Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году: розьніца паміж вэрсіямі
артаграфія |
|||
Радок 13: | Радок 13: | ||
|Галасоў выбаршчыкаў1 = |
|Галасоў выбаршчыкаў1 = |
||
|Адсотак1 = |
|Адсотак1 = |
||
|Выява2 = [[Файл: |
|Выява2 = [[Файл:Бабарико Виктор Дмитриевич.jpg|100пкс]] |
||
|Кандыдат2 = |
|Кандыдат2 = Віктар Бабарыка |
||
|Колер2 = FF0000 |
|Колер2 = FF0000 |
||
|Партыя2 = беспартыйны |
|Партыя2 = беспартыйны |
||
|Галасоў выбаршчыкаў2 = |
|Галасоў выбаршчыкаў2 = |
||
|Адсотак2 = |
|Адсотак2 = |
||
|Выява3 = |
|Выява3 = [[Файл:Dr Valery Tsepkalo.jpg|100пкс]] |
||
|Кандыдат3 = |
|Кандыдат3 = Валер Цапкала |
||
|Колер3 = |
|Колер3 = |
||
|Партыя3 = |
|Партыя3 = беспартыйны |
||
|Галасоў выбаршчыкаў3 = |
|Галасоў выбаршчыкаў3 = |
||
|Адсотак3 = |
|Адсотак3 = |
Вэрсія ад 08:00, 9 чэрвеня 2020
← 2015
| ||||
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году | ||||
9 жніўня 2020 | ||||
Файл:Dr Valery Tsepkalo.jpg | ||||
Кандыдат | Аляксандар Лукашэнка | Віктар Бабарыка | Валер Цапкала | |
Партыя | беспартыйны | беспартыйны | беспартыйны |
Прэзыдэ́нцкія вы́бары ў Белару́сі 2020 го́ду — шостыя прэзыдэнцкія выбары з часу атрыманьня незалежнасьці ў 1991 годзе. Адбудуцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году[1][2][3]. Дзень правядзеньня будзе прызначаны на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў. На выбары выдзелена 36 000 000 рублёў[4].
Умовы ўдзелу ў галасаваньні
У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь выбіраюць на 5 гадоў; ён уступае на пасаду пасьля прынясеньня прысягі (артыкул 81 Канстытуцыі). Выбары Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазьней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазьней чым за два месяцы да заканчэньня паўнамоцтваў дзеючага Прэзыдэнта (артыкул 81).
Патрабаваньні да кіраўніцы ці кіраўніка краіны
Прэзыдэнтам можа быць абраны:
- грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэньню,
- узрост ад 35 гадоў і болей,
- валодае выбарчым правам,
- пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь ня менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі (артыкул 80),
- ня мае судзімасьці.
Патрабаваньні да выбаршчыкаў
Галасаваць на выбарах прэзыдэнта маюць права:
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь,
- узрост ад 18 гадоў і болей.
Патэнцыйны сьпіс удзельнікаў
На этапе падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп была зарэгістравана 55 прэтэндэнтаў. Ранейшы рэкорд быў пастаўлены ў 2001 годзе, тады падалі заяўкі на рэгістрацыю груп 27 прэтэндэнтаў. Большая частка прэтэндэнтаў — «кандыдаты пратэсту» Міколы Статкевіча, якія не выказвалі намеру зьбіраць подпісы, а мелі выкарыстаць магчымасьці рэгістрацыі адно для палітычнай агітацыі[5].
З 55 пададзеных у ЦВК заяў адразу адхілілі 10, у тым ліку блогера Сяргея Ціханоўскага[6] і 8 «кандыдатаў пратэсту». Сьвятлана Ціханоўская, жонка Сяргея Ціханоўскага, падала дакумэнты, калі ЦВК вырашыла, што блогер няправільна аформіў заяву (там не было ягонага подпісу, сам ён адбываў у гэты час пакараньне — 15 сутак арышту)[7].
Ініцыятыўная група лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада Міколы Статкевіча, які мае непагашаную судзімасьць і таму не мае права ўдзельнічаць у выбарах, не была зарэгістравана. Адмовілі таксама ягонай жонцы і іншым паплечнікам. Адмову старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла тым, што магчыма, сябры іх ініцыятыўных груп згаджаліся працаваць з кімсьці адным з патэнцыйных кандыдатаў, але прэтэндэнты абменьваліся зьвесткамі людзей без іхняй згоды і не інфармавалі пра ўключэньне ў свае ініцыятыўныя групы.
Як заўважыў палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч, ЦВК на пачатковым этапе адсекла радыкальную частку апанэнтаў рэжыму[8].
Для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах у выніку было зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп. Зьвесткі аб асобах, чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя.
- Віктар Бабарыка — часова не працуючы, былы старшыня праўленьня «Белгазпрамбанка».
- Алег Гайдукевіч — старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ. Пазьней зьняўся
- Юры Ганцэвіч — фэрмэр.
- Юры Губарэвіч — індывідуальны прадпрымальнік, старшыня руху «За Свабоду».
- Андрэй Дзьмітрыеў — сустаршыня грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду».
- Вольга Кавалькова — бугальтар, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
- Мікалай Казлоў — в.а. старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
- Ганна Канапацкая — індывідуальны прадпрымальнік, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ.
- Натальля Кісель — індывідуальны прадпрымальнік.
- Аляксандар Лукашэнка — дзейны (з 1994 году) Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэта[9][10];
- Уладзімір Няпомняшчых — пэнсіянэр, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, «кандыдат пратэсту»[11].
- Алесь Таболіч — вакаліст гурту Znich.
- Валер Цапкала — індывідуальны прадпрымальнік, былы пасол Беларусі ў ЗША, былы кіраўнік Парка высокіх тэхналёгій.
- Сьвятлана Ціханоўская — часова не працуючая, жонка блогера Сяргея Ціханоўскага.
- Сяргей Чэрачэнь — Старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада[12].
Магчымыя ўдзельнікі
- Мікалай Статкевіч — старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), кандыдат у Прэзідэнты на выбарах 2010 году (ня мае права балятавацца на гэтую пасаду з-за судзімасьці);
- Тацяна Караткевіч — сябра руху «Гавары праўду», кандыдат у Прэзыдэнты на выбарах 2015 году;
- Сяргей Скрабец — дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2 скліканьня (2000—2004);
- Аляксей Янукевіч — былы старшыня партыі БНФ (2009—2017).
Вынікі
Партыя | Вынік | ||
---|---|---|---|
Магчымы кандыдат | Працэнт галасоў | ||
Лібэральна-дэмакратычная партыя | Алег Гайдукевіч | - | |
Аб’яднаная грамадзянская партыя | Мікалай Казлоў | - | |
Партыя БНФ | Аляксей Янукевіч | - | |
Камуністычная партыя Беларусі | - | - | |
Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» | - | - | |
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) | — | - | |
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці | - | - | |
Беларуская патрыятычная партыя | - | - | |
Беларуская партыя «Зялёныя» | - | - | |
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ | - | - | |
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» | Сяргей Чэрачэнь | - | |
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды | - | - | |
Рэспубліканская партыя | - | - | |
Беларуская аграрная партыя | - | - | |
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя | - | - | |
Партыя свабоды і прагрэсу | - | - | |
Партыя Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя | Павал Севярынец | - | |
Беларуская партыя працоўных | - | - | |
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) | Мікалай Статкевіч | - |
Адзіны спаборнік ад праціўнікаў А. Лукашэнкі
Перад выбарамі паўстала пытаньне аб адзіным спаборніку ад праціўнікаў Лукашэнкі[13]. 24 студзеня прэс прэс-служба АГП заявіла пра рашэнне апазыцыі вылучыць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах.
«27 студзеня апазыцыя абвесьціць аб пачатку кампаніі адзінага кандыдата. Пасьля сур’ёзных і доўгіх дыскусый апазыцыя здолела дамовіцца аб тым, каб вылучыць адзінага кандыдата, і выпрацавала мэханізм яго вызначэньня. Адзіны кандыдат павінен аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы краіны і стаць лідэрам сумеснай барацьбы за вяртаньне Беларусі на шлях дэмакратычнага развіцьця. Прэс-канфэрэнцыя адбудзецца 27 студзеня ў 12.00», — гаворыцца ў паведамленьні[14].
27 студзеня 2020 году праціўнікі А. Лукашэнкі (Рух «За Свабоду», АГП, БСДП, партый БХД і БНФ) правялі супольную сустрэчу са СМІ. На ёй абвясьцілі аб пачатку выбараў супольнага кандыдата на будучых выбарах[15][16].
Але раней экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік «Таварыства беларускай мовы ім. Францыска Скарыны» Алена Анісім заявіла, што падчас сходу Усебеларускага кангрэса «За незалежнасьць» адзіны кандыдат, якога можна вылучыць на выбарах прэзыдэнта краіны ў 2020 годзе, прадстаўлены не будзе.
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі мае намер вылучыць прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Беларусі на маючых адбыцца выбарах кіраўніка партыі Алега Гайдукевіча, паведамілі ў прэс-службе ЛДП.
«9 лютага адбылося пасяджэньне Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта ЛДП з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных структур. У мэтах выкананьня рашэньняў зьезда партыі ЛДП вылучае прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь лідэра партыі, дэпутата парляманта, намесьніка старшыні камісіі па міжнародных справах Алега Гайдукевіча», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.
Будуць удзельнічаць у выбарах грамада «Справядлівы сьвет»[17].
Інтэрнэт-апытаньні
Паводле стану на 6 чэрвеня 2020 папулярнасьць кандыдатаў паводле зьвестак спэцыяльнага сэрвісу https://primaries.by/ выглядае наступным чынам.
Кандыдат | Адсотак галасоў |
---|---|
Віктар Бабарыка | 59,4 |
Валер Цапкала | 18,7 |
Сьвятлана Ціханоўская | 14,8 |
Аляксандар Лукашэнка | 3,01 |
Ганна Канапацкая | 0,7 |
У апытаньні ўзялі ўдзел 48 258 чалавек[18]
Крыніцы
- ^ Лукашэнка: прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі ў 2020 годзе
- ^ Ярмошына: аптымальная дата прэзідэнцкіх выбараў — 30 жніўня 2020 года
- ^ Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе
- ^ Прэзідэнцкія выбары-2020 будуць даражэйшыя за папярэднія на $ 6,6 млн
- ^ Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў: бунтароў адсеялі адразу, Радыё Свабода
- ^ С. Ціханоўскі ў Ют’юбе
- ^ ЦВК адмовіла блогеру Ціханоўскаму ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, Лукашэнку і Гайдукевіча зарэгістравалі, Радыё Свабода
- ^ Што паказаў этап рэгістрацыі прэтэндэнтаў. Разбор ад Карбалевіча, Радыё Свабода
- ^ «Я сваю кандыдатуру прапаную»: Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 года
- ^ Лукашэнка анансаваў «зьезд народа Беларусі»
- ^ Статкевіч і Няпомняшчых: «Каб атрымаць аднаго кандыдата пратэсту, давялося вылучаць 30», Радыё Свабода
- ^ Пераемнік Шушкевіча будзе вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты
- ^ Ці патрэбны адзіны апазыцыйны кандыдат?
- ^ Апазіцыя вырашыла абраць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары
- ^ Экс-дэпутатка Канапацкая заявіла пра намер стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі
- ^ Апазіцыя прыдумала складаную схему абрання адзінага кандыдата
- ^ Апазіцыйныя камуністы пачалі сваю прэзідэнцкую кампанію
- ^ Данные опросов на 6 июня: В избирательной гонке лидируют Бабарико, Цепкало и Тихановская (рас.) Рогачев Онлайн Праверана 9 чэрвеня 2020 г.