Удынэзэ Ўдынэ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: min:Udinese Calcio
Радок 128: Радок 128:
[[mk:Удинезе Калчо]]
[[mk:Удинезе Калчо]]
[[mr:उदिनेस काल्सियो]]
[[mr:उदिनेस काल्सियो]]
[[min:Udinese Calcio]]
[[nl:Udinese Calcio]]
[[nl:Udinese Calcio]]
[[ja:ウディネーゼ・カルチョ]]
[[ja:ウディネーゼ・カルチョ]]

Вэрсія ад 19:33, 10 лютага 2013

Сьцяг Італіі Удынэзэ
Поўная назва Udinese Calcio SpA
Заснаваны 1896
Горад Удынэ, Італія
Стадыён Стадыё Фрыўлі
Умяшчальнасьць: 41 652
Прэзыдэнт Франка Салдаці[d]
Кіраўнік Джампаолё Поцца[d]
Галоўны трэнэр Франчэска Гвідалін
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2011—2012 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Удынэзэ (па-італьянску: Udinese Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Ўдынэ. Клюба быў заснаваны ў 1896 годзе, такім чынам зьяўляючыся другім найстарэйшым клюбам у Італіі, пасьля «Джэноа».

Традыцыйная хатняя форма каманды ёсьць кашуля ў чорна-белую палоску, чорныя шорты й белыя шкарпэткі. Клюб гуляе на «Стадыё Фрыўлі», які здольны зьмясьціць 41 652 заўзятараў, хоць у цяперашні час гэты паказчык абмяжоўваецца да 30 900. Клюб мае сваё лічбавае тэлебачаньне, якое вяшчае ў рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія. Клюб мае вялікую колькасьць прыхільнікаў ва Фрыўлі й прылеглых раёнах.

Гісторыя

Раньнія гады

«Удынэзэ» быў заснаваны ў 1896 годзе годзе як частка Ўдынэскага грамадзтва гімнастыкі й фэхтаваньня. У сваім першым годзе, клюб перамог у розыгрышу трафэю «Torneo FNGI» ў Трэвіза зьбіўшы «Фэрару» зь лікам 2:0, аднак гэты тытул не прызнаецца ў якасьці афіцыйнага.

5 ліпеня 1911 года, некаторыя гімнасты Ўдынэзэ на чале зь Люіджы Даль Дана, заснавалі клюб «Удынэзэ», які далучыўся да Італьянскай фэдэрацыі футболу. Новая каманда дэбютавала ў таварыскім матчы супраць «Ювэнтус Пальманова», і перамагла зь лікам 6:0.

Толькі ў 19121913 гадох «Удынэзэ» ўпершыню прыняў удзел у чэмпіянаце пад эгідай італьянскай футбольнай асацыяцыі. У гэтым годзе яны былі залічаны ў турнір «Campionato Veneto di Promozione», які складаўся ўсяго з трох камандаў (астатнімі былі «Пэтрарка» й «Падуя»). З двума перамогамі супраць «Падуі» (3:1 і 5:0), Удынэзэ скончыў турнір на другім месцы, прапусьціўшы наперад «Пэтрарку» й прабіўшыся, такім чынам, у лігу «Prima Categoria». У «Prima Categoria», Удынэзэ ня здолеў выйсьці на нацыянальны ўзровень.

1920-я гады

Сэзон 1920—1921 гадоў, які скончыўся клюба няўдала ў «Eliminatoria Veneta», быў незабыўны, бо менавіта ў ім за клюб дэбютаваў Джына Бэльлёта, які па-ранейшаму зьяўляецца гульцом, які адгуляў найбольшую колькасьць сэзонаў за клюб, то бок 17. У 1922 годзе, «Удынэзэ», скарыстаўшыся адсутнасьцю мацнейшых на той час клюбаў краіны у розыгрышу першага Кубка Італіі, дасягнуў фіналу нацыянальнага кубка, дзе саступіў клюбу «Вада» зь лікам 1:0. У лізе, тым годам, «Удынэзэ» заняў другое месца ў сваёй кваліфікацыйнай групе «Girone Eliminatorio Veneto», што дазволіла яну застацца ў вышэйшым дывізіёне на наступны сэзон, нягледзячы на рэфармаваньне чэмпіянату, якое прывяло да скарачэньня колькасьці камандаў.

Сэзон 1922—1923 гадоў быў катастрафічным для клюба, бо яны занялі ў сваёй групе апошняй месца й вылецелі ў другі дывізіён. Да таго ж каманда рызыкавала ў 1923 годзе быць ліквідаванай з-за запазычанасьці. 24 жніўня 1923 года клюб «Удынэзэ» быў вылучаны з «Удынэзэ Фрыўлі», і клюб быў вымушаны стварыць бюджэт. На шчасьце, уся пазыка была выплачаная прэзыдэнтам клюба Алясандра Дэль Торса пасьля продажу ім некаторых сваіх карцінаў. Такім чынам клюб здолеў заявіцца ў другі дывізіён, у якім у выніку заняў чацьвёртае месца на наступны год.

Склад

Па стане на 31 жніўня 2012 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Жэлька Бркіч 1986
3 Сьцяг Бразыліі ПА Алан 1991
4 Сьцяг Італіі Аб Габрыеле Ангельля 1989
5 Сьцяг Бразыліі Аб Даніла 1984
6 Сьцяг Італіі Аб Марка Давыдэ Фараоні 1991
7 Сьцяг Ганы ПА Эмануэль Агеманг-Баду 1990
8 Сьцяг Сэрбіі Аб Душан Баста 1984
9 Сьцяг Бразыліі Нап Барэта 1985
10 Сьцяг Італіі Нап Антоніё Ды Натале (капітан) 1977
11 Сьцяг Італіі Аб Маўрыцыё Даміццы 1980
16 Сьцяг Італіі Аб Андрэа Кода 1985
17 Сьцяг Марока Аб Мэгдзі Бэнатыя 1987
18 Сьцяг Італіі ПА Андрэа Лядзары 1983
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Швэцыі Нап Матыяс Ранэгі 1984
24 Сьцяг Калюмбіі Нап Люіс Мурыель 1991
25 Сьцяг Італіі Бр Даніеле Падэльлі 1985
26 Сьцяг Італіі Аб Джаваньні Паскуале 1982
27 Сьцяг Калюмбіі Аб Паблё Армэра 1986
31 Сьцяг Італіі Нап Дыега Фабрыні 1990
34 Сьцяг Бразыліі Аб Габрыел Сылва 1991
37 Сьцяг Аргентыны ПА Рабэрта Пэрэйра 1991
66 Сьцяг Італіі ПА Джамп’ера Пінцы 1981
75 Сьцяг Францыі Аб Тама Эрто 1988
77 Сьцяг Бразыліі ПА Майкасуэл 1986
88 Сьцяг Бразыліі ПА Віліянс 1986
93 Сьцяг Польшчы Бр Войцех Паўлоўскі 1993

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Link GA