Сенажаны
Сянжаны, Сенажанскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы места, на захад ад Ігуменскага шляху і рэйкаў Лібаўска-Роменскай чыгункі.
На паўднёвы захад ад Сенажанаў пачынаецца Лошыца, на паўночны захад — Добрыя Мысьлі, на поўнач — Уборкі, на паўночны ўсход — Серабранскія Млыны, на паўднёвы ўсход — Козырава[1][2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва мясцовасьці пайшла ад прыватнаўласьніцкага фальварку роду Немаршанскіх. У пачатку XX ст. Сенажаны ўваходзілі ў чацьвертую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі вуліцы Прыгожая і Слонімская і Пскоўскі завулак[1].
На паседжаньні 22 сьнежня 2006 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб наданьні безназоўнаму сквэру на рагу вуліцаў Варанянскага і Ляўкова назвы «сквэр Сенажаны»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
- ^ Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва №274 от 22.12.2006: Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска(недаступная спасылка)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- План губернского города Минска (1903), Бібліятэка Менчука (рас.)
- Формирование территории Минска (1800—2004), Бібліятэка Менчука (рас.)
- План губернского города Минска (1898), Бібліятэка Менчука (рас.)