Царкоўнаславянская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Скасаваньне праўкі 1753727 удзельніка 93.84.11.2 (гутаркі)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4: Радок 4:
| Назва мовы ў арыгінале = славе́нскїй ѧ҆зы́къ
| Назва мовы ў арыгінале = славе́нскїй ѧ҆зы́къ
| Краіны ўжываньня =
| Краіны ўжываньня =
| Рэгіён = [[Усходняя Эўропа]]
| [[Рэгіён]] = [[Усходняя Эўропа]]
| Колькасьць карыстальнікаў = —
| Колькасьць карыстальнікаў = —
| Клясыфікацыя = [[Індаэўрапейскія мовы|Індаэўрапейская сям’я]]
| Клясыфікацыя = [[Індаэўрапейскія мовы|Індаэўрапейская сям’я]]

Вэрсія ад 19:36, 22 красавіка 2020

Царкоўнаславянская мова
славе́нскїй ѧ҆зы́къ
Дата стварэньня V стагодзьдзе[1]
Ужываецца ў
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў мова набажэнстваў (праваслаўная і грэка-каталіцкая царква)
Статус: 6b Пад пагрозай[d][4][5]
Пісьмо глаголіца, кірыліца, царкоўнаславянскі альфабэт[d][6] і лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 cu
ISO 639-2(Б) chu
ISO 639-2(Т) chu
ISO 639-3 chu

Царко́ўнаславя́нская мова — адна з формаў старацаркоўнаславянскае мовы, асноўная літургічная мова Праваслаўнае Царквы ў Расеі, Баўгарыі, ва Ўкраіне і ў Беларусі.

Зьяўляецца найбольш шырока ўжыванай літургічнай мовай у праваслаўі.

Лінгвістычна разглядаецца як мова паўднёвае галіны славянскае групы індаэўрапейскае моўнае сям’і. Гістарычна не зьяўлялася жывою моваю і выкарыстоўвалася ў кніжных функцыях.

Гісторыя

Гістарычна зьяўляецца вытворнай мовай ад старацаркоўнаславянскай шляхам адаптацыі вымаўленьня й артаграфіі ды зьмяненьня некаторых старых альбо незразумелых словаў і выразаў на іх народныя адпаведнікі. Узыходзіць да паўднёвабаўгарскага (салунскага) дыялекту[7], якія зьяўляўся родным для стваральнікаў пісьмовае стараславянскае мовы — Кірылы і Мятода[8][9].

Упершыню была ўведзеная ва ўжытак у Вялікай Маравіі[10]. Першай друкаванай кнігай на царкоўнаславянскай мове была харвацкая праца Missale Romanum Glagolitice (1483, харвацкая глаголіца). У 1491 у Кракаве было надрукавана пяць кнігаў на гэтай мове.

Пісьмовасьць

Прыклад царкоўнаславянскага друкаванага тэксту.

У пісьмовасьці царкоўнаславянскае мовы выкарыстоўваецца кірыліца. Царкоўнаславянскі альфабэт зьмяшчае каля сарака літараў, некаторыя зь якіх прадстаўленыя больш чым адным варыянтам напісаньня (нявызначанасьць з колькасьцю літараў зьвязаная зь неадназначнасьцю мяжы між рознымі літарамі ды рознымі варыянтамі адной літары). Ужываюцца шматлікія надрадковыя знакі (тры віды націску, прыдыханьня, тры спалучэньні прыдыханьня з націскам, ярок, кендэма, кароткая, простае тытла, разнастайныя літарныя тытлы).

Знакі прыпынку маюць шэраг адрозьненьняў: напрыклад, замест пытальніка выкарыстоўваецца кропка з коскай, замест кропкі з коскай — дзьвюхкроп’е.

Адрозьніваюцца вялікія й маленькія літары, ужываньне якіх можа прытрымлівацца старажытнай сыстэмы, паводле якой зь вялікае літары пісалася пераважна першае слова ў абзацы.

Граматыка ды артаграфія царкоўнаславянскае мовы досыць строгія й аднастайныя, хоць у шэрагу выпадкаў магчымыя варыянты напісаньня, колькасьць якіх зь сярэдзіны XVII стагодзьдзя няўхільна зьмяншаецца. Выпрацоўка кадыфікаваных граматычных нормаў адбывалася пад уплывам падручнікаў граматыкі грэцкае мовы ды лаціны[11]. Усеабдымнага збору правілаў для царкоўнаславянскае мовы не існуе. Практычна адзіным даступным даведнікам зьяўляецца «Грамматика церковно-славянскаго языка» (ераманах Аліпі, упершыню выдадзеная ў 1964 годзе ў Джорданвіле, штат Нью-Ёрк, ЗША). Існуюць навучальныя слоўнікі.

За сёньняшнім часам сустракаюцца тэксты (напрыклад, малітвасловы), надрукаваныя сучасным грамадзянскім шрыфтам, ва ўніятаў (асабліва ў закарпацкіх ды прэшаўскіх русінаў) для запісу царкоўнаславянскіх тэкстаў выкарыстоўваецца таксама лацінскі альфабэт.

Сучаснае выкарыстаньне

За нашым часам зьяўляецца асноўнай літургічнай мовай Праваслаўнае Царквы ў Расейскай Праваслаўнай Царкве, Баўгарскай Праваслаўнай Царкве, ва Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве, у Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Выкарыстоўваецца ў Сэрбскай Праваслаўнай Царкве ды Польскай Праваслаўнай Царкве, часткова выкарыстоўваецца ў Амэрыканскай ды Чэскай і Славацкай Праваслаўнай Царквох. Выкарыстоўваецца таксама ў іншых рэлігійных супольнасьцях, прыкладам Македонская Праваслаўная Царква, Чарнагорская Праваслаўная Царква, Ісьцінна-Праваслаўная Царква і г. д. Мае ўжываньне ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве (нароўні зь беларускай), Украінскай грэка-каталіцкай царкве (нароўні з украінскай) і Расейскай грэка-каталіцкай царкве, часам выкарыстоўваецца ў іншых грэка-каталіцкіх ды рыма-каталіцкіх цэрквах славянскіх краінаў.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы