Перайсьці да зьместу

Юры Тышкевіч (біскуп)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Тышкевіч
лац. Jury Tyškievič
Юры Тышкевіч
Юры Тышкевіч

Герб Ляліва
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1596[1][2]
Памёр 7 студзеня 1656(1656-01-07) або 17 студзеня 1656(1656-01-17)[3]
Пахаваны
Род Тышкевічы
Бацькі Ян Яўстах Тышкевіч
Соф’я з Вішнявецкіх[d]
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар

Юры Тышкевіч (1596, мястэчка Вішцянец — 7 студзеня 1656, Домнаў у Прусіі) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп жамойцкі (1634—1649) і віленскі (ад 1649)

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу Ляліва, сын Яна Яўстаха, ваяводы берасьцейскага, і Соф’і зь Вішнявецкіх. Меў братоў Антонія Яна, Казімера, Крыштапа і Фэліцыяна.

Навучаўся ў езуіцкіх акадэміях у Вільні, Любліне, Познані й Кракаве. Канонік кракаўскі, ад 1626 году віленскі. Ад 17 траўня 1627 году біскуп тытулярны Мэтонэ й суфраган віленскі. Ад 19 сьнежня 1633 году ардынары жамойцкі, біскуп — ад 25 чэрвеня 1634 году.

Дбаў пра разьвіцьцё школьніцтва на Жамойці, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сыноды (1636, 1639, 1643, 1647 гады). У 1637 годзе стварыў кальварыю ў мястэчку, названым Жамойцкая Кальварыя, заснаваў там кляштар дамініканаў. У 1632 годзе кансэкраваў касьцёл дамініканаў у Сейнах.

У 1638 годзе быў легатам караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы да папы Урбана VIII, ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У 1644 годзе кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у Торуні на Colloquium Charitativum — дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднаньне вызнаньняў.

Ад 9 сьнежня 1649 году[4] біскуп віленскі, зладзіў сынод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафіяў. У вайну з Швэцыяй знаходзіўся ў Караляўцы.

  1. ^ Jerzy Tyszkiewicz // NUKAT — 2002.
  2. ^ Jerzy Tyszkiewicz // MAK (пол.)
  3. ^ Wurzbach D. C. v. Tyszkiewicz, Georg (gest. 1656) (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 48. — S. 197.
  4. ^ Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. IV. — Regensberg, 1935. S. 370.