Андрэй Дзьмітрыеў
| Андрэй Дзьмітрыеў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 12 траўня 1981 (45 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
Андрэ́й Уладзі́меравіч Дзьмі́трыеў (нар. 12 траўня 1981, Менск, БССР, СССР) — беларускі палітык, грамадзкі дзяяч, палітоляг.
Скончыў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (Летува), палітоляг. Праходзіў тэрміновую службу ў войску.
У 2015 годзе ўзначальваў ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэньні кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах Тацьцяны Караткевіч.
Зь верасьня 2019 году сустаршыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднаньня «Гавары праўду». Балятаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканьня.
Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 году[1]. У выпадку перамогі меркаваў стварыць пераходны ўрад з альтэрнатыўнымі кандыдатамі і правесьці цягам году новыя выбары[2].
Затрыманы 12 жніўня 2021 году[3].
У красавіку 2023 году Дзьмітрыеву прысудзілі 1,5 гады калёніі[4]. У лютым 2023 году праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Дзьмітрыева палітычным зьняволеным[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Дмитриев, Андрей Владимирович» (рас.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|