Рыкарду Карвальлю
Рыкарду Карвальлю | ||
Ricardo Alberto Silveira de Carvalho | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 траўня 1978[1][2][3] (46 гадоў) Амарантэ, Партугалія | |
Рост | 180 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1990—1996 1996 |
Амарантэ Порту | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2004 1997—1998 1999—2000 2000—2001 2004—2010 2010—2013 2013—2016 2017— |
Порту → Леса → Віторыя Сэтубал → Алвэрка Чэлсі Рэал Мадрыд Манака Шанхай СІПГ |
72 (6) 22 (1) 25 (2) 29 (1) 135 (7) 50 (3) 95 (2) 4 (0) |
Зборныя | ||
2003—2016 | Партугалія | 89 (6) |
Рыкарду Албэрту Сылвэйра Карвальлю (па-партугальску: Ricardo Alberto Silveira Carvalho; нарадзіўся 18 траўня 1978 году, Амарантэ, Партугалія) — партугальскі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004—2010 гадах — у складзе «Чэлсі».
Партугалія замяніла Італію ў якасьці асноўнай замежнай сілы клюбу з прыходам трэнэра Жазэ Маўрынью. Цэнтральны абаронца быў проста неабходны, і новы трэнэр узяў таго абаронцу, якому давяраў больш за ўсё. Рыкарду, які гуляў ключавую ролю ў «Порту» ў тыя два пасьпяховыя гады, калі каманда заваявала мноства ўзнагародаў і тытулаў, заняў месца Марсэля Дэсаі. «Чэлсі» вельмі рады мець у сваіх шэрагах такога абаронцу, за якім палявалі шматлікія трэнэры футбольных клюбаў, уключаючы «Рэал Мадрыд». Гэты цэнтральны абаронца вылучаецца ня толькі актыўнай працай ног, але і выдатнай гульнёй галавой. Дзівосная гульня Рыкарду зьявілася ўпрыгожваньнем Эўра-2004, дзе ён быў у складзе сымбалічнай зборнай, складзенай УЭФА.
Кар’ера Рыкарду пачалася ў «Леса». Перад тым, як патрапіць у «Порту», ён быў аддадзены ў арэнду ў «Віторыю Сэтубал», а затым у «Алвэрку». Аднак, калі вэтэран каманды «Порту» цэнтральны абаронца Жоржу Кошта быў на паўгоду аддадзены ў «Чарлтан», Карвальлю прадставіўся шанец давесьці, што ён выдатны гулец, дзьверы да посьпеху для Рыкарду расхінуліся, і да яго нетутэйша па-сучаснасьці міжнароднае прызнаньне. Ён стала гуляў у Лізе чэмпіёнаў за «Порту», а ў апошні сэзон заняў месца Фэрнанда Коўту ў зборнай Партугаліі на Эўра-2004 пасьля паразы ў матчы з Грэцыяй.
28 траўня 2013 году «Манака» пацьвердзіў на сваім сайце, што яны склалі дамову з Рыкарду. Пераход Карвальлю быў дасягнуты на правах вольнага агента, бо пагадненьне з мадрыдзкім «Рэалам» сканчалася 1 ліпеня 2013 году. Карвальлю падпісаў гадавы кантракт з «Манака», з магчымасьцю падоўжыць яго яшчэ на адзін год[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Эўропы: 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2004
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2003
- Чэмпіён Партугаліі: 1999, 2003, 2004
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2005, 2006, 2010
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2007, 2009, 2010
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рыкарду Карвальлю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Рыкарду Карвальлю на National-Football-Teams.com
- Рыкарду Карвальлю на Soccerbase
- Нарадзіліся 18 траўня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Партугальскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Партугаліі
- Футбалісты клюбу «Порту»
- Футбалісты клюбу «Леса»
- Футбалісты клюбу «Віторыя» Сэтубал
- Футбалісты клюбу «Алвэрка»
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты клюбу Шанхай СІПГ