Прэстан
Прэстан | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1086 | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 01772 | ||||
Паштовы індэкс: | PR1-PR2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°45′34″ пн. ш. 2°41′53″ з. д. / 53.75944° пн. ш. 2.69806° з. д.Каардынаты: 53°45′34″ пн. ш. 2°41′53″ з. д. / 53.75944° пн. ш. 2.69806° з. д. | ||||
Прэстан | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.preston.gov.uk/ |
Прэ́стан (па-ангельску: Preston) — горад на паўночным беразе ракі Рыбл. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ланкашыра, Ангельшчына. Горад атрымаў статус «сіці» толькі ў 2002 годзе, стаўшы 50-м горадам Ангельшчыны з такім статусам у 50-годзьдзе панаваньня каралевы Лізаветы II[2]. Насельніцтва Прэстана складае 114 300 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэстан і навакольлі прадстаўляюць сабой сьведчаньні старажытнарымскай дзейнасьці, у асноўным у выглядзе захавалай рымскай дарогі, якая вяла да лягера ўва Ўолтан-ле-Дэйл. Сам горад быў заснаваны англамі, а ягоная назва паходзіць ад старажытнаангельскае мовы, што азначае «паселішча сьвятара». У Сярэднявеччы Прэстан быў парафіяй. У 1179 годзе паводле выдадзенай хартыі, места атрымала гандлёвы статут, што надала яму статус мястэчка. У Прэстане тэкстыль пачалі вырабляць зь сярэдзіны XIII стагодзьдзя, калі ў дамах людзі ткалі воўну мясцовае вытворчасьці. Флямандзкія ткачы, якія пасяліліся ў гэтым рэгіёне ў XIV стагодзьдзі, дапамагалі разьвіваць прамысловасьць. У пачатку XVIII стагодзьдзя Эдмунд Каламі апісваў Прэстан як сымпатычны горад з заможнай шляхтай[3]. У горадзе нарадзіўся сэр Рычард Аркрайт, вынаходнік прадзільнае машыны. Самы хуткі пэрыяд росту і разьвіцьця гораду супаў з індустрыялізацыяй і пашырэньнем тэкстыльнае вытворчасьці. Прэстан быў адным з квітнеючым горадам падчас Індустрыяльнай рэвалюцыі, стаўшы густанаселеным інжынэрным цэнтрам з буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі. Тэкстыльны сэктар гораду апынуўся ў заняпадзе зь сярэдзіны XX стагодзьдзя, а пасьля Прэстан сутыкнуўся з аналягічнымі праблемамі іншых постіндустрыяльных паўночных гарадох, у тым ліку з дэіндустрыялізацыяй, эканамічнай нястачай і жыльлёвымі праблемамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.citypopulation.de/php/uk-wards-northwestengland.php?adm1id=E07000123
- ^ «'Proud Preston' wins city status». BBC News
- ^ «The parish of Preston, A History of the County of Lancaster». A History of the County of Lancaster. 7: 72–91. 1912.