Чацьвертая паліцэйская частка Менску
Чацьвертая паліцэйская частка Менску — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Менску ў XIX — пачатку XX стст. Яе тэрыторыя ад Першай і Трэцяй паліцэйскіх частак адасаблялася Сьвіслаччу, Маскоўска-Берасьцейскай чыгункай і Каломенскай вуліцай, а ад Пятай — Маскоўскай вуліцай і рэйкамі Лібава-Роменскай чыгункі.
Утварылася ў зьвязку з разьвіцьцём Менску ў паўднёва-заходнім кірунку праз пракладку Маскоўска-Берасьцейскага (1871) і Лібава-Роменскага (1873) чыгуначных шляхоў.
Пераважала драўляная хаатычная забудова з мноствам тупіковых вулачак і завулкаў. На прылеглай да Віленскага і Берасьцейскага вакзалаў тэрыторыях сустракаліся камяніцы і брукаваныя вуліцы. На тэрыторыі адзінкі разьмяшчаліся шматлікія фабрыкі, заводы, чыгуначныя майстэрні і аптовыя склады.
Насельнікі — прамысловыя працоўныя, чыгуначнікі, дробныя гандляры. Як і жыхары Трэцяй паліцэйскай часткі, яны мелі невялікія сады ды гароды.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.