Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Soviet guerilla.jpg|значак|250пкс|Савецкія партызаны ў Беларусі (1943)]]
[[Файл:Soviet guerilla.jpg|значак|250пкс|Савецкія партызаны ў Беларусі (1943)]]
[[Файл:Map used to illustrate Stahlecker's report to Heydrich on January 31, 1942.jpg|значак|250пкс|Нямецкая карта-справаздача [[Айнзацгрупы|айнзацгрупы A]]]]
[[Файл:Map used to illustrate Stahlecker's report to Heydrich on January 31, 1942.jpg|значак|250пкс|Нямецкая карта-справаздача [[Айнзацгрупы|айнзацгрупы A]]]]
'''Няме́цкая акупа́цыя Белару́сі (1941—1944)''' — [[акупацыя]] нямецкімі войскамі ў [[1941]]—[[1944]] тэрыторыі [[БССР]] (у межах 1941 году) у рамках нападу Нямеччыны на Савецкі Саюз [[22 чэрвеня]] [[1941]] году. Пасьля поўнага захопу нямецкімі войскамі (1941) тэрыторыя БССР была падзелена на наступныя зоны кіраваньня: тылу [[Група арміяў «Цэнтар»|армейскай групы «Цэнтар»]], райхскамісарыятаў «[[Остлянд]]» і «[[Украіна (райхскамісарыят)|Ўкраіна]]», генэральнай акругі [[Усходняя Прусія|Ўсходняя Прусія]].
'''Няме́цкая акупа́цыя Белару́сі (1941—1944)''' — [[акупацыя]] нямецкімі войскамі ў 1941—1944 тэрыторыі [[БССР]] (у межах 1941 году) у рамках нападу Нямеччыны на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 году. Пасьля поўнага захопу нямецкімі войскамі (1941) тэрыторыя БССР была падзелена на наступныя зоны кіраваньня: тылу [[Група арміяў «Цэнтар»|армейскай групы «Цэнтар»]], райхскамісарыятаў «[[Остлянд]]» і «[[Украіна (райхскамісарыят)|Ўкраіна]]», генэральнай акругі [[Усходняя Прусія|Ўсходняя Прусія]].


На акупаванай тэрыторыі зь першых дзён [[Нямецка-савецкая вайна|Нямецка-савецкай вайны]] дзейнічалі [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі|савецкія партызанскія фармаваньні]]. Таксама з 1941 сюды распаўсюджвалася дзейнасьць [[Польскі партызанскі рух у Беларусі|польскіх партызанскіх сілаў]]. У шэрагу раёнаў [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] дзейнічалі ўкраінскія [[АУН]] і [[УПА]].
На акупаванай тэрыторыі зь першых дзён [[Нямецка-савецкая вайна|Нямецка-савецкай вайны]] дзейнічалі [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі|савецкія партызанскія фармаваньні]]. Таксама з 1941 сюды распаўсюджвалася дзейнасьць [[Польскі партызанскі рух у Беларусі|польскіх партызанскіх сілаў]]. У шэрагу раёнаў [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] дзейнічалі ўкраінскія [[АУН]] і [[УПА]].
Радок 8: Радок 8:
{{Асноўны артыкул|Другая сусьветная вайна}}
{{Асноўны артыкул|Другая сусьветная вайна}}


Шэраг гісторыкаў адносіць пачатак нямецкай акупацыйнай дзейнасьці на тэрыторыі сучаснае Беларусі на верасень [[1939]] году, калі баявыя сутыкненьні адбываліся між Трэцім райхам і Польшчай, у склад якой уваходзіла [[Заходняя Беларусь]]. Паводле сакрэтнага дадатку да [[Пакт Молатава — Рыбэнтропа|Пакту Молатава — Рыбэнтропа]] ўсход Польшчы трапіў у сфэру ўплыву СССР, у выніку чаго неўзабаве савецкія сілы ўвайшлі ва ўсходнія ваяводзтвы Польшчы.
Шэраг гісторыкаў адносіць пачатак нямецкай акупацыйнай дзейнасьці на тэрыторыі сучаснае Беларусі на верасень 1939 году, калі баявыя сутыкненьні адбываліся між Трэцім райхам і Польшчай, у склад якой уваходзіла [[Заходняя Беларусь]]. Паводле сакрэтнага дадатку да [[Пакт Молатава — Рыбэнтропа|Пакту Молатава — Рыбэнтропа]] ўсход Польшчы трапіў у сфэру ўплыву СССР, у выніку чаго неўзабаве савецкія сілы ўвайшлі ва ўсходнія ваяводзтвы Польшчы.


Напад Нямеччыны на СССР пачаўся з тэрыторыі Польшчы, падкантрольнай Нямеччыне, і з геаграфічных прычынаў перш за ўсё закрануў захад Беларусі. Наступ адбываўся галоўным чынам групай арміяў «[[Цэнтар (група арміяў)|Цэнтар]]» у рамках пляну «Барбароса». Наступ характарызаваўся адзінкавымі намаганьнямі супраціву савецкага войска й параўнальна імклівым наступам нямецкага (так, празь некалькі дзён [[Вэрмахт]] увайшоў у [[Менск]]). За правал у абароне Беларусі кіраўнікоў [[Беларуская вайсковая акруга|Заходняй асаблівай вайсковай акругі]] пры канцы ліпеня 1941 г. прысудзілі да [[расстрэл]]у<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Павал Берасьнеў]].|загаловак=Барацьба за нацыянальную самасвядомасьць беларусаў|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=76276|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=23 сакавіка 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-03-23 53 (26917)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/76293/23sak-7.indd.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>. У рамках Другой сусьветнай вайны пад акупацыю трапіла практычна ўся тэрыторыя Беларусі, яе вяртаньне пад кантроль СССР адбывалася з [[1943]] году (першы ўзяты пад кантроль раённы цэнтар — [[Камарын]]).
Напад Нямеччыны на СССР пачаўся з тэрыторыі Польшчы, падкантрольнай Нямеччыне, і з геаграфічных прычынаў перш за ўсё закрануў захад Беларусі. Наступ адбываўся галоўным чынам групай арміяў «[[Цэнтар (група арміяў)|Цэнтар]]» у рамках пляну «Барбароса». Наступ характарызаваўся адзінкавымі намаганьнямі супраціву савецкага войска й параўнальна імклівым наступам нямецкага (так, празь некалькі дзён [[Вэрмахт]] увайшоў у [[Менск]]). За правал у абароне Беларусі кіраўнікоў [[Беларуская вайсковая акруга|Заходняй асаблівай вайсковай акругі]] пры канцы ліпеня 1941 г. прысудзілі да [[расстрэл]]у<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Павал Берасьнеў]].|загаловак=Барацьба за нацыянальную самасвядомасьць беларусаў|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=76276|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=23 сакавіка 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-03-23 53 (26917)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/76293/23sak-7.indd.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>. У рамках Другой сусьветнай вайны пад акупацыю трапіла практычна ўся тэрыторыя Беларусі, яе вяртаньне пад кантроль СССР адбывалася з 1943 году (першы ўзяты пад кантроль раённы цэнтар — [[Камарын]]).


== Нацыянальная палітыка ==
== Нацыянальная палітыка ==
Радок 46: Радок 46:


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
{{Крыніцы}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Вэрсія ад 21:47, 7 сьнежня 2019

Файл:Soviet guerilla.jpg
Савецкія партызаны ў Беларусі (1943)
Нямецкая карта-справаздача айнзацгрупы A

Няме́цкая акупа́цыя Белару́сі (1941—1944) — акупацыя нямецкімі войскамі ў 1941—1944 тэрыторыі БССР (у межах 1941 году) у рамках нападу Нямеччыны на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 году. Пасьля поўнага захопу нямецкімі войскамі (1941) тэрыторыя БССР была падзелена на наступныя зоны кіраваньня: тылу армейскай групы «Цэнтар», райхскамісарыятаў «Остлянд» і «Ўкраіна», генэральнай акругі Ўсходняя Прусія.

На акупаванай тэрыторыі зь першых дзён Нямецка-савецкай вайны дзейнічалі савецкія партызанскія фармаваньні. Таксама з 1941 сюды распаўсюджвалася дзейнасьць польскіх партызанскіх сілаў. У шэрагу раёнаў Берасьцейскай вобласьці дзейнічалі ўкраінскія АУН і УПА.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Другая сусьветная вайна

Шэраг гісторыкаў адносіць пачатак нямецкай акупацыйнай дзейнасьці на тэрыторыі сучаснае Беларусі на верасень 1939 году, калі баявыя сутыкненьні адбываліся між Трэцім райхам і Польшчай, у склад якой уваходзіла Заходняя Беларусь. Паводле сакрэтнага дадатку да Пакту Молатава — Рыбэнтропа ўсход Польшчы трапіў у сфэру ўплыву СССР, у выніку чаго неўзабаве савецкія сілы ўвайшлі ва ўсходнія ваяводзтвы Польшчы.

