашенко произвел кадровые назначения в КГБ и Управделами президента
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 мая 2012 года № 215 «Об освобождении от должности И. А. Бахматова» // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 52, 1/13482-1/13485
- ^ Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено) Праверана 2020-06-22 г.
- ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus
- ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus