Apple Inc.
| Тып | публічная |
|---|---|
| Лістынг на біржы | NASDAQ: AAPL |
| Дэвіз | Думай інакш |
| Заснаваная | 1 красавіка 1976 (42 гады таму) |
| Заснавальнікі | Стыў Джобс, Стыў Возьняк, Рональд Ўэйн[1] |
| Уласьнікі | The Vanguard Group[2] і BlackRock |
| Краіна | ЗША |
| Разьмяшчэньне | Купэртына, акруга Санта-Клара, штат Каліфорнія, ЗША |
| Ключавыя фігуры | Тымаці Кук, Артур Левінсан |
| Галіна | інфармацыйныя тэхналёгіі |
| Прадукцыя | апаратнае забесьпячэньне праграмнае забесьпячэньне спажывецкая электроніка лічбавая дыстрыб’юцыя |
| Абарачэньне | |
| Апэрацыйны прыбытак | |
| Чысты прыбытак | |
| Лік супрацоўнікаў | 115 тыс. (2015) |
| Даччыныя кампаніі | «Анабіт»(en) (Ізраіль), «Брэйбэрн Капітал»(en) (штат Нэвада) |
| Аўдытар | «Эрнст і Янг»(en) (Лёндан, Ангельшчына) |
Apple Inc. (бел. яблык) — амэрыканская транснацыянальная карпарацыя, якая зьяўляецца вытворцай разнайстайнай спажывецкай электронікі, праграмнага забесьпячэньня і пэрсанальных кампутараў. Найболей узгадваемымі прадуктамі кампаніі зьяўляюцца кампутары Macintosh, а таксама iPod, iPhone і iPad. З праграмнага забесьпячэньня можна вылучыць апэрацыйную сыстэму Mac OS X, мэдыяплэер iTunes і гэтак далей. Праз інтэрнэт-краму Apple Store прадаваліся апаратнае і праграмнае забесьпячэньне.
Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2015 г. «Эпл» меў 469 уласных крамаў у 17 краінах: Азія (4 краіны: ААЭ, Кітай, Турэччына і Японія), Амэрыка (3 краіны: Бразылія, ЗША і Канада), Аўстралія і Эўропа (9 краінаў: Брытанія, Бэльгія, Гішпанія, Італія, Нідэрлянды, Нямеччына, Францыя, Швайцарыя і Швэцыя). У ЗША налічвалася 268 крамаў (57% ад агульнага ліку), што месьціліся ў 44 зь 50 штатаў. У штаце Каліфорнія (ЗША), дзе знаходзілася галаўная сядзіба прадпрыемства, было 53 крамы (19% ад агульнага ліку крамаў у ЗША)[3].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
1 красавіка 1976 г. Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Рональд Ўэйн заснавалі ў Купэртына (штат Каліфорнія, ЗША) прадпрыемства «Эпл» для распрацоўкі і збыту пэрсанальных кампутараў. 3 студзеня 1977 году прадпрыемства набыло правы юрыдычнай асобы пад назовам «Эпл кампутэр» (анг. Apple Computer). 12 сьнежня 1982 году адбылося першаснае разьмяшчэньне акцыяў на фондавай біржы Нацыянальнага аб’яднаньня парукаў і дылераў аўтаматызаваных катыровак (НАПДАК; анг. NASDAQ) па кошце $22 за акцыю. 9 студзеня 2007 году прадпрыемства пераназвалі ў «Эпл» у сувязі з абвяшчэньнем выпуску шматдотыкавага смартфона iPhone (бел. «я тэлефаную»). На студзень 2010 году Apple меў 284 розьнічныя крамы[4] у 10 краінах сьвету,[5]. У 2010 г. «Эпл» займеў найбольшую ў сьвеце капіталізацыю сярод прадпрыемстваў у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў (больш за $300 млрд)[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Linzmayer, Ronald W. (1999). Apple Confidential: The Real Story of Apple Computer, Inc. (анг.)
- ^ Раздробныя крамы(анг.) // Эпл, 2015 г. Праверана 20 кастрычніка 2015 г.
- ^ Apple Tablet Media Event Today: "Come See Our Latest Creation, MacRumors (анг.)
- ^ Store List, Apple Retail Store (анг.)
- ^ «Сьмерць — гэта лепшае вынаходніцтва жыцьця» // Зьвязда : газэта. — 7 кастрычніка 2011. — № 192 (27055). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Apple Inc. — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||||||||||||||||||||