Напад Нямеччыны на СССР пачаўся з тэрыторыі Польшчы, падкантрольнай Нямеччыне, і з геаграфічных прычынаў перш за ўсё закрануў захад Беларусі. Наступ адбываўся галоўным чынам групай арміяў «Цэнтар» у рамках пляну «Барбароса». Наступ характарызаваўся адзінкавымі намаганьнямі супраціву савецкага войска й параўнальна імклівым наступам нямецкага (так, празь некалькі дзён Вэрмахт увайшоў у Менск). За правал у абароне Беларусі кіраўнікоў Заходняй асаблівай вайсковай акругі пры канцы ліпеня 1941 г. прысудзілі да расстрэлу[1]. У рамках Другой сусьветнай вайны пад акупацыю трапіла практычна ўся тэрыторыя Беларусі, яе вяртаньне пад кантроль СССР адбывалася з 1943 году (першы ўзяты пад кантроль раённы цэнтар — Камарын).

Нацыянальная палітыка

На захопленай Трэцім райхам тэрыторыі БССР пад акупацыяй апынулася каля 8 млн чалавек, а таксама 900 тыс. савецкіх ваеннапалонных[2]. Нямецкая адміністрацыя праводзіла палітыку генацыду, рабаваньня і гвалту. Усё гэта адбывалася паводле пляну «Ост».

Першым крокам акупантаў стала ўвядзеньне абмежаваньняў грамадзянскіх свабодаў мясцовага насельніцтва. Было абвешчана надзвычайнае становішча. Усё насельніцтва, якое пражывае на акупаванай тэрыторыі, падлягала абавязковаму ўліку і рэгістрацыі ў мясцовых адміністрацыях. Забаранялася дзейнасьць усіх арганізацыяў, а таксама правядзеньне мітынгаў і сходаў. Уводзіўся прапускны рэжым і камэнданцкая гадзіна. Зь першых дзён вайны немцы праводзілі масавыя чысткі: забівалі камуністаў, камсамольцаў, актывістаў савецкай улады, прадстаўнікоў інтэлігенцыі. З асаблівай жорсткасьцю зьнішчалася «расава шкодная» частка насельніцтва: жыды, цыганы, фізычна і псыхічна хворыя.

Масавае зьнішчэньне насельніцтва ажыцьцяўлялі асаблівыя апэратыўныя групы — айнзацгрупы, якія падзяляліся на спэцыяльныя і апэратыўныя[3].

На тэрыторыі Беларусі нацыстамі было створана 260 канцэнтрацыйных лягераў, іхніх філіяў і аддзяленьняў[4]. Самым буйным зьяўляўся Трасьцянецкі лягер сьмерці, у якім за гады вайны было зьнішчана 206,5 тыс. чалавек[5].

У гарадах арганізоўваліся спэцыяльныя зоны пражываньня жыдоў — гета. Усяго ў Беларусі было створана, паводле розных зьвестак, ад 111 да больш чым 200, а паводле зьвестак доктара гістарычных навук Эмануіла Іофэ(ru) — 299 гета ў 277 населеных пунктах на даваеннай тэрыторыі БССР, зь якіх на сучаснай тэрыторыі Беларусі — 238 гета ў 216 населеных пунктах. Найбольш буйныя гета меліся ў Менску, Горадні, Бабруйску, Баранавічах, Берасьці, Пінску, Слоніме, Гомлі. Жыды зазнавалі сыстэматычнае мэтанакіраванае зьнішчэньне ў рамках палітыкі «канчатковага рашэньня жыдоўскага пытаньня».

У мэтах барацьбы з антынямецкім супрацівам нямецкія акупацыйныя ўлады шырока выкарыстоўвалі карныя экспэдыцыі. Зьнішчаліся цэлыя раёны, якія ператвараліся ў «зоны пустыняў». За час акупацыі БССР было праведзена звыш 140 карных экспэдыцыяў. Першая зь іх — «Прыпяцкія балоты» — адбылася ў ліпені — жніўні 1941 на тэрыторыі Берасьцейскай, Менскай, Пінскай і Палескай абласьцей. За час апэрацыі нямецкімі карнымі атрадамі было расстраляна 13 788 чалавек[6]. За ўвесь час нямецкай акупацыі было зьнішчана 628 населеных пунктаў разам з жыхарамі, 5295 населеных пунктаў зьнішчаныя з часткай жыхароў[7].

Найбольш буйнымі карнымі апэрацыямі зьяўляліся «Арол», «Трыкутнік», «Чароўная флейта», «Котбус», «Герман». У справаздачы пра вынікі экспэдыцыі «Герман» (ліпень — жнівень 1943), праведзенай на тэрыторыі Валожынскага, Івянецкага, Любчанскага, Навагрудзкага і Юрацішкаўскага раёнаў, Курт фон Готбэрг паведамляў у Бэрлін, што забіта 4280 чалавек, узята ў палон 20 944 чалавекі, у тым ліку 4180 дзяцей. Нямецкімі жаўнерамі было рэквізавана 3145 курэй, 6776 кароў, 499 цялят, 9571 авечка, 1517 сьвіняў і звыш 100 сельскагаспадарчых машын[7].

