Знакі прыпынку
Пунктуацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Словаразьдзяляльнікі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная тыпаграфіка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інтэлектуальная ўласнасьць | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Незвычайная тыпаграфіка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іншыя сыстэмы пісьма | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зьвязаныя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Знакі прыпынку — знакі, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай мове. Цяпер іх дзесяць:
Знакам прыпынку можна назваць чырвоны радок.
Віды знакаў прыпынку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Знакі прыпынку падзяляюцца на:
- аддзяляльныя (няпарныя)
- выдзяляльныя (парныя)
Аддзяляльныя знакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адны са знакаў прыпынку — кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, двукроп’е, кропка з коскаю — служаць толькі да аддзяленьняў сказаў або іх частак. Сюды адносіцца й чырвоны радок.
Выдзяляльныя знакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Другія знакі прыпынку — дужкі, двукосьсе — выкарыстоўваюцца заўсёды для выдзяленьня:
- з дапамогаю дужак выдзяляюцца ўстаўныя й пабочныя словазлучэньні
- з дапамогаю двукосься выдзяляецца простая мова
Аддзяляльныя й выдзяляльныя знакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Коска й працяжнік могуць быць у кожным асобным выпадку аддзяляльным або выдзяляльным знакамі прыпынку.
Коска служыць для аддзяленьня аднародных членаў сказа й простых сказаў у складаных сказах.
Працяжнікам выдзяляюцца ў некаторых выпадках просты сказ у складаным сказе, аднародныя члены ад абагульняючага слова, члены сказа паміж сабою ў некаторых няпоўных сказах.
Коска ўжываецца як выдзяляльны знак у сказах з адасобленымі членамі сказа, параўнальнымі зваротамі, пабочнымі словамі, звароткамі; працяжнік служыць для выдзяленьня пабочных і ўстаўных словазлучэньняў, адасобленых прыдаткаў.
Бываюць выпадкі, калі ўжываюцца злукі выдзяляльных і аддзяляльных знакаў прыпынку (у сказах з простаю моваю, напрыклад). Знакі прыпынку ў канцы сказа выконваюць ня толькі аддзяляльную, але й пачуцьцёвую. Напрыклад, параўнайце сказы: Ты прыйшоў. Ты прыйшоў! Тое самае назіраецца ў складаных бяззлучнікавых сказах, дзе знакі прыпынку нясуць значэньне. Параўнайце:
Ён уздрыгнуў, папера выпала з рук (у сказе паказана пасьлядоўнасьць дзеяньняў).
Ён уздрыгнуў: папера выпала з рук (другі сказ раскрывае прычыну).
Ён уздрыгнуў — папера выпала з рук (другі сказ паказвае на вынік).
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Працяжнік можа ставіцца для абазначэньня г. зв. замінкі: Усё гэта — было. Вось гэта — ніякім плянам не прадугледжана.
|