Карляс Алькарас
| Карляс Алькарас | |
| | |
| Краіна | |
|---|---|
| Пражывае ў | |
| Нарадзіўся |
5 траўня 2003[1][2] (23 гады) |
| Рост | 183 см[3] |
| Вага | 74 кг |
| Пачатак кар’еры | 2018 — цяпер |
| Прызавыя грошы | 69 137 608 $[4] |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў | 322–70[4] |
| Тытулаў | 26 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 1 (12 верасьня 2022) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія | перамога (2026) |
| Францыя | перамога (2024, 2025) |
| Ўімбэлдан | перамога (2023, 2024) |
| ЗША | перамога (2022, 2025) |
| Парны разрад | |
| Матчаў | 10–6 |
| Тытулаў | 0 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 519 (26 траўня 2022) |
| Карляс Алькарас у Вікісховішчы | |
Ка́рляс Алькара́с Га́рфія (па-гішпанску: Carlos Alcaraz Garfia, нар. 5 траўня 2003 году, Эль-Пальмар, Мурсія, Гішпанія) — гішпанскі тэнісіст, пераможца турніраў Вялікага шлема ў адзінкавым разрадзе. У 2026 годзе Алькарас перамог у адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, стаўшы наймаладзейшым гульцом у гісторыі, які здабыў усе чатыры трафэі Вялікага шлему, зрабіўшы гэта ў веку 22 гадоў, 8 месяцаў і 27 дзён.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]2021 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У веку 17 гадоў браў уздел у адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, стаўшы наймаладзейшым удзельнікам мужчынскіх спаборніцтваў на гэтым турніры Вялікага шлема. У першым раўндзе выбіў Ботыка ван дэ Зандсхульпа ў 3 сэтах. У другім раўндзе быў выбіты Мікаэлем Імэрам[5].
На Ралян Гаросе дайшоў да 3 раўнда спаборніцтваў, атрымаўшы перамогу над суайчыньнікам Бэрнабэ Сапата Міральесам і грузінам Ніколазам Басылашвілі ў двух першых колах. У трэцім коле саступіў немцу Яну-Ленарду Штруфу ў трох партыях. На Ўімбэлдане дакрочыў да 2-га раўнда, дзе паразу Карлясу нанёс расеец Данііл Мядзьведзеў. На US Open 2021 году ў трох сэтах выбіў сеянага пад 26-м нумарам Кэмэрана Норы ў першым коле. У другім коле атрымаў перамогу над французам Арцюрам Ріндэркнэшам. У трэцім раўндзе адолеў 3-га нумара пасеву Стэфанаса Цыцыпаса ў драматычным 5-сэтавым матчы на тай-брэйку вырашальный партыі 6-3 4-6 7-6² 0-6 7-65. У 4 раўндзе пераадолеў супраціў немца Пэтэра Гаёўчыка таксама ў пяці сэтах. У чвэрцьфінале супраць канадца Фэлікса Ажэ-Альясіма адмовіўся працягваць барацьбу пры ліку 3-6 1-3 на карысьць 12-га сеянага.
Скончыў год, атрымаўшы перамогу на турніры Next Gen ATP Finals.
2022 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На Аўстраліян Оўпэн быў сеяным пад 31-м нумарам. У першых двух раўндах не пакінуў аніводнага сэту сваім апанэнтам Алехандра Табіле з Чылі ды Душану Лаовічу з Сэрбіі. У трэцім коле супернікам Карляса быў 7-ы сеяны чэмпіянату — Матэо Бэрэтыні. Ва ўпартай барацьбе Карлясу ўдалося адыграцца зь ліку 0-2 паводле партыяў і ўраўнаваць лік. Але ў пятым сэце італьянец вырваў перамогу на тай-брэйку да дзесяці пунктаў — 6-2 7-6³ 4-6 2-6 7-65[6]. На турніры ў Рыю-дэ-Жанэйру ў Бразыліі выйграў свой першы тытул катэгорыі ATP-500, у фінале перамогшы Дыега Шварцмана з Аргентыны.

Увесну 2022 году стаў наймаладзейшым пераможцай турніру сэрыі Мастэрз-1000 на адкрытым чэмпіянаце Маямі, у ходзе спаборніцтва атрымаў перамогу ў матчах з Мартанам Фучавічам, Марынам Чылічам, 3-м сеяным Стэфанасам Цыцыпасам, Міямірам Кецманавічам, Губэртам Гуркачам і Каспэрам Руўдам ў фінале ў двух партыях 7-5 6-4. На турніры ў Барсэлёне ў красавіку здабыў тытул і ўварваўся ў першую дзясятку рэйтынга АТП.
У траўні на грунтовым турніры сэрыі Мастэрз-1000 у Мадрыдзе перамог «грунтовага Караля» Рафаэля Надаля ў чвэрцьфінале зь лікам 6-2 1-6 6-3. У напружаным паўфінале зь першай ракеткай сьвету Новакам Джокавічам атрымаў перамогу на тай-брэйку вырашальнай партыі 6-75 7-5 7-65. У фінале лёгка абыграў 2-га сеянага Сашу Зьверава 6-3 6-1. На Ралян Гаросе дайшоў да чверцьфіналу, на шляху адыграўшы матчбол у Альбэрта Рамаса-Віньёляса у матчы другога раўнду. У чвэрцьфінале атрымаў паразу ад Зьверава ў чатырох сэтах 4-6 4-6 6-4 6-77. Ўімбэлдан скончыў на стадыі 4 раўнду, дзе ня здолеў прайсьці Яніка Сынэра.
На адкрытым чэмпіянаце ЗША быў пасеяны пад высокім 3-м нумарам. На шляху да фіналу перагуляў аргентынцаў Сэбастыяна Баэса і Фэдэрыка Корыю, а таксама амэрыканца Джэнсана Бруксьбі. У чацьвертым раўндзе быў мацнейшы за харвата, пераможцу US Open 2014 году, Марына Чыліча ў пяці сэтах 6-4 3-6 6-4 4-6 6-3. У чверцьфінале ўзяў рэванш за паразу на Ўімбэлдане ў Яніка Сынэра таксама ў пяці сэтах 6-3 6-77 6-70 7-5 6-3. Трэці запар пяцісэтавік таксама быў за дзевятнаццацігадовым гішпанцам, калі ён у паўфінале выбіў улюбёнца публікі, амэрыканца Фрэнсіса Тыяфа 6-76 6-3 6-1 6-75 6-3. У фінале здабыў свой першы тытул на турніры Вялікага шлема, дзе перамог нарвэжца Каспэра Руўда ў чатырох сэтах 6-4 2-6 7-61 6-3. Гэтая перамога дазволіла гішпанцу стаць наймаладзейшай першай ракеткай сьвету, у гэтым статусе ён скончыў сэзон 2022 году.
2023 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]7 студзеня Алькарас абвесьціў аб зьняцьці з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі праз траўму падкаленнага сухажыла, якую ён атрымаў падчас трэнаваньняў[7]. Паводле вынікаў турніру гішпанец саступіў месца першай ракеткі сусьветнага рэйтынгу чэмпіёну розыгрышу Новаку Джокавічу[8]. Усяго Алькарас утрымліваў першае месца рэйтынгу 20 тыдняў.

Свой першы турнір сэзону згуляў у Паўднёвай Амэрыцы, дзе здабыў свой сёмы тытул на адкрытым чэмпіянаце Аргентыны, перамогшы 2-га сеянага Кэмэрана Норы[9]. Абараняючы свой тытул на адкрытым чэмпіянаце Рыю-жэ-Жанэйру, ён зноў дакрочыў да фіналу, дзе яшчэ раз гуляў супраць Норы, але зьведаў паразу ў трох сэтах[10]. Алькарас таксама мусіў згуляць у Акапулька ў лютым, але зьняўся перад турнірам праз чарговае пашкоджаньнем падкаленнага сухажыла[11]. На адкрытым чэмпіянаце Індыян-Ўэлз тэнісіст здабыў сваю 100-ю перамогу ў кар’еры, пераадолеўшы супраціў сеянага пад 31-м нумарам Таляна Грыкспоора і выйшаўшы ў чацьверты раўнд. Па выхадзе ў паўфінал Алькарас перамог сеянага пад 11-м нумарам Яніка Сынэра ў двух сэтах[12]. Перамогшы ў фінале Данііла Мядзьведзева, ён выйграў свой восьмы тытул у кар’еры і трэці тытул на турніры Мастэрз-1000, перапыніўшы 19-матчавую пераможную сэрыю Мядзьведзева і стаўшы першым гульцом, які здабыў перамогу ў турніры, не прайграўшы аніводнага сэту пасьля Роджэра Фэдэрэра ў 2017 годзе. Як вынік, Алькарас вярнуў сабе тытул першай ракетцы сьвету 22 сакавіка 2023 году[13]. У Маямі гішпанец выбыў у паўфінале, пасьля чаго страціў у рэйтынгу першае месца. Прапусьціўшы турнір у Монтэ-Карлё гулец заявіўся на адкрыты чэмпіянат Барсэлёны, дзе здабыў перамогу ў турніры, перагуляўшы Стэфанаса Цыцыпаса. Пазьней у Мадрыдзе гішпанец выгуляў у фінале немца Яна-Ленарда Штруфа[14].

На адкрытым чэмпіянаце Францыі ў 2023 годзе Алькарас дакрочыў да паўфіналу. У доўгачаканым матчы ён пацярпеў паразу ад Новака Джокавіча ў чатырох сэтах, пасьля таго, як у пачатку трэцяга сэту пакутваў ад сутаргаў. Алькарас і Джокавіч не гулялі адзін супраць аднаго больш за год, не зважаючы на тое, што цягам усяго году чаргаваліся на вяршыні сусьветнага рэйтынгу. На Ўімбэлданскім турніры 2023 году ў якасьці сеянага пад першым нумарам тэнісіст трапіў у фінал пасьля перамог над Жэрэмі Шардзі, Аляксандрэ Мюлерам, Нікаля Жары, Матэо Бэрэтыні, Гольгерам Рунэ і Даніілам Мядзьведзевым. У вырашальным матчы Алькарас перамог Джокавіча ў пяці сэтах, спыніўшы сэрыю суперніка і зашкодзіўшы яму здабыць пяты тытул запар і замацаваць за сабой першае месца ў рэйтынгу. З гэтай перамогай Алькарас стаў другім гульцом пасьля Эндзі Марэя, які перамог Джокавіча ў фінале Ўімбэлдану[15].
На турніры ў Таронта гулец выбыў у чвэрцьфінале, а ў Цынцынаці Алькарас у фінале прайграў Джокавічу. Матч супернікаў цягнуўся 3 гадзіны 49 хвілінаў, што сталася найдаўжэйшым фіналам Мастэрз. На адкрытым чэмпіянаце ЗША 2023 году, дзе Алькарас хацеў абараніць свой тытул турніру Вялікага шлема, ён дайшоў да паўфіналу, прайграўшы цягам шляху толькі адзін сэт. Аднак, за крок да фіналу гулец саступіў Мядзьведзеву ў чатырох сэтах[16]. Сканчэньне сэзону адзначылася чаргой паразаў, у выніку Алькарас ня даў рады ў спробе вярнуць сабе першае месца рэйтынгу.
2024 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Новы сэзон Алькарас пачаў з аўстралійскага турніру, дзе дакрочыўшы да чвэрцьфіналу, але там прайграў сеянаму шостым Аляксандру Зьвераву ў чатырох сэтах[17]. У лютым Алькарас узяў удзел у адкрытым чэмпіянаце Аргентыны 2024 году ў якасьці дзейнага чэмпіёну, але ў паўфінале саступіў чылійцу Нікалясу Яры[18]. Апасьля спартовец зьняўся з турніру ў Рыю-дэ-Жанэйру праз траўму костачкі[19]. На турніры ў Індыян-Ўэлзе гішпанец дакрочыў да фіналу, дзе перамог Мядзьведзева. У Маямі спартовец саступіў Грыгору Дымітраву ў чвэрцьфінале першынства[20], у выніку апусьціўшыся на трэці радок сусьветнага рэйтынгу, прапусьціўшы наперад італьянца Яніка Сынэра. Пасьля быў вымушаны зьняцца зь некалькіх турніраў праз пашкоджаньне правай локвіцы[21].

Аднак Алькарас пасьпеў акрыяць да Ралян Гарос у чэрвені. Не зважаючы на няўпэўненыя стартавыя матчы, ён дакрочыў да паўфіналу, дзе ў пяці цяжкіх сэтах перамог другі нумар пасеву Яніка Сынэра і ўпершыню трапіў у фінал францускага першынства. У фінале гішпанец перамог Зьверава ў яшчэ адным пяцісэтным матчы і здабыў свой першы тытул пераможцы адкрытага чэмпіянату Францыі. У 21 год і 35 дзён ён стаў наймаладзейшым гульцом у гісторыі, які браў перамогі на турнірах Вялікага шлему на трох розных пакрыцьцях[22][23]. У ліпені Алькарас абараніў тытул на Ўімбэлдане, перамогшы Новака Джокавіча ў двух сэтах у паўторным фінале 2023 году[24][25]. У 21 год і 70 дзён ён стаў наймаладзейшым гульцом эпохі, які аформіў перамогу на Ралян Гарос і Ўімбэлдане ў адзін сэзон[26]. Затым Алькарас выступіў на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы ў парным і адзіночным разрадах. У пары з Рафаэлем Надалем ён дайшоў да чвэрцьфіналу. У адзіночцы ён прасунуўся ў фінал, не аддаўшы аніводнага сэту супернікам, і быў галоўным фаварытам на золата, аднак зазнаў паразу ад Джокавіча ў двух вельмі роўных сэтах[27]. Гішпанец прапусьціў турнір у Канадзе праз стомленасьць, а ў Цынцынаці нечакана саступіў Гаэлю Манфісу ўжо ў першым раўндзе[28]. Гэта быў першы матч, у якім Алькарас зламаў ракетку наўпрост на корце, што выклікала шырокі рэзананс у СМІ і вымусіла яго публічна выбачыцца пазьней[29][30]. Таксама нечакана ён выбыў з адкрытага чэмпіянату ЗША. На адкрытым чэмпіянаце Кітаю Алькарас перамог Яніка Сынэра. Гэта была іхняя трэцяя сустрэча ў 2024 годзе, і кожная зь іх сканчвалася перамогай Алькараса[31]. Дзякуючы гэтаму ён вярнуў сабе другое месца ў сусьветным рэйтынгу, абышоўшы Аляксандра Зьверава[32]. Ён таксама стаў першым гульцом у гісторыі тура АТП, які бралі тытулы АТП 500 у адзіночцы на ўсіх пакрыцьцях, як то грунце, траве і гардзе[33]. Аднак увосень ён зноў выступаў няўпэўнена.
2025 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Алькарас пачаў сэзон 2025 году на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, але зазнаў паразу ў чвэрцьфінале, дзе саступіў Джокавічу. Матч адзначыўся вельмі нэрвовым выступам гішпанца[34][35]. У лютым тэнісіст упершыню ў кар’еры надумаў выступіць на эўрапейскіх гардавых турнірах. Гэтак, ён быў мацнейшым на турніры ў Ратэрдаме[36]. Грунтовы сэзон Алькараса склаўся значна больш удала. Ён пачаў яго з Монтэ-Карлё, дзе спачатку быў у нестабільнай форме, але здолеў прасунуцца ў фінал, дзе перамог італьянца Лярэнца Музэцьці, узяўшы свой першы тытул Мастэрз-1000 за трынаццаць месяцаў. Алькарас упэўнена дакрочыў да фіналу ў Барсэлёне, але саступіў там Гольгеру Рунэ. Па фінале спартовец абвесьціў, што здымаецца з адкрытага чэмпіянату Мадрыду праз траўму абедзьвюх ног[37][38]. На адкрытым чэмпіянаце Італіі спартовец быў мацней за Сынэра ў фінальнай сустрэчы. Алькарас зноў сустрэўся з Сынэрам у другім запар вялікім фінале, але гэтым разам на Ралян Гаросе. Італьянец даў рады ў першых двух сэтах і меў тры мячы на тытул на падачы Алькараса ў чацьвертым сэце. Аднак, Алькарас здолеў выратавацца, зрабіўшы брэйк і ўзяўшы сэт. Гэта перавяло матч у пяты сэт, дзе Алькарас дамінаваў у супэр-тай-брэйку і здабыў свой пяты тытул Вялікага шлему. Матч доўжыўся 5 гадзінаў 29 хвілінаў, што стала самым працяглым фіналам адкрытага чэмпіянату Францыі ў гісторыі і другім паводле працягласьці фіналам турніру Вялікага шляху агулам[39]. Шэраг журналістаў і аналітыкаў назвалі гэты матч адным з найлепшых у гісторыі тэнісу[40][41][42][43][44]. На Ўімбэлдане супернікі зноў сустрэліся ў вырашальнай гульне, але гэтым разам тутылам разжыўся Сынэр.
Алькарас і Сынэр зноў сустрэліся ў чарговым фінале, гэтым разам у Цынцынаці. Сынэр меў праблемы зь фізычным станам і зьняўся з матчу пры ліку 5:0 на карысьць Алькараса ў першым сэце. Такім чынам Алькарас здабыў свой трэці тытул Мастэрз у сэзоне[45]. На адкрытым чэмпіянаце ЗША Алькарас упэўнена прайшоў першыя шэсьць раўндаў, а ў паўфінале ён здабыў сваю першую перамогу над Новаком Джокавічам на гардзе[46]. Алькарас трапіў у фінал, не аддаўшы аніводнага сэту. Гэта быў ягоны восьмы запар фінал на турнірах АТП і ў трэці запар фінал турніру Вялікага шлему, дзе ён зноў сустрэўся зь Янікам Сынэрам. Алькарас перамог у чатырох сэтах і здабыў свой шосты тытул Вялікага шлему[47]. Дзякуючы перамозе Алькарас упершыню за два гады вярнуў сабе першы радок рэйтынгу[48]. Спартовец дэбютаваў і ўзяў перамогу на адкрытым чэмпіянаце Японіі, але больш у 2025 годзе трыюмфаў не было.
2026 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У час сьнежаньскай перадсэзоннай падрыхтоўкі Алькарас разьвітаўся з сваім даўнім трэнэрам Хуанам Карлясам Фэрэра[49]. Алькарас пачаў сэзон 2026 году з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, дзе дайшоў да паўфіналу, не аддаўшы аніводнага сэту[50]. У паўфінале быў цяжкі матч з Аляксандрам Зьверавам, а ў фінале гішпанец адолеў супраціў Джокавіча і заваяваў свой першы тытул на аўстралійскім кантынэнце, стаўшы наймаладзейшым гульцом у гісторыі, які аформіў перамогі ва ўсіх турнірах Вялікай чацьверкі ў мужчынскім адзіночным разрадзе[51]. Гішпанец прапусьціў турнір у Ратэрдаме, але заявіўся на адкрыты чэмпіянат Катару, дзе стаў пераможцам. У Індыян-Ўэлзе і Маямі спартовец ня здолеў прасунуцца ў фінал. Алькарас выйшаў у фінал на сваім першым грунтавым турніры сэзону ў Монтэ-Карлё, дзе прайграў матч і страціў першы радок рэйтынгу на карысьць Сынэра[52]. Празь некалькі дзён ён згуляў свой першы матч на адкрытым чэмпіянаце Барсэлёны, але падчас матчу яму спатрэбіўся мэдычны перапынак дзеля апрацоўкі локвіцы. Пасьля матчу ён зьняўся з турніру, спаслаўшыся на траўму прыдалоньня[53], а пазьней адклікаў удзел з турніру ў Мадрыдзе[54]. Пазьней, ён абвесьціў, што ня будзе браць удзел на турнірах у Італіі, Францыі і Ўімбэлдане.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.buscabiografias.com/biografia/verDetalle/11426/Carlos%20Alcaraz
- ↑ Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ https://olympics.com/es/atletas/carlos-alcaraz
- 1 2 https://www.atptour.com/en/players/carlos-alcaraz/a0e2/overview
- ↑ «17-Year-Old Carlos Alcaraz Wins Grand Slam Debut at Australian Open». ATP Tour.
- ↑ «What Carlos Alcaraz Has Done Quicker Than the Big Three». ATP Tour.
- ↑ «Australian Open 2023: World No. 1 Carlos Alcaraz withdraws from Grand Slam tournament due to leg injury». CBS.
- ↑ «Djokovic Returns To No. 1, Mover Of Week». ATP.
- ↑ «Carlos Alcaraz Wins Buenos Aires Title in Season Debut». ATP Tour.
- ↑ «Alcaraz Extends Perfect Season, Sets Norrie Rematch with Rio SF Comeback». ATP Tour.
- ↑ «Top seed Carlos Alcaraz out of Acapulco with hamstring strain». ESPN.
- ↑ «SF Preview: Alcaraz, Sinner Renew Rivalry In Indian Wells». ATP Tour.
- ↑ «Alcaraz Wins Indian Wells, Returns To World No. 1». ATP Tour.
- ↑ «Carlos Alcaraz Makes History with 10th Title». ATP Tour.
- ↑ «Stat of the Day: Carlos Alcaraz ends longest Centre Court winning streak for first Wimbledon title». Tennis.com.
- ↑ «Daniil Medvedev stuns Carlos Alcaraz to set up US Open final showdown with Novak Djokovic». The Guardian.
- ↑ «Alcaraz wiped out in quarterfinal loss to Zverev». ESPN.
- ↑ «Alcaraz upset by Jarry in Argentina Open semifinals». Sportstar.
- ↑ «Alcaraz rolls ankle, exits Rio Open after 2 points». ESPN.
- ↑ «Grigor Dimitrov stuns Carlos Alcaraz in straight sets to reach Miami Open semis». The Guardian.
- ↑ «Carlos Alcaraz withdraws from Monte Carlo Masters with right forearm injury». Sky Sports.
- ↑ Ramsay, George (09.06.2024) Carlos Alcaraz wins third major title with five-set victory at the French Open over Alexander Zverev. CNN. Архіўная копія ад 19.07.2024 г.
- ↑ Elbaba, Julia (09.06.2024) Carlos Alcaraz becomes the youngest man in complete the Surface Slam. NBC Los Ángeles.com. Архіўная копія ад 07.06.2024 г.
- ↑ Alcaraz crushes Djokovic to retain Wimbledon title. BBC Sport (14.07.2024). Архіўная копія ад 19.07.2024 г.
- ↑ Wimbledon: Carlos Alcaraz bullies Novak Djokovic to win his second straight title at All England Club. Sky Sports. Архіўная копія ад 19.07.2024 г.
- ↑ Roopanarine, Les (14.07.2024) Alcaraz sweeps past Djokovic to retain Wimbledon title. Love Game Tennis.
- ↑ Novak Djokovic beats Carlos Alcaraz to win Olympic tennis gold and seal 'Golden Slam'. BBC Sport (04.08.2024).
- ↑ Monfils stuns Alcaraz in Cincinnati. ATP Tour (16.08.2024).
- ↑ El monumental cabreo de Alcaraz: destroza su raqueta tras perder en Cincinnati. ELMUNDO (16.08.2024).
- ↑ Rodríguez, Diego Fonseca (17.08.2024) Alcaraz: primera raqueta reventada, perdón público y foco en el US Open. El País.
- ↑ Media, P. A.. Alcaraz ends Sinner's winning streak to land China Open // The Guardian, 02.10.2024 г.
- ↑ Brugnoli, Simone (30.09.2024) BREAKING: Carlos Alcaraz leapfrogs Zverev to No.2 in ATP ranking. Tennis World USA.
- ↑ Ciriza, Alejandro (02.10.2024) Carlos Alcaraz vence a Jannik Sinner y conquista el torneo de Pekín. El País.
- ↑ Jurejko, Jonathan (21.01.2025) Djokovic overcomes injury to stun Alcaraz in Melbourne. BBC Sport.
- ↑ Carayol, Tumaini. Novak Djokovic defies injury to stun Carlos Alcaraz at Australian Open // The Guardian, 21.01.2025 г.
- ↑ Carlos Alcaraz wins Rotterdam Open for first indoor title. ESPN (10.02.2025).
- ↑ Holger Rune stuns Carlos Alcaraz to win Barcelona Open title. Reuters (20.04.2025).
- ↑ Eccleshare, Charlie. Carlos Alcaraz withdraws from Madrid Open with muscle injury // The New York Times, 24.04.2025 г.
- ↑ French Open 2025 results: Carlos Alcaraz fights back to beat Jannik Sinner in classic Roland Garros final. BBC Sport (08.06.2025).
- ↑ Tennis.com Was the Carlos Alcaraz-Jannik Sinner Roland Garros match the best ever played?. Tennis.com.
- ↑ I saw Alcaraz and Sinner's epic final – and it changed tennis forever. The Independent (09.06.2025).
- ↑ Alcaraz vs Sinner: Was this the greatest tennis match of the decade?. Shortlist (09.06.2025).
- ↑ How Alcaraz broke his own limits – and Sinner – to win astonishing French Open final. The Independent (09.06.2025).
- ↑ Flink, Steve (09.06.2025) Steve Flink: Alcaraz Somehow Stops Sinner in a Roland Garros Epic. UBITENNIS.
- ↑ Carlos Alcaraz claims first Cincinnati crown after Jannik Sinner retires. ATP Tour.
- ↑ Futterman, Matthew; Eccleshare, Charlie. Carlos Alcaraz overpowers Novak Djokovic to reach U.S. Open final // The New York Times, 05.09.2025 г.
- ↑ US Open 2025 results: How Carlos Alcaraz produced 'faultless' performance to beat Jannik Sinner and win title. BBC Sport (08.09.2025).
- ↑ Carlos Alcaraz returns to World No. 1 following US Open triumph. ATP Tour.
- ↑ Jurejko, Jonathan (17.12.2025) Carlos Alcaraz splits with coach Juan Carlos Ferrero after long partnership. BBC Sport.
- ↑ Australian Open 2026 results: Carlos Alcaraz storms past Alex de Minaur and into semi-finals. BBC Sport (27.01.2026).
- ↑ Carlos Alcaraz becomes youngest player to complete Career Grand Slam. KhelWire (01.02.2026).
- ↑ Monte Carlo Masters: Jannik Sinner beats Carlos Alcaraz to return to world top spot. BBC Sport (12.04.2026).
- ↑ Barcelona Open: Carlos Alcaraz pulls out of tournament with wrist injury. BBC Sport (15.04.2026).
- ↑ Carlos Alcaraz withdraws from Madrid. ATP Tour.