Улётка часоў акупацыі

Нямецкія акупацыйныя ўлады часта выкарыстоўвалі дзяцей у якасьці донараў крыві. Мясцовае насельніцтва прыцягвалася да расчысткі замінаваных участкаў, было жывым шчытом у баявых апэрацыях супраць партызанаў і войскаў Чырвонай Арміі. Нямецкай адміністрацыяй ужывалася дэпартацыя насельніцтва на прымусовыя працы ў Нямеччыну, Аўстрыю, Францыю, Чэхію. Такіх «добраахвотных» работнікаў называлі остарбайтарамі. Зь Беларусі было вывезена каля 400 тыс. чалавек. 186 тыс. беларусаў загінулі на працах[8].

Усе эканамічныя і прыродныя рэсурсы захопленых раёнаў былі абвешчаныя нямецкай уласнасьцю. Уводзілася абавязковая працоўная павіннасьць. Пра сутнасьць эканамічнай палітыкі ва Ўсходняй Эўропе (уключаючы Беларусь) можна меркаваць з патрабаваньняў райхсмаршала Г. Герынга да райхскамісараў у жніўні 1942[8]:

Вы накіраваныя туды для таго, каб працаваць на дабрабыт нашага народу, а дзеля гэтага неабходна забіраць усё магчымае. Пры гэтым мне абсалютна ўсё роўна, калі вы мне скажаце, што людзі акупаваных абласьцей паміраюць з голаду. Хай паміраюць, абы толькі былі жывыя немцы. Я зраблю ўсё — я прымушу выканаць пастаўкі, якія на вас ускладаю, і калі вы гэтага ня зможаце зрабіць, тады я пастаўлю на ногі органы, якія пры любых абставінах вытрасуць гэтыя пастаўкі.

Насельніцтва Беларусі павінна было плаціць непасільныя плацяжы: 3-4 цэнтнэры збожжа з гектару, 350 л малака з кожнай каровы, 100 кг сьвініны з аднаго двару, 35 яек ад кожнай курыцы, 6 кг птушкі з двару, 1,5 кг воўны з кожнай авечкі і ў сярэднім 100 рублёў на чалавека[9].

Усе гэтыя мерапрыемствы, якія праводзіліся нямецкай адміністрацыяй на тэрыторыі Беларусі, спрыялі ўздыму вызваленчага руху. Зь першых дзён вайны беларусы пачалі аказваць супраціўленьне нямецкім акупацыйным уладам. Пасьля ўвядзеньня розных абмежаваньняў і падаткаў незадаволенасьць сярод мірнага насельніцтва нарастала ў геамэтрычнай прагрэсіі, што дазволіла пасьпяхова арганізаваць партызанскі рух на Беларусі. Партызанскі рух падразьдзяляўся на некалькі плыняў: прасавецкі, які імкнуўся да ўзяцьця пад кантроль тэрыторыі Беларусі савецкімі органамі ўлады, а таксама антысавецкі, які імкнуўся да барацьбы зь нямецкімі і савецкімі сіламі (у гэтай плыні вылучаліся прабеларускія рухі, а таксама ўкраінскія й польскія, апошнія дзейнічалі ў памежных рэгіёнах побач з адпаведнымі краінамі).

Пачынаючы з 1941 В. Кубэ, які кіраваў грамадзянскай адміністрацыяй у генэральным камісарыяце «Вайсрутэнія» («Беларусь») праводзіў палітыку г. зв. «вайсрутэнізацыі», якая, між іншым, вылікала сур’ёзныя канфлікты між ім і кіраўніцтвам нацысцкай партыі, аб’ектыўна паспрыяла ўзмацненьню беларускага не-савецкага нацыянальнага пачуцьця і пацягнула за сабой шэраг трывалых палітычных наступстваў, у тым ліку ў савецкай пасьляваеннай нацыянальнай і дэмаграфічнай палітыцы.

Пачынаючы з 1942 дадаткова да дапаможнай паліцыі нямецкія ўлады фармавалі на тэрыторыі Беларусі ваенна-паліцэйскія сілы, у тым ліку беларускія (Беларускі корпус самааховы).

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Каваленя А., Лемяшонак У., Далгатовіч Б. і інш. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / Пад рэд. А. Кавалені, М. Сташкевіча. — Мн.: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2004. — 279 с.
  • Lizaveta Kasmach, "Forgotten occupation: Germans and Belarusians in the lands of Ober Ost (1915–17)", Canadian Slavonic Papers 58, no 4 (2016)

Вонкавыя спасылкі