Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Ян Чачот
Ян Чачот

Ян Антоні Чачот (7 ліпеня 1796, в. Малюшычы, Наваградзкі павет — 23 жніўня 1847, мястэчка Ротніца пад Друскенікамі, Гарадзенскі павет) — паэт-рамантык, філямат, фальклярыст, этнограф і драматург; сябра Адама Міцкевіча; адзін з найбуйнейшых дзеячоў беларуска-польскага фальклёрна-літаратурнага сумежжа XIX стагодзьдзя.

Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» 1846 году ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў тэарэтычнае пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. У сваёй баляднай творчасьці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданьняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераваньняў і звычаяў.

Яго руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру і спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі, паводле польскіх і беларускіх дасьледнікаў, зьяўляецца досьвіткам беларускага нацыянальнага адраджэньня. У пераважнай бальшыні выпадкаў паэт называе беларускую мову XIX стагодзьдзя «славянакрывіцкай мовай» альбо «крывіцкім дыялектам».
(артыкул цалкам…)

Эмблема ТБМ
Эмблема ТБМ

Таварыства беларускай мовы — беларускае грамадзкае аб’яднаньне, што займаецца культурна-асьветніцкай дзейнасьцю ў галіне адраджэньня беларускай мовы.

Сябрамі ТБМ заснаваныя некалькі рэгіянальных беларускамоўных выданьняў. Таварыства рэгулярна праводзіць кампаніі па беларусізацыі грамадзкага жыцьця, напрыклад, увядзеньне абвестак на беларускай мове ў грамадзкім транспарце і заахвочваньне прадпрымальнікаў падаваць на пакунках апісаньне прадукцыі на беларускай мове. Ёсьць пасьлядоўным абаронцам сярэдняй і вышэйшай адукацыі на беларускай мове. Старшыня таварыства — Алена Анісім. На 2022 год Таварыства налічвала каля 450 мясцовых суполак у складзе 41 гарадзкой і раённай арганізацыі, аб’яднаных у 6 абласных юрыдычных асобаў. Пры гэтым суполкі дзейнічалі ў 25 гарадах Беларусі, у тым ліку ва ўсіх 6 абласных цэнтрах краіны, а таксама ў 5 гарадах 3-х суседніх краінаў — у Латвіі, Летуве і Расеі.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі



Гэты дзень у гісторыі

Януш Радзівіл
Януш Радзівіл

17 чэрвеня: Сусьветны дзень барацьбы з апустыньваньнем ды сухменьню

  • 1649 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана польнага Януша Радзівіла разьбіла 7-тысячны аддзел украінскіх казакоў каля Загальля на Прыпяці
  • 1654Януш Радзівіл (на выяве) заступіў на пасаду гетмана вялікага
  • 1793 — у Горадні распачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітае, які зацьвердзіў другі падзел дзяржавы і прыняў новую канстытуцыю
  • 1876 — улады Расейскае імпэрыі забаранілі друкаваць кнігі ўкраінскаю моваю
  • 1885 — у Нью-Ёрк прыбыла Статуя Свабоды, дарунак францускага народу Злучаным Штатам Амэрыкі
  • 1905 — расстрэл беларускіх сялянаў расейскімі войскамі ў Кішчыцах на Магілёўшчыне, у выніку якога загінула 8 чалавек, 15 атрымалі цяжкія раненьні
  • 1934 — адбыўся нелегальны зьезд Таварыства Беларускае Школы
  • 1938 — савецкія ўлады расстралялі Аркадзя Смоліча, беларускага географа і дзеяча нацыянальнага руху
  • 1940СССР увёў войскі ў Латвію і Эстонію
  • 1944 — абвяшчэньне незалежнасьці Ісьляндыі
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (18 красавіка — 18 траўня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.