Тарнопальская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: he:מחוז טרנופול
д r2.6.5) (робат дадаў: hy:Տերնոպոլի մարզ
Радок 121: Радок 121:
[[fr:Oblast de Ternopil]]
[[fr:Oblast de Ternopil]]
[[ko:테르노필 주]]
[[ko:테르노필 주]]
[[hy:Տերնոպոլի մարզ]]
[[hr:Ternopiljska oblast]]
[[hr:Ternopiljska oblast]]
[[id:Oblast Ternopil]]
[[id:Oblast Ternopil]]

Вэрсія ад 04:34, 13 лютага 2013

Тэрнопальская вобласьць
Тернопільська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Тэрнопаль
Улучае 17 раёнаў
Найбольшы горад Тэрнопаль
Іншыя буйныя гарады Чарткоў, Крэменец, Беражаны
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939 року
Губэрнатар Яраслаў Сухый
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1,112 млн (2,37%, 4-е месца)
Шчыльнасьць 118,04 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 97,8%, расейцы — 1,2%, палякі — 0,3%
Плошча 13,823 тыс. км² (3,61%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 443 м
 116 м
Шырата ад 50°13' пн.ш. да 48°31' пн.ш.
Даўгата ад 24°42' у.д. да 26°24' у.д.
Месцазнаходжаньне
Тэрнопальская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-61
Тэлефонны код +38 035
Паштовыя індэксы 46xxx, 47xxx, 48xxx
Інтэрнэт-дамэн ternopil.ua; te.ua
Код аўтам. нумароў ВО
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Тэрно́пальская во́бласьць (па-ўкраінску: Терн́опільська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Ўкраіны. Плошча вобласьці складае 13,823 тыс. км². Насельніцтва — 1,112 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Тэрнопаль.

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Мяжуе зь Львоўскай на захадзе, Ровенскай вобласьцю на поўначы, Хмяльніцкай на ўсходзе, Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі на поўдні.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 195 км, з захаду на ўсход — 129 км.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны зь цёплым вільготным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені — 5 °C, у ліпені — +19 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 520—600 мм

Рэльеф

Тэрнопальская вобласьць займае заходнюю частку Падольскага ўзвышша. Яе рэльеф — раўнінны. Паверхня вобласьці мае нахіл з поўначы на поўдзень. Рэшта яе тэрыторыі нахіленая ў паўночна-ўсходнім кірунку. На поўначы вобласьці знаходзяцца Крамянецкія горы (вышыні да 408 м), на крайнім паўднёвым захадзе — Апольле (вышыні 360—400 м).

Водныя аб’екты

Па тэрыторыі вобласьці цякуць 120 рэчак, даўжынёй звыш 10 км кожная. Яны адносяцца да басэйнаў Днястра (Залатая Ліпа, Карапец, Стрыпа, Джурын, Серат, Нічлава, Збруч, Гнілая, Тайна) і Прыпяці (Гарынь, Гарынька, Іква, Жэрдзя, Жырак). Днестар цячэ на поўдні на мяжы з Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі. На тэрыторыі вобласьці каля 270 сажалак і вадасховішчаў.

Гісторыя

Тэрнопальская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР. Да 9 жніўня 1944 року мела назву Тарнопальская вобласьць (цэнтар — места Тарнапаль).

Насельніцтва

Тэрнопальская вобласьць мае практычна монаэтнічны склад насельніцтва — 97,8% насельніцтва вобласці складаюць украінцы. Таксама ёсьць расейцы (1,2%) і палякі (0,3%).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 17 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 18 местаў, зь якіх 1 — абласнога значэньня, 17 мястэчак, 1 пасёлак, 1019 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Вонкавыя спасылкі

Тарнопальская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў