Шафа з параненымі
Шафа з параненымі | |
анг. The Hurt Locker | |
Жанр | Ваенны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Кэтрын Бігелоў |
Сцэнарыст | Марк Боал |
Прадусар | Нікаля Шарцье |
У ролях | Джэрэмі Рэнэр, Энтані Макі і Браян Джэраці |
Кампазытар | Марка Бэльтрамі |
Апэратар | Бары Акройд |
Мантаж | Боб Мураўскі |
Мастак | Karl Júlíusson[d] |
Вытворчасьць | Волтэдж Пікчэрз (Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) |
Распаўсюд | Summit Entertainment[d], Budapest Film[d][1] і Netflix |
Дата выхаду | 4 верасьня 2008 (16 гадоў таму) |
Працягласьць | 131 хвіліна |
Краіна | ЗША |
Мова | Ангельская |
Бюджэт | 15 мільёнаў $ |
Прыбытак | 34,2 млн. $ |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Шафа з параненымі» (інш. пераклады: чэск. Сьмерць чакае паўсюды, польск. У пастцы вайны, рас. Валадар буры)[2] — амэрыканскі фільм 2008 году аб трох сапэрах на Ірацкай вайне. 22 лютага 2009 году Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук узнагародзіла яго стваральнікаў 6 залатымі статуэткамі «Оскар» за найлепшыя гуказапіс, дубляж, мантаж, пастаноўку, сцэнар і фільм 2009 году[3].
Дзея
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вэтэран і сяржант І клясы Ўільям Джэймз прыяжджае на Ірацкую вайну загадваць падразьдзяленьнем сапэраў войска ЗША замест старшага сяржанта Мэт’ю Томпсана, якога забіла выбухам радыёкіраванага гаўбічнага снарада. Яго падразьдзяленьне ўлучае сяржанта Дж. Сэнборна і спэцыяліста Оўэна Элдрыджа.
Ўільям падрывае выбухоўку ў пустыні. Па дарозе на базу іх усюдыход натыкаецца на 5 прыватных падраднікаў і брытанскіх наймітаў у арабскім адзеньні, якія захапілі 2 вязьняў. Падчас раптоўнага абстрэлу вязьні спрабуюць уцекчы, аднак кіраўнік наймітаў іх забівае. У сваю чаргу снайпэры праціўніка забіваюць трох наймітаў разам зь іх кіраўніком. Падчас адбіцьця нападу Оўэн забівае аднаго з 4 нападнікаў.
Падчас налёту на склад Ўільям выяўляе цела хлопца з імплянтаванай бомбай, што ня выбухнула. Падчас вышуку забойцы ён праводзіць безвыніковы ператрус у доме прафэсара.
Падчас выкліку на падрыў аўтацыстэрны Ўільям вырашае высачыць заклаўшых зарад паўстанцаў. У выніку расьсяроджаньня яго падразьдзяленьня паўстанцы захопліваюць Оўэна. Пры вызваленьні адзін з саслужыўцаў выпадкова раніць яго ў нагу. Оўэна забіраюць на хірургічную апэрацыю.
За 2 дні да адбыцьця з Іраку Ўільяма і Дж. Сэнборна выклікаюць абясшкодзіць камізэльку з выбухоўкай на іракцы. Ўільям выяўляе завялікую колькасьць зарадаў, каб пасьпець іх зьняць да падрыва. Ён пакідае іракца, якога забівае выбухам.
Па вяртаньні са службы ў роце Брава дадому Ўільям сустракаецца са сваёй жонкай Коні і сынам. У хуткім часе ён вяртаецца ў Ірак для службы ў сапэрнай роце Дэльта.
Ролі й іх выканаўцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ўільям Джэймз, сяржант І клясы — Джэрэмі Рэнэр
- Дж. Сэнборн, сяржант — Энтані Макі
- Оўэн Элдрыдж, спэцыяліст — Браян Джэраці
- Мэт’ю Томпсан, старшы сяржант — Гай Пірс
- Джон Кембрыдж, падпалкоўнік — Крыстыян Камарга
- Рыд, палкоўнік — Дэйвід Морс
- Кіраўнік падразьдзяленьня прыватнага вайсковага прадпрыемства — Рэйф Файнз
- Коні Джэймз — Эванджэлін Лілі
- Бэкгэм — Крыстафэр Саег
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://nmhh.hu/dokumentum/158992/2010_filmbemutatok_osszes.xlsx
- ^ Оскары для Кэтрын Бігелоў: «Такое бывае раз у жыцьці» // Радыё «Свабода», 8 сакавіка 2010 г. Праверана 23 ліпеня 2013 г.
- ^ Вікторыя Целяшук. «Оскар» з жаночым тварам // Зьвязда : газэта. — 10 сакавіка 2010. — № 43 (26651). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шафа з параненымі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў