Ніуе
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Ніуе Niuē Fekai Niue | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Ko e Iki he Lagi» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская, ніўенская | ||||
Сталіца | Алофі | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Лізавета II Токе Талагі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
260 км² 0 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
218 месца ў сьвеце 1398 5,35/км² | ||||
СУП • агульны • на душу насельніцтва |
2005 месца ў сьвеце $7,6 млн $5800 | ||||
Валюта | Новазэляндзкі даляр (NZD) | ||||
Часавы пас | UTC-11 (UTC-11) | ||||
Незалежнасьць | 19 кастрычніка 1974 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .nu | ||||
Тэлефонны код | +683 | ||||
Ніу́е (па-ангельску: Niue) — каралавая выспа ў Ціхім акіяне ў Палінэзіі. Раней выспа называлася «скала Палінэзіі» (Rock of Polynesia). Знаходзіцца за 2400 км на паўночны ўсход ад Новай Зэляндыі ў трохкутніку ўтвораным Выспамі Кука, Тонга і Самоа. Ніуе мае статус краіны, якая знаходзіцца ў садружнасьці з Новай Зэляндыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выспа Ніуе была адкрытая ў 1774 годзе Джэймзам Кукам, які абвясьціў яе брытанскай калёніяй. У 1900 годзе статус выспы быў зьменены на брытанскі пратэктарат. Праз год кіраўніцтва выспай было перададзена Новай Зэляндыі разам з выспамі Кука. У 1903 годзе Ніуе была выдзелена ў асобную адміністрацыйную адзінку. 19 кастрычніка 1974 году Ніуе атрымала аўтаномію, застаўшыся ў садружнасьці з Новай Зэляндыяй. У гэты ж дзень была прынятая і канстытуцыя. У студзені 2004 году Ніуе значна пацярпела ад урагану Хета, самага моцнага ўрагану за ўсю гісторыю краіны. Хуткасьць ветру дасягала 300 км/г, былі зьнішчаныя практычна ўсе будынкі і ўся інфраструктура. Пасьля гэтага насельніцтва выспы паступова імігруе ў іншыя краіны, у першую чаргу ў Новую Зэляндыю.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніуе — дзяржава, якая знаходзіцца ў садружнасьці з Новай Зэляндыяй. Цяпер дзейнічае канстытуцыя, якая была прынятая 19 кастрычніка 1974 году. Згодна зь ёй кіраўніком выспы зьяўляецца прадстаўнік губэрнатара Новай Зэляндыі. Абаронай і зьнешняй палітыкай выспы займаецца ўрад Новай Зэляндыі. Унутранымі справамі выспы займаецца парлямэнт Ніуе — Асамблея (ёй належыць заканадаўчая ўлада). У асамблею ўваходзяць 20 дэпутатаў. Выканаўчая ўлада належыць ураду выспы. Грамадзяне Ніуе зьяўляюцца адначасова грамадзянамі Новай Зэляндыі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніуе зьяўляецца самай вялікай ў сьвеце каралавай выспай. Выспа мае высокі бераг, які паступова зьніжаецца ў цэнтры выспы. Самая высокая кропка уздымаецца на 67 мэтраў над узроўнем мора. Даўжыня берагавой лініі складае 64 км. Выспа абкружаная каралавым рыфам. Асаблівасьцю выспы зьяўляецца адсутнасьць рэкаў і наземных крыніцаў пітной вады. Каля 13% плошчы займаюць трапічныя лясы, якія складаюцца ў асноўным з какосавых пальмаў.
Клімат Ніуе экватарыяльны, вільготны і цёплы. Сярэднегадавая тэмпэратура складае каля 25 °C, а гадавая колькасьць ападкаў складае 2000—2200 мм. Ад сьнежня да красавіка на высьпе пануюць тайфуны, якія прыносяць моцныя ападкі і выклікаюць разбурэньні. Здараюцца пэрыяды засухі.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выспа падзеленая на 13 акругаў, цэнтрамі якіх зьяўляюцца 13 паселішчаў, назвы якіх супадаюць з назвамі акругаў.
Назва | Назва на анг. мове | Плошча, км² |
---|---|---|
Аватэле | Avatele | 13,99 |
Алофі | Alofi | 46,48 |
Ваіеа | Vaiea | 5,4 |
Лакепа | Lakepa | 21,58 |
Ліку | Liku | 41,64 |
Макефу | Makefu | 17,13 |
Муталаў | Mutalau | 26,31 |
Намукулу | Namukulu | 1,48 |
Тамакаўтога | Tamakautoga | 11,99 |
Тоі | Toi | 4,77 |
Туапа | Tuapa | 12,54 |
Хакупу | Hakupu | 48,04 |
Хікутаваке | Hikutavake | 10,17 |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканоміка Ніуе неразьвітая. Большасьць насельніцтва імігруе ў пошуках працы ў іншыя краіны. Астатнія займаюцца вырошчваньнем какосаў і бананаў, якія потым экспартуюцца. Існуе невялікая колькасьць хатняй жывёлы. Паступова пачалося разьвіцьцё турызму.