Кальварыя Жамойцкая
| Кальварыя Жамойцкая лет. Žemaičių Kalvarija | |||
| Населены пункт | |||
Краявід мястэчка | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Цельшаўскі | ||
| Раён | Плунгянскі | ||
| Першыя згадкі | 1253 | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 195 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 56°06′30″ пн. ш. 22°00′30″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 798 чал. (2001) | ||
| Кальварыя Жамойцкая на мапе Летувы Кальварыя Жамойцкая | |||
Кальва́рыя Жамо́йцкая (лет. Žemaičių Kalvarija) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Вардуве. Адміністрацыйны цэнтар Кальварыйска-Жамойцкага староства Плунгянскага раёну Цельшаўскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 798 чалавек. Знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, за 26 км ад Плунгянаў. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну «Жамойць».
Кальварыя Жамойцкая — адзін з галоўных культурных і рэлігійных цэнтраў Жамойці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да сярэдзіны XVII стагодзьдзя мела назву Горды (вядомыя з 1253 году), у складзе Жамойці[1]. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя тут збудавалі касьцёл.
У 1637 годзе жамойцкі біскуп Ежы Тышкевіч заснаваў у Гордах кляштар дамініканаў (з 1644 году дзейнічала школа). У 1639—1642 гадах збудаваў новы касьцёл і крыжовы шлях даўжынёй 7 км з 19 стацыямі, які ішоў дадолу праз 7 гораў: Бярозавую, Жвіравую, Сьв. Яна, Шатрыйскую, Піўнічную, Крыжовую і Сьв. Алены.
У 1642 годзе Тышкевіч заснаваў мястэчка Кальварыя Жамойцкая. У 1750 годзе тут збудавалі новы мураваны касьцёл. На 1789 год у мястэчку было 74 дымы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
З 1918 году — у складзе Летувы.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Візытацыі Найсьв. Панны Марыі і кляштар дамініканаў (XVIII ст.)
- Капліцы-стацыі Крыжовага шляху (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]-
Касьцёл Візытацыі Найсьв. Панны Марыі
-
Інтэр’ер Малой Базылікі
-
Адна са стацыяў Крыжовага шляху
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Кальварыя Жамойцкая // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 253
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Kalwarya Żmujdzka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 712
- Кальвария // